звычай у некаторых народаў (напр. у старажытных германцаў, грэкаў, сучасных народаў Афрыкі і Акіяніі), які абавязвае дзядзьку з боку маці клапаціцца пра пляменніка больш, чым пра свайго сына.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЫНЕ́Ц (Мікалай Іванавіч) (н. 3.4.1921, в. Цалевічы Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1940). Працуе ў жанры партрэта і пейзажа. Аўтар партрэтаў невядомага салдата (1946), франтавой медсястры (1949), мастакоў С.Андруховіча (1964) і Л.Лейтмана (1974), сына Мікалая (1985), лётчыка В.І.Коўзана (1990) і інш.; пейзажаў «Залатая восень», «Рэчка ў Чамярах» (1950), «Млын на Банцараўшчыне» (1955), «Універсітэцкі гарадок» (1995), «Раніца ў Белавежскай пушчы» (1996) і інш. У шматпланавым творы «Касмічная паэма» (1986—94) увасобіў свой погляд на мінулае, сучаснасць і будучыню чалавецтва, на суіснаванне чалавека і прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗНЕВІ́ДЫ,
дынастыя цюркскага паходжання, якая правіла ў 10—12 ст. у Газневідскай дзяржаве на Сярэднім Усходзе (на тэр. Індыі і сучаснага Афганістана). Засн. ў 962 саманідскім палкаводцам Алп-Тэгінам. Найб. магутнасці дзяржава Газневідаў дасягнула ў часы Себук-Тэгіна [977—997], які ўвёў спадчыннасць улады, павялічыў дзяржаву за кошт Пешавара на Пд і Харасана на Пн, і яго сына Махмуда [998—1030]. Махмуд пашырыў тэр. дзяржавы ад Ірана і Каспійскага м. да р. Ганг і ад Аральскага м. да Раджпутаны, пры ім значнага росквіту дасягнулі навука і культура. Пры Масудзе I [1030—41] пачаўся распад дзяржавы Газневідаў. У канцы 1180-х г. Газневіды ліквідаваны Гурыдамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАТЭ́Я,
у грэчаскай міфалогіі: 1) марское божышча, нерэіда — дачка Нерэя, увасабленне спакойнага мора. У яе закаханы страшны сіцылійскі цыклоп Паліфем. Галатэя кахае прыгожага Акіда, сына ляснога бога Пана. З рэўнасці цыклоп забіў Акіда, Галатэя ператварыла свайго каханка ў цудоўную празрыстую рэчку.
2) Створаная Пігмаліёнам статуя прыгожай дзяўчыны, у якую ён закахаўся. Па яго просьбе Афрадыта ажывіла статую, і Галатэя стала яго жонкай. Міф пра Галатэю стаў сюжэтам твораў жывапісцаў К.Ларэна, Рафаэля, Дж.Цьепала, кампазітараў Г.Ф.Гендэля і І.Гайдна, пісьменнікаў М.Сервантэса і Б.Шоу.
Да арт.Галатэя. Трыумф Галатэі. Фрэска Рафаэля. 1515.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЧЫ́Н,
старажытны горад, які ўпершыню згадваецца пад 1138 у Статуце Смаленскага кн. Расціслава Мсціславіча, потым пад 1173 у Іпацьеўскім летапісе як месца нараджэння ў кн. Рамана Расціславіча сына, у гонар якога ў Л. быў пабудаваны храм св. Міхаіла, у грамаце «Аб пагароддзі і пачэсці» пад 1211—18 згадваецца ў ліку гарадоў, што плацілі даніну смаленскаму епіскапу. Месцазнаходжанне горада дакладна не вызначана. Адзіным месцам магчымай лакалізацыі летапіснага Л., дзе тапанімічныя і археал. звесткі супадаюць з пісьмовым сведчаннем Іпацьеўскага летапісу, з’яўляецца гарадзішча каля в.Лучын ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́Ў РАМА́НАВІЧ (у хрышчэнні Барыс, мянушка Стары; ? — 1223),
князь. Сын вял. князя кіеўскага Рамана Расціславіча (? — 1180), які, паводле В.М.Тацішчава, «пакінуў пасля сябе сына Мсціслава, якому збудаваў горад Мсціслаў у вобласці Смаленскай і там загадаў яму пад уладаю стрыя яго быць». У 1197 Давыд Расціславаіч завяшчаў яму Смаленск, у якім М.Р. княжыў да 1212—14. У 1210 заключыў гандл. дагавор з Рыгай. Паміж 1212—14 захапіў Кіеў, у 1219 перайшоў на княжанне ў Галіч, а кіеўскі пасад перадаў Уладзіміру Рурыкавічу. Пазней вярнуўся княжыць у Кіеў. Загінуў у бітве з мангола-татарамі на р. Калка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бла́зенства, ‑а, н.
Разм. Паводзіны, учынкі блазна (у 2 знач.); блазнаванне, крыўлянне. За нязграбнымі жартамі Гаранькі хавалася нешта большае, чымся простае блазенства.Савіцкі.Шыковіч.. штосьці вельмі важнае ўпусціў, недагледзеў у выхаваны сына, не падаючы сур’ёзнага значэння яго стыляжніцтву, блазенству.Дзюбайла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апі́рышча, ‑а, н.
Тое, што і апора (у 1, 3 знач.). Сам [Лоўгач] нядаўна блукаў у змрочным карагодзе супярэчлівых думак, вагаўся, шукаў апірышча ў жыцці, каб не апусціцца, каб жыць па-людску.Савіцкі.Думкі пра сына былі цяпер адзіным апірышчам [Антона].Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаво́льства, ‑а, н.
1. Схільнасць рабіць што‑н. па сваёй волі, не лічачыся з іншымі. Нават нязначнае самавольства ці адступленне ад загаду могуць сарваць справу.Кулакоўскі.
2. Самавольныя паводзіны; самавольны ўчынак. Пасля гэтага Арцём Іванавіч стаў нават ганарыцца самавольствам сына.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)