ПАЎДНЁВЫЯ СА́НДВІЧАВЫ АСТРАВЫ́ (South Sandwich Islands),
група вулканічных астравоў на Пд Атлантычнага ак., у Антарктыцы. Складаецца з 8 буйных і вял. колькасці дробных астравоў і скал. Пл. каля 300 км². Выш. да 1372 м (г. Белінда на в-ве Монтаг’ю). Складзены ў асн. з маладых вулканічных парод: базальтаў, туфаў, попелу. Укрыты снегам і лёдам. Дзеючыя вулканы. Лежбішча цюленяў. Адкрыты ў 1775 экспедыцыяй. Дж. Кука, памылкова былі прыняты за выступ вялізнай сушы і названы Зямлёй Сандвіча, у гонар першага лорда Адміралцейства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
анабе́на
(н.-лац.anabaena)
ніткавая сіне-зялёная водарасць сям. анабенавых, якая трапляецца ў планктоне прэсных водаў, часам у саланаватых водах і на сушы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
неаге́я
(ад неа- + гр. ge = зямля)
адно з трох асноўных зоагеаграфічных падраздзяленняў сушы, якое ўключае Паўд. і Цэнтр. Амерыку (параўн.нотагея і арктагея).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пенепле́н
(фр. peneplaine = амаль раўніна)
выраўнены ўчастак сушы, які ўтварыўся ў выніку працяглага разбурэння горнай краіны прыроднымі працэсамі ва ўмовах адноснага тэктанічнага спакою.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАЛО́ТНЫЯ ГЛЕ́БЫ,
глебы, якія ўтвараюцца ва ўмовах працяглага або пастаяннага пераўвільгатнення пад вільгацелюбівай расліннасцю ў розных геагр. зонах. Пашыраны на Беларусі, у Расіі, Канадзе, ЗША, Бразіліі, Аргенціне, Інданезіі і інш. краінах. Фарміруюцца пераважна ў выніку забалочвання сушы. Характэрна агляенне, часта трапляюцца тарфяныя гарызонты. Гал. асаблівасць глебаўтваральнага працэсу — намнажэнне торфу. Ніжняя мяжа глебавага профілю прыблізна супадае з глыбінёй, да якой летам апускаюцца глебавыя воды (ад 30 да 50—80 см і больш). Паводле профілю падзяляюцца на тарфяна-балотныя глебы, глеявата-балотныя і лугава-балотныя (усе ёсць на Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАМАТЫ́ЧНАЯ МЕТЭАРАЛАГІ́ЧНАЯ СТА́НЦЫЯ (АМС),
комплекс абсталявання для аўтам. правядзення метэаралагічных назіранняў, апрацоўкі і перадачы даных. Асн. паказчыкі (т-ра і вільготнасць паветра, напрамак і скорасць ветру, атм. ціск, ападкі і інш.) рэгіструюцца з дапамогай датчыкаў. Адрозніваюць аўтаномныя і АМС з абслуговым персаналам. Аўтаномныя размяшчаюць у цяжкадаступных раёнах сушы, на буях у моры, дрэйфуючых ільдзінах. Атрыманая інфармацыя кадзіруецца і перадаецца па радыё. Другі тып АМС выкарыстоўваюць на звычайных метэаралагічных станцыях, дзе даныя апрацоўваюць на ЭВМ і перадаюць ў Гідраметэацэнтр. На Беларусі такая АМС працуе ў міжнар. аэрапорце «Мінск-2».
паўзун сям. марскіх чарапах. Адзіны від роду, 2 падвіды: адзін у Атлантычным ак. і Міжземным м., другі ў Ціхім і Індыйскім акіянах.
Даўж. панцыра 80—90 см. Рагавыя шчыткі панцыра маладых асобін чарапіцападобна налягаюць адзін на адзін, у дарослых спінны шчыт гладкі. Размнажаюцца на сушы. Самкі ў глебу адкладваюць 150—200 яец. Кормяцца малюскамі, асцыдыямі, членістаногімі, водарасцямі. З рагавых шчыткоў бісы — «карэй» (адсюль другая назва) робяць чарапахавыя вырабы; мяса і яйцы выкарыстоўваюць у ежу. Занесена ў Чырв. кнігу МСАП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМФІУ́МЫ (Amphiumidae),
сямейства хвастатых земнаводных. 3 віды. Найб. вядомая амфіума меанс. Пашыраны на ПдУ ЗША. Жывуць у забалочаных вадаёмах, азёрах, непраточных глеістых вадаёмах, на рысавых чэках (абвалаваных участках палёў).
Даўж. 0,8—1 м. Цела чорнае, вугрападобнае. Маюць 2 пары малых рудыментарных канечнасцяў з 2—3 недаразвітымі пальцамі, унутр. шчэлепы і схаваныя пад скурай вочы. Лічынкі дыхаюць шчэлепамі, дарослыя — лёгкімі. Зімуюць у глеі. Кормяцца беспазваночнымі, радзей дробнымі рыбамі, земнаводнымі. Адкладваюць на сушы ў вільготных месцах да 150 яец. Палавая спеласць на 4-м годзе. Выкарыстоўваюцца мяса, тлушч і скура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕКАТЭ́Й МІЛЕ́ЦКІ (грэч. Hekataios Milēsios; каля 546 — 480 да н. э.),
старажытнагрэчаскі гісторык, географ. Аўтар адной з першых геагр. прац краіназнаўчага характару «Землеапісанне» (складаецца з 2 частак: «Еўропа», што ўключала Еўропу і Паўн. Азію, і «Азія», што ўключала Азію, Егіпет і Лівію). Паводле сведчання Герадота, да «Землеапісання» была прыкладзена карта з відарысам вядомай на той час населенай ч.сушы — айкумены. Карта не знойдзена, часткова яна адноўлена па ўрыўках з твораў Г.М., Герадота і інш. Другі яго твор «Генеалогія» (захаваліся фрагменты) змяшчае стараж.-грэч. міфы і паданні, сістэматызаваныя накшталт гіст. апісання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДША́ФТНАЕ РАЯНАВА́ННЕ,
падзел тэрыторыі сушы на адносна аднародныя рэгіёны (раёны, правінцыі, падзоны, зоны) паводле асаблівасцей ландшафтнай структуры; адзін з відаў прыроднага раянавання. Праводзіцца на падставе вынікаў ландшафтнага карціравання і складання ландшафтнай карты. Асн. прынцыпы Л.р.: адносная аднароднасць, комплекснасць, генет. і тэр. супольнасці. Тэр. Беларусі падзяляецца на 2 падзоны, якія вылучаюцца з улікам біякліматычных фактараў: падтаежных (мяшана-лясных) і палескіх (шыракаліста-лясных) ландшафтаў; 5 правінцый, якія аб’ядноўваюць раёны, блізкія па структуры ландшафтаў; 55 ландшафтных раёнаў — тэрыторый, дзе спалучаюцца аднародныя ландшафты, што сфарміраваліся ў аднатыпных умовах.