Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
свіне́ц, ‑нцу, м.
1. Цяжкі мяккі легкаплаўкі метал сінявата-шэрага колеру. Здабыча свінцу. Сплаў свінцу з сурмой.
2.перан. Куля (кулі). Цягнуцца ўвысь курганы Бессмяротнасці Там, дзе свінец іх, адважных, прашыў.Калачынскі.
•••
Як (нібы, быццам) свінцом налітая (налітыя) — крайне ператомленая, натруджаная ад стомы, хваробы і пад. (аб адчуванні цяжару ў галаве, руках, нагах і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
fusion
[ˈfju:ʒən]
n.
1) плаўле́ньне, тапле́ньне n.; спла́ўліваньне n., спла́ўка f.
2) распла́ўленая або́ расто́пленая ма́са; сплаў -ву m.
3) зьліцьцё n., спалучэ́ньне, аб’ядна́ньне n.
•
- fusion bomb
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
amalgam
[əˈmælgəm]
n.
1) Chem. амальга́м -у m. (сплаў ірту́ці зь іншым мэта́лам)
2) Figur. мешані́на f.
an amalgam of good and evil — мешані́на дабра́ й зла
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
інва́р
(англ. invar, ад лац. invariabilis = нязменны)
сплаў жалеза і нікелю; ужываецца для вырабу дэталяў дакладных вымяральных прыбораў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
амальга́ма
(фр. amalgame, ад ар. al-malgam)
сплаў ртуці з іншым металам, а таксама раствор металу ў ртуці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пермінва́р
[англ. perminvar, ад perme(ability) = пранікальнасць + invar(iable) = нязменны]
магнітна-мяккі сплаў нікелю з жалезам і кобальтам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ферамалібдэ́н
(ад фера- + малібдэн)
сплаў жалеза з малібдэнам, які выкарыстоўваецца пры легіраванні (гл.легіраваць) інструментальных і нержавеючых сталей.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Тра́пта ‘від плыта для сплаву шпал’: ходзі́ць на тра́пты ‘займацца лесасплавам’ (ТС), трапто́ўка ‘змацаванне разам двух, чатырох або шасці калачоў, што звязваюць дровы на плыту разам’, траптава́ць ‘рабіць траптоўку’ (навагр., Жыв. сл.). Са ст.-польск.trapta, trawta, tryfta, запазычанага з с.-в.-ням.trift ‘сплаў бярвенняў, лесаматэрыялу’, н.-ням.Trift ‘тс’ < с.-в.-ням.triften ‘гнаць, прыводзіць у рух, піхаць, спіхваць’ (Борысь, 640; Брукнер, 575; ЕСУМ, 5, 623). Гл. таксама тратва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВІ́СМУТ (лац. Bismuthum),
Ві, хімічны элемент V групы перыяд. сістэмы, ат. н. 83, ат. м. 208,9804. Прыродны мае 1 стабільны ізатоп 209Bi. У зямной кары знаходзіцца 2∙10−5 % па масе. Трапляецца ў выглядзе мінералаў (гл.Вісмутавыя руды). Крохкі серабрыста-шэры з ружовым адценнем метал, шчыльн. 9800 кг/м³, tпл 271,4 °C (пры плаўленні памяншаецца ў аб’ёме), tкіп 1564 °C.
Устойлівы ў сухім паветры, пры t вышэй за 1000 °C гарыць (утварае аксід Bi2O3). Раствараецца ў к-тах азотнай і канцэнтраванай сернай (пры награванні). З галагенамі пры 200—250 °C утварае трыгалагеніды (напр., вісмуту хларыд BiCl3), з большасцю металаў пры сплаўленні — інтэрметал. злучэнні вісмутыды (напр., вісмутыды натрыю Na3Bi, магнію Mg3Bi2). Атрымліваюць пры перапрацоўцы пераважна свінцовых руд. Выкарыстоўваецца як кампанент легкаплаўкіх сплаваў (напр., сплаў Вуда), бабітаў, як цепланосьбіт у ядз. рэактарах (расплаў), для вытв-сці пастаянных магнітаў, у прыладах для вымярэння напружанасці магн. поля. Злучэнні вісмуту выкарыстоўваюць у вытв-сці керамікі, фарфору, спец. шкла, як антысептычныя сродкі.