1. Дошка, паліца або стойка з кручкамі ці калочкамі, на якія вешаюць адзенне.
2.Спецыяльная пятля, за якую вешаюць адзенне. [Рамір] падчапіў на палец куртку за вешалку, закінуў яе за спіну.Асіпенка.
3. Жорсткая планка з кручком, на якую вешаецца адзенне ў распраўленым па плячах выглядзе.
4.Разм. Тое, што і гардэроб (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́разь, ‑і, ж.
1. Скразная, звычайна вузкая адтуліна, прарэзаная ў чым‑н. Саўка зазірнуў у проразь дупла: там бялелі рэшткі воску і дзе-нідзе блішчаў мёд.Сачанка.І тут заўважыў Міколка, як праз проразь паліто відаць жандарскія сінія штаны.Лынькоў.//Разм. Від мастацкай скразной разьбы. //Спец. Выраз, жалабок у прыцэльным прыстасаванні агнястрэльнай зброі.
2.Спецыяльная лодка для перавозкі жывой рыбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
offer1[ˈɒfə]n.
1. прапано́ва;
make an offer рабі́ць прапано́ву, прапано́ўваць;
accept/decline an offer прыма́ць/адхіля́ць прапано́ву
2. прапано́ва цаны́, прапанава́ная цана́;
on offer у про́дажы;
this week’s special offer скі́дка/спецыя́льная прапано́ва гэ́тага ты́дня;
I’m open to offers. Я гатовы разгледзець іншыя прапановы.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ábschlussm -es, -schlüsse
1) заканчэ́нне
2) падпіса́нне (дагавору)
3) бухг. выніко́вы бала́нс
4) сярэ́дняя (спецыяльная) адука́цыя
5) (часцей pl) зго́да, пагадне́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Лу́чка1 ’каляровая фабрычная пража з воўны’ (Уладз.), гродз. ’адзін з відаў посцілкі’ (Мат. АС), лу́чкі ’ніткі’ (мяккія, сучоныя, з воўны) (Ян.), ’мяккія і бліскучыя крамныя ніткі’ (КЭС, лаг.), ’баваўняныя ніткі’, в.-дзв., швянч. ’мулінэ’ (Сл. ПЗБ), лучковы, лычковы ’баваўняны’ (лід., пін., там жа), лучковы ’вытканы з нітак’ (Ян.). З польск.włóczka (зах. і паўн.) ’грубая баваўняная пража’, малапольск. ’спецыяльная чырвоная бавоўна на палоскі’, маз., падляш. ’пража з воўны’, włóczysty ’які мае добрае валакно’. Да валачы́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВІ́ЦЕБСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т,
1) спецыяльнаянавуч. ўстанова ў Віцебску ў 1910—18. Рыхтаваў настаўнікаў для няпоўнай сярэдняй школы. Прымаліся асобы мужчынскага полу правасл. веравызнання, якія скончылі настаўніцкую семінарыю і мелі 2-гадовы пед. стаж. Тэрмін навучання 3 гады. Выкладаліся агульнаадук. прадметы, педагогіка, псіхалогія, школазнаўства, методыка выкладання мовы, матэматыкі, прыродазнаўства. Меў б-ку (каля 3 тыс. тамоў). Пры ін-це былі вышэйшае пач. вучылішча, дзе студэнты праходзілі практыку, курсы ручной працы, фізвыхавання, чыстапісання, рус. мовы і інш.Ін-т зрабіў 5 выпускаў, падрыхтаваў каля 150 настаўнікаў. Пераўтвораны ў Віцебскі пед.ін-т (гл.Віцебскі універсітэт).
2) Навуч. ўстанова пры Віцебскім пед. ін-це для падрыхтоўкі настаўнікаў 7-гадовай школы. Існаваў у Віцебску ў 1935—55 (у перыяд Вял.Айч. вайны не працаваў). Тэрмін навучання 2 гады. Прымаліся асобы з сярэдняй агульнай або пед. адукацыяй. Напачатку дзейнічала толькі гіст. аддзяленне, якое ў 1937 пераўтворана ў гіст.-філал. і адкрыты фізіка-матэм. і прыродазнаўча-геагр. аддзяленні. Ін-т падрыхтаваў больш за 2 тыс. выкладчыкаў. Аб’яднаны з Віцебскім пед. ін-там.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СКА (франц. masque ад сярэднелац. mascus),
1) спецыяльная накладка з проразямі для вачэй, якая формай і малюнкам нагадвае твар чалавека, мысу жывёлы, галаву міфалагічнай істоты і інш. Паводле прызначэння падзяляюцца на рытуальна-абрадавыя і тэатр., у т. л. паўмаскі (закрываюць толькі верхнюю частку твару). Бываюць таксама парныя (2 выканаўцы паказваюць адну істоту), калектыўныя (пад адной М. хаваюцца некалькі выканаўцаў), М.-касцюмы, М., якія трымаюць у руках або надзяваюць на пальцы. Ужываецца і як элемент акцёрскага грыму (пластычная наклейка). Вядома са старажытнасці як паляўнічая маскіроўка, рытуальны атрыбут татэмічных і інш. язычніцкіх культаў, у якіх мела магічнае значэнне. Як элемент тэатр. грыму ўжывалася ў ант. т-ры, пазней у італьян. камедыі дэль артэ, паказах скамарохаў і інш.Найб. пашырана ў традыц. культуры народаў Азіі і Афрыкі. На Беларусі М. карысталіся скамарохі («мядзведзь», «каза», дзед і інш.), асобныя персанажы ў паказах нар. драм («Цар Максімілян»), акцёры т-раў Радзівілаў у алегарычных балетах. Як адзін са сродкаў сцэн. выразнасці сустракаецца ў пастаноўках сучасных т-раў, асабліва ў т-ры лялек.