1. Кавалак тканіны, скуры і пад., нашытыя на што‑н. Шапка з чырвонай нашыўкай.
2. Знак адрознення вайсковых званняў. [Лявон] падбег да акна з двара і ўбачыў з другога боку стала паляка з афіцэрскімі нашыўкамі на зялёным салдацкім сурдуце.Чорны.// Ганаровы знак за раненне на фронце і звыштэрміновую службу ў арміі. [Васіль:] — Дзесяць медалёў мае [Іван Мікітавіч] ды яшчэ цэлую нашыўку за раны.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які можа служыць прыкладам для іншых; дасканалы, паказальны. Узорны парадак. Узорная школа. □ — Дзякуй, дачка, за ўзорную службу, — па-бацькоўску павіншаваў .. [Кацю] генерал.Алешка.Куды ні зірні: на кухню, дзе рыхтуецца корм жывёле, у кароўнік, у цялятнік — усюды ўзорная чыстата і парадак.«Беларусь».
2.Разм. Тое, што і узорысты. Жалеза з узорным ліццём Абнесла тут ліпы і клёны.Калачынскі.Узорную лістоту ясеня суха трос вецер.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРТЫ́КУЛЫ ВАЙСКО́ВЫЯ
(гетманскія),
вайсковыя законы, пастановы і распараджэнні, якія дзейнічалі ў ВКЛ у 16—18 ст. Зацвярджаліся соймам або асабіста гетманамі. Былі першымі дысцыплінарнымі і баявымі статутамі арміі, а таксама зборнікамі вайскова-крымінальнага права. У артыкулах і інш.юрыд. актах пра вайск.службу вызначаўся парадак камплектавання, размяшчэння, забеспячэння і падпарадкавання арміі. Першая спроба кадыфікаваць нормы вайск. права Беларусі зроблена пры складанні Статута Вялікага княства Літоўскага 1529. У 1754 у Нясвіжы зроблена першае сістэматызаванае выданне актаў па вайск. праве Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРА ФЁДАРАЎНА
(сапр.Аліса Вікторыя Алена Луіза Беатрыса; 25.5.1872 — 16.7.1918),
апошняя рас. імператрыца, жонка Мікалая II (з 1894). Дачка вял. герцага гесен-дармштацкага Людовіка IV. Была прыхільніцай неабмежаванага самадзяржаўя, узначальвала германафільскія групоўкі пры двары, бязмежна давярала авантурысту Р.Я.Распуціну, які выкарыстоўваў яе прыхільнасць пры вырашэнні важных паліт. пытанняў. У час 1-й сусв. вайны патранавала службуЧырв. Крыжа, была ў прыфрантавой зоне, на Зах. фронце, у т. л. ў Мінску і Магілёве. Расстраляна разам з царскай сям’ёй у Екацярынбургу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАВЯ́ЗАК ВО́ІНСКІ,
абавязак грамадзян абараняць сваю Айчыну, навучацца ваен. справе і несці ваен.службу ў складзе ўзбр. сіл і інш. вайск, фарміраванняў. Замацаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, рэгулюецца Законам «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ад 5.11.1992. Мае адносіны да грамадзян, органаў дзярж. улады і кіравання, прадпрыемстваў, устаноў і арг-цый незалежна ад форм уласнасці і ўмоў гаспадарання. Абавязак воінскі не пашыраецца на замежных грамадзян, якія жывуць на тэр. Беларусі, і асоб без грамадзянства. Гл. таксама Воінская павіннасць.
1. Папрасіць прыйсці, прыехаць, з’явіцца куды‑н. Запрасіць сяброў у госці. □ [Пан] запрасіў мельніка да сябе ў маёнтак і запрапанаваў яму службу палясоўшчык.Бядуля.
2. Прапанаваць каму‑н. зрабіць што‑н. Капітан Рыбін ветліва запрасіў усіх сесці.Пестрак.
3. і без дап. Назваць занадта высокую цану за рэч, якая такой цаны не варта. Запрасіць за тавар вельмі дорага.
запрасі́ць2, ‑прашу, ‑просіш, ‑просіць; зак.
Разм. Пачаць прасіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)