1. Той, хто даглядае каго‑, што‑н., наглядае за кім‑, чым‑н. У канцылярыі сядзеў Лявон — даглядчык коней.Васілевіч.Чалавека гэтага Леанольд Гушка ведаў: гэта быў нейкі там даглядчык нечага ў княжым замку.Чорны.
2.Службовая асоба, якая аглядае рэчы, грузы ў таможні; надглядчык. Таможны даглядчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адміністра́тар, ‑а, м.
Службовая асоба, якая кіруе арганізацыяй, установай і пад. Сярод жа людзей найболей яскрава выдзялялася постаць Кандрата Казея, таго самага Казея.., якога не так даўно Чыкілевіч называў Пракопу як кандыдата ў добрыя адміністратары ў калгас.Колас.// Распарадчык. Але адміністратар надышоў і пераправіў Пустышова на галёрку.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інкаса́тар
(ад інкасацыя)
службовая асоба, якая займаецца прыёмам і выдачай грошай галоўным чынам па-за ўстановай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
касі́р
(іт. cassiere)
службовая асоба, якая загадвае касай, прымае і выдае грошы, прадае білеты і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
білецёр
(фр. billeteur)
службовая асоба, якая кантралюе наяўнасць білетаў у кіно, тэатрах, на транспарце і г.д.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
о́мбудсмен
(шв. ombudsman)
службовая асоба парламента ў некаторых краінах, якая ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю ўрадавых органаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
er hat éine ~ у яго́ спра́ва, ён прыйшо́ў па спра́ве
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
рэвізо́р
(лац. revisor = які правярае)
службовая асоба, упаўнаважаная рабіць рэвізію, праверку дзейнасці прадпрыемства, установы, арганізацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дзяк, ‑а, м.
1. У Старажытнай Русі — пісец у князя, у 14–17 стст. — службовая асоба, якая займала адказныя пасады ў дзяржаўных установах. Думны дзяк.
2. Ніжэйшы царкоўны служыцель у праваслаўнай царкве; псаломшчык. Дзяк кожную хвіліну бегаў з кліраса за алтар і ніяк не мог уцяміць, што гэта такое дзеецца.Чарот.
[Ад грэч. diákonos — служка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́стаў, ‑става, м.
1. Начальнік мясцовай паліцыі ў дарэвалюцыйнай Расіі.
2. У Маскоўскай Русі — службовая асоба, якая была прыстаўлена да каго‑, чаго‑н. для нагляду.
•••
Станавы прыстаў — у дарэвалюцыйнай Расіі — начальнік паліцэйскага ўчастка ў сельскай мясцовасці.
Судовы прыстаў — у дарэвалюцыйнай Расіі — чыноўнік судовага ведамства, які прыводзіў у выкананне рашэнне суда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)