Ву́рзґаць ’утвараць гук, падобны на гудзенне’ (в.-дзвін., Шатал.), ву́рзгаць ’сёрбаць’ (круп., Нар. сл.), вурзґо́ліць ’есці’ (міёр., Нар. лекс.). Відаць, звязана з ву́рзаць ’хлябтаць, сёрбаць’ гукапераймальнага паходжання, параўн. славац.vŕzgať ’скрыпець’, могуць быць збліжаны з літ.burzgė́ti, bùrzga ’гудзець, бурчаць’ (параўн. Махэк₂, 701); адносна дэтэрмінатыва ‑г‑ гл. шматлікія прыклады з славянскіх моў: Куркіна, Этимология, 1972, 64 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кле́панка: гуляць у клепанкі ’гуляць у хованкі’ (ТС). Калі клепанка ’хованка’, то можна рэканструяваць *клепаць ’хаваць’. Надзейных славянскіх паралелей няма. Але карысна звярнуцца да балтыйскай лексічнай групы, якая прадстаўлена ст.-прус.auklipts ’схаваны’, лат.pieklept ’замыкаць, зачыняць’, літ.slė̄pti ’хаваць’ (< * skiepti), лат.slèpt ’тс’. Таму не выключана балтыйскае паходжанне слова (параўн. Тапароў, Прус., А — , 149–150). Параўн., аднак, шлёпаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
-сце́рці, гл. прасце́рці, распасце́рціся. Параўн. славац.strieť ’раскладваць, рассцілаць’, н.-луж.strěś ’рассцілаць, распасціраць’, славен.stréti ’тс’, серб.-харв.strijèti ’разаслаць, распасцерці’ (у іншых славянскіх мовах толькі з прыстаўкамі). Да прасл.*sterti ’распасціраць, расцягваць, раскладваць’, роднаснае ст.-інд.starati ’наслаць, насцілаць’, грэч.στόρνυμι ’тс’, лац.sternere ’расцягнуць, распасціраць’ (Сной у Бязлай, 3, 327; Фасмер, 3, 339; Борысь, Etymologie, 612).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́плыў ’смецце, якое вада прыбівае да берага’ (чэрв., Нар. лекс.), пры́плаўка, пры́плаўнік ’смецце, якое засталося на беразе пасля паводкі’ (ТС), пріпла́ўнік ’тое, што вада прыбівае да берагоў у час паводкі’ (жыт., Нар. словатв.), пры́плаўнік перан. ’перасяленец’ (ТС). Да прыплыва́ць. Аналагічныя назоўнікі ёсць і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус.приплы́в ’нешта прыбітае да берага, выгнутае вадой’, укр.припли́в ’прыліў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпрэ́жка, пры́пражка ’далучэнне да раней запрэжаных жывёл’; від запрэжкі каня: збоку ад аглабель для дапамогі каранніку; прыпражны конь’ (Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., ТСБМ; віл., Сл. ПЗБ), прыпрэ́жный ’прыпражны’ (Бяльк.). Да прыпрагаць, прэфіксальнага дзеяслова ад прасл.*pręgǫ, pręgti (гл. упрэ́гці). Аналагічныя вытворныя і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус.дыял.припря́жний ’прыпражны’, укр.припря́жений ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́ўба ’дзяўчынка-плакса’ (кіраў., Нар. сл.; мазыр., Мат. Гом.). Да раўці́ (гл.). Суфікс -ба ў беларускіх гаворках у адрозненне ад іншых славянскіх і балтыйскіх моў, дзе ён утварае адцягненыя назоўнікі, тут утварае асабовыя назоўнікі агульнага роду, абазначаючы асоб паводле ўласцівага ім дзеяння (Слаўскі, SP, 1, 61–62; Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 230–233; Сцяцко, Афікс. наз., 33).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спружы́на ‘пругкая металічная палоска або спіраль’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Бяльк.), спрунжы́на ‘тс’ (Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), спрунджы́на ‘тс’ (Бяльк.), спранджы́на ‘тс’ (Варл.). З польск.sprężyna ‘тс’; параўн. укр.спружи́на ‘тс’; у іншых славянскіх мовах без s‑. Шульман (Полымя, 1926, 8, 211) мяркуе пра пасрэдніцтва мовы ідыш праз форму Sprusschine ‘тс’, што цяжка давесці. Гл. пружына.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сувіра́цца ’сварыцца, лаяцца’ (лаг., Гіл.), сувяра́цца ’тс’ (віл., Сл. ПЗБ), сюды ж савіра́цца ’са злосці прыцішана пакрыкваць на некага’ (Варл.). Дзеясловы з прэфіксамі су‑/са‑ ад прасл.*‑virati/*‑věrati, якія звычайна ў славянскіх мовах выступаюць у прыставачных утварэннях (Варбат, ОЛА, Исследов., 1972, 230), параўн. польск.poniewierać się ’дрэнна адносіцца да каго-небудзь’. Гл. яшчэ повірак, аўраць, вірутнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сяля́к ’жыхар сяла’ (Ласт.). Параўн. ст.-польск.siodłak ’селянін’, рэдкае sedłak ’тс’, в.-луж., н.-луж.sedłak ’тс’, чэш.sedlák ’тс’, славац.sedliak ’тс’. Вытворныя ад прасл.*sedlo (гл. сяло), якія ў асобных славянскіх мовах выцеснілі першасныя формы, што ўзыходзяць да *sedlʼaninъ (гл. селянін), параўн. Трубачоў, Этимология–1980, 14. З іншай суфіксацыяй экспр. селю́к ’мужык, вясковец’ (Растарг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РАДЗІВІ́Л (Францішка Уршуля) (13.2.1705, станцыя Чартарыйск Валынскай вобл., Украіна — 23.5.1753),
пісьменніца, драматург. З роду Вішнявецкіх. Жонка М.К.Радзівіла Рыбанькі. З 1725 жыла ў Нясвіжы. Была прыхільніцай пашырэння асветы, спрыяла аднаўленню дзейнасці Нясвіжскай друкарні. Пісала на польскай, італьян., франц. і ням. мовах. Аўтар вершаваных «Лістоў да мужа», паэт.зб. «Збавенныя перасцярогі» (Нясвіж, 1755), шэрагу вершаваных эпітафій, павучальных твораў для дзяцей. У 1746 стварыла палацавы Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, дзе ставіла спектаклі паводле сваіх п’ес (пазней пастаноўкі ажыццяўляў Я.П.Фрычынскі). У 1746—52 напісала для т-ра 16 драм. твораў і оперных лібрэта. Для сваіх п’ес шырока выкарыстоўвала сюжэты з ант. міфалогіі, сярэдневяковых драм і гумарэсак, казак («Забава фартуны», «Каханне — дасканалы майстар», «У вачах нараджаецца каханне»), матывы з твораў Дж.Бакачыо, Я.Морштына і інш. Для т-ра перарабляла барочныя італьян. оперы («Дасціпнае каханне»), п’есы Вальтэра і Мальера. Творы Р. яскрава адлюстроўваюць асаблівасці мясц. культуры барока, яе своеасаблівы пераход ад сярэдневяковай л-ры і відовішчаў да тэатр. драматургіі новага часу. Збор твораў Р. «Камедыі і трагедыі» (Жоўква, 1754) багата ілюстраваны гравюрамі М.Жукоўскага з выявамі сцэн са спектакляў. На бел. мову яе камедыю «Забава фартуны» пераклалі В.Арэшка і А.Вольскі.
Тв.:
Бел.пер. — Забава фартуны // Спадчына. 1994. № 1.
Літ.:
Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980;
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983;
Барышев Г.И. Театральная культура Белоруссии XVIII в. Мн., 1992;
Арэшка В. «Вяльможная аўтарка камедый», або Спроба дэміфалагізацыі асобы Уршулі Радзівілавай // Мастацтва. 1993. № 7;
Марціновіч А.А. Хто мы, адкуль мы... Кн. 1. Мн., 1996;