ФІЛІ́П (Philipe) Жэрар (4.12.1922, г. Кан, Францыя —25.11.1959),
французскі акцёр. З 1942 у т-ры, у т. л. ў Нац.нар. т-ры пад кіраўніцтвам Ж.Вілара. З 1943 здымаўся ў кіно. Яго мастацтва адметнае гераічным пафасам у спалучэнні з рамант. меланхоліяй, тэмпераментам і пачуццём гумару. Зняўся ў фільмах «Ідыёт» (1946), «Пармскі манастыр» (1947), «Прыгажосць д’ябла» (1950), «Жульета, ці Ключ да сноў» (1951), «Начныя прыгажуні», «Фанфан-Цюльпан» (абодва 1952) і інш.Псіхал.складаныя вобразы стварыў у фільмах «Спадар Рыпуа» (1954), «Монпарнас, 19» (1957), «Гулец» (1958). Паставіў фільм «Прыгоды Тыля Уленшпігеля» (1957).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОСФАПРАТЭІ́ДЫ, фосфапратэіны,
складаныя бялкі, у якіх да астаткаў амінакіслот серыну і трэаніну далучаны астаткі фосфарнай кіслаты. Адыгрываюць важную ролю ў клетачным метабалізме і функцыях клетак жывых арганізмаў. Да Ф. адносяцца бялкі біял. мембран, клетачных ядраў, важнейшыя ферменты, казеін, бялкі птушыных яец (напр., вітэлін) і інш. Фасфарыліраванне важнейшых бялкоў мозга і пераўтварэнне іх у Ф. адбываецца пры ўзбуджэнні нерв. клетак, перадачы нерв. імпульсаў праз сінапсы. рэалізацыі ўсіх функцый нерв. сістэмы. Фасфарыліраванне астаткаў серыну або трэаніну ў малекулах бялкоў і ператварэнне іх у Ф. каталізуецца фосфатрансферазамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫКЛАГЕКСАНО́Л,
аліцыклічны спірт, C6HllOH.
Бясколерныя крышталі са слабым пахам камфоры, мал. м. 100,16, tпл 25,15 °C, tкіп 161,1 °C, шчыльн. 942 кг/м³ (30 °C). Растваральнасць у вадзе 4,3% па масе, добра раствараецца ў большасці арган. растваральнікаў. Утварае ўсе характэрныя для спіртоў вытворныя (напр., складаныя эфіры). Пры каталітычным акісленні Ц. кіслародам утвараецца цыклагексанон. Асн.прамысл. спосаб атрымання — гідрыраванне фенолу. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці адыпінавай к-ты, цыклагексанону; растваральнік масел, воскаў, фарбавальнікаў; стабілізатар эмульсій, крэмаў і інш. У высокай канцэнтрацыі аказвае наркатычнае дзеянне (ГДК 10—15 мг/м³).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
roztrząsać
незак.
1. растрасаць, растрэсваць;
roztrząsać siano — растрасаць сена;
2.перан. разбіраць, разглядаць; абмяркоўваць;
roztrząsać trudne zagadnienie — разглядаць складаныя праблемы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АБЛЕДЗЯНЕ́ННЕ,
адкладанні лёду на паверхні збудаванняў, дрэвах, правадах, дарогах і інш. аб’ектах. Утвараецца ў выніку выпадзення вадкіх ападкаў у халодную пару года, у туман, смугу. Адрозніваюць галалёд, зярністую і крышталічную шэрань, замёрзлае адкладанне мокрага снегу, складаныя адклады — з некалькіх слаёў розных відаў. На Беларусі за год колькасць сутак з абледзяненнем складае ў паніжаных месцах 20—28, на ўзвышшах да 40. Назіраецца з кастр. да крас., часцей за ўсё ў снеж. і студзені. Працягласць яго звычайна да 12 гадз. Самым працяглым на Беларусі было ў Навагрудку 28.12.1959—27.1.1960 (715 гадз). Небяспечная з’ява для работы транспарту, энергасістэм і інш. галін гаспадаркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАМА́ЙЦІС (Adomaitis) Рэгімантас (н. 31.1.1937, г. Шаўляй),
літоўскі акцёр. Нар.арт.СССР (1985). Скончыў акцёрскае аддз. Кансерваторыі Літвы (1962). Працаваў у Капсукскім і Каўнаскім драм. т-рах, з 1967 у Т-ры драмы Літвы. Мастацтва Адамайціса вызначаецца псіхал. глыбінёй, тонкай іроніяй. За ролі Міндаўгаса, Мажвідаса («Міндаўгас», «Мажвідас» Ю.Марцінкявічуса), Йуна («Йун Габрыэль Боркман» Г.Ібсена) у т-ры Дзярж. прэмія Літвы 1982. У кіно выявіліся яго моцны тэмперамент, здольнасць ствараць складаныя і супярэчлівыя характары: «Ніхто не хацеў паміраць», «Кароль Лір», «Гэта салодкае слова — свабода», «Кентаўры», «Аварыя», «Багач, бядняк» (два апошнія фільмы — тэлевізійныя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЮ́ТНАЯ СПЕКУЛЯ́ЦЫЯ,
захады банкаў і фірмаў, разлічаныя на атрыманне прыбытку ад змены курсу валют на валютных рынках. Ажыццяўляецца пэўнымі валютнымі аперацыямі ці наўмысным устрыманнем ад іх. Прасцейшая форма валютнай спекуляцыі — валютны арбітраж: валюта адной краіны па нізкім курсе купляецца за валюту другой краіны і рэалізуецца там, дзе курс гэтай валюты больш высокі; атрыманы барыш і ёсць спекуляцыйны даход. Валютная спекуляцыя можа прымаць і больш складаныя формы — маніпуляцыі па наўмысным зніжэнні курсу валют. Валютная спекуляцыя звязана з валютнай рызыкай, яе вынік залежыць ад правільнасці ацэнкі перспектыў вагання валютнага курсу. Мерапрыемствы па стрымліванні валютнай спекуляцыі звычайна ажыццяўляюць цэнтр. (нац.) банкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГІСТО́РЫЯ ПРА АПАЛО́НА ЦІ́РСКАГА»,
помнік перакладной бел. л-ры, свецкая аповесць блізкаўсходняга паходжання. Бытавала на Беларусі ў 17—18 ст.
У аснове твора — апісанне прыгод гал. героя, чалавека знатнага паходжання, які шмат гадоў блукае па розных краях, трапляе ў незвычайныя і складаныя сітуацыі і гісторыі, а пасля шчасліва вяртаецца ў родны горад, дзе становіцца царом. На Беларусі распаўсюджвалася ў складзе вядомага зб. навел «Рымскія дзеянні». Адзін з яго рукапісаў перапісаны ў Магілёве ў 1688. Мова магілёўскага спіса — сумесь старабел. і рус. моў 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕ́БАВЫ ПРО́ФІЛЬ,
вертыкальны разрэз глебавай тоўшчы ад паверхні да мацярынскай пароды. Мае слаістую будову, утварае сукупнасць генетычна ўзаемазвязаных глебавых гарызонтаў і падгарызонтаў. Магутнасць ад дзесяткаў сантыметраў да некалькіх метраў. Паводле глебавага профілю вызначаюцца назвы глеб і іх месца ў глебавай класіфікацыі. Адрозніваюць прыродныя і змененыя дзейнасцю чалавека глебавыя профілі (меліяраваныя, акультураныя і інш.). Кожны від глебы мае свой спецыфічны глебавы профіль і яго будову. Паводле характару суадносін глебавых гарызонтаў глебавыя профілі падзяляюць на простыя і складаныя, сярод якіх вылучаюць некалькі тыпаў будовы: прымітыўныя, нармальныя, слабадыферэнцыраваныя, парушаныя (эрадзіраваныя і перагорнутыя), рэліктавыя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАВЕ́ЛЬСКАЯ Ю́Р’ЕЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік драўлянага дойлідства 18 ст. Пабудавана ў 1766 у в. Валавель (Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл.) як уніяцкая. Мае рысы стылю барока. Прамавугольны асн. зруб і выцягнутая 5-гранная апсіда накрыты агульным гонтавым дахам. На гал. фасадзе тарэц даху вырашаны як спалучэнне крывалінейнага франтона з паўвальмай і 2 чацверыковымі вежамі па баках, завершанымі 6-граннымі шыйкамі і галоўкамі над імі. Складаныя формы завяршэнняў маюць шматлікія заломы і выгіны. Па баках апсіды сіметрычныя нізкія рызніцы, пры ўваходзе — тамбур.
Літ.:
Якімовіч Ю.А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся. XVII—XIX стст. Мн., 1978.