гусь ж.

1. гусь м.;

гадава́ць гусе́й — разводи́ть гусе́й;

2. (самка гуся) гусы́ня;

◊ як з гусі́ вада́ — как с гу́ся вода́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ла́нка 1 ’таўстуха, сытая, гладкая дзяўчына’ (Бяльк.), ’непаваротлівая жанчына’ (Горленка, Совещ. ОЛА, Гомель). Магчыма, з’яўляецца роднасным да рус. валаг. ландуха ’здаровая, мажная жанчына’. Семантычная тоеснасць лексем ланка і ландушка даецца ў Даля₃ (2, 609), а лань і ландёха ў СРНГ (16, 258). Тое ж і ў Фасмера (2, 456 і 457). Бел. лексема, як і рус. ланка ’самка аленя’, паходзіць ад ланя ’лань, самка аленя’. Параўн. ланя ’вельмі тоўстая, здаровая жанчына’ (З нар. сл.).

Ла́нка 2 ’дзялянка зямлі, участак’ (Мат. Гом.). Балтызм (параўн. літ. lankà ’заліўны луг’, лат. lañka ’нізіна, нізкі луг’). Генетычна роднаснае з прасл. lǫka ’луг’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КО́НІКІ,

бел. нар. гульня. У сярэдзіне пляцоўкі чэрцяць круг такой плошчы, каб у ім маглі размясціцца ўсе, што гуляюць — «конікі». Выбіраюць «шпака» і становяцца ў круг. «Шпак», скачучы на дзвюх або адной назе, пачынае лавіць «конікаў» і як толькі выйдзе за межы круга, усе пачынаюць перамяшчацца як і ён. Калі «шпак» зловіць ці дакранецца да гульца, той становіцца «шпаком», і гульня працягваецца з тымі ж умовамі.

Я.​Р.​Вількін.

Конікі: 1 — лясны, 2 — лугавы, 3 — палявы, 4 — чырвонаваллёвы (а — самец, б — самка).

т. 8, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫЖАВІКІ́ (Araneus),

род павукоў-кругапрадаў. Больш за 1000 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць у лясах, стэпах, пустынях, на лугах, у збудаваннях. На Беларусі 15 відаў. Найб. вядомыя К. звычайны (A.diadematus), К. змрочны (A. umbraticus), К. вуглаваты (A. angulatus), К. вірлавокі (A. ocellatus).

Даўж. самкі К. звычайнага да 25 мм, самца да 11 мм. Назва паходзіць ад белага крыжападобнага малюнка на брушку. Кормяцца насякомымі. Далёкаўсх. К. плятуць вельмі трывалыя лоўчыя сеці да 2 м у дыяметры.

Крыжавікі: 1 — звычайны (самка); 2 — змрочны.

т. 8, с. 502

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІСТАЦЕ́ЛЫ, ліставідкі (Phylliidae),

сямейства насякомых атр. палачнікаў, або зданневых. Каля 20 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках Азіі.

Даўж. да 12,5 см. У самак цела шырокае, сплошчанае. Афарбоўка і жылкаванне надкрылаў імітуюць лісце раслін, ногі лістападобна расшыраныя. Крылы рэдукаваныя, 1 пара. Перамяшчаюцца марудна або нерухома вісяць на галінах або чаранках лісця. Самцы не падобныя да лісця, з укарочанымі надкрыламі, рухавыя, добра лятаюць. Здольныя да аўтатаміі. Расліннаедныя. Адкладваюць яйцы.

А.​В.​Дзерункоў.

Да арт. Лістацелы. Ліставідка цэйлонская: 1 — самка; 2 — самец; 3 — лічынка.

т. 9, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРА́НКА (Clangula hyemalis),

вадаплаўная птушка сям. качыных атр. гусепадобных. Пашырана ў тундры і лесатундры Еўразіі і Амерыкі. Трымаецца чародамі. На Беларусі рэдкі пралётны від.

Даўж. да 60 см, маса да 0,9 кг. Афарбоўка стракатая, мяняецца па сезонах. Вакол вачэй белае кольца. 2 сярэднія пары рулявых пёраў утвараюць доўгі (да 20 см) востры хвост. Корміцца насякомымі, малюскамі, ракападобнымі, дробнай рыбай. Гняздуецца па берагах рэк і азёр. Нясе да 10 яец. Аб’ект палявання.

Маранка: 1 — летам; 2 — зімой (а — самка; б — самец).

т. 10, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАПЁЛКА звычайная

(Coturnix coturnix),

птушка сям. фазанавых атр. курападобных. Пашырана ў Еўразіі, Афрыцы, на в-ве Мадагаскар. Насяляе пераважна ўзлескі, лясныя паляны, лугі, с.-г. палеткі. На Беларусі трапляецца ўсюды, найб. на Пд. Пералётная птушка.

Даўж. каля 20 см, маса да 145 г. Апярэнне страката-бураватае. Хвост кароткі. Корміцца пераважна насеннем раслін і насякомымі. У шлюбны перыяд самцы такуюць. Нясе да 24 яец. Вывадкавая птушка. Аб’ект спарт. палявання і развядзення (для атрымання яец).

Э.​Р.​Самусенка.

Перапёлка: 1 — самка; 2 — самец.

т. 12, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫ́ШТА, дракункулёз,

паразітарная (глісная) хвароба. Выклікаецца круглымі чарвямі (Dracunculus medinensis), якія паразітуюць у падскурнай і міжмышачнай злучальнай тканцы чалавека і жывёлы. Пашырана ў тропіках і субтропіках. Чалавек заражаецца пры ўжыванні вады з інвазійнымі весланогімі рачкамі — цыклопамі (прамежкавы гаспадар). Інкубацыйны перыяд 9—14 месяцаў. Аплодненая самка гельмінта мігрыруе ў падскурную клятчатку ног, на скуры ўтвараецца выпучванне, фарміруецца псеўдафурункул. Канчатковы гаспадар паразіта — чалавек, сабака, кот, леапард. Прыкметы: высыпка на скуры, падобная на крапіўніцу, моташнасць і інш. Лячэнне: мех. выдаленне паразіта, хіміятэрапія.

А.​А.​Астапаў.

т. 13, с. 530

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕ́РНА, сарна (Rupicapra rupicapra),

млекакормячае сям. пустарогіх атр. парнакапытных. Адзіны від роду; 8—9 падвідаў. Пашыраны ў гарах Еўропы і М. Азіі.

Даўж. цела да 140 см, выш. да 85 см, маса да 50 кг. Маюць кручкападобныя рогі даўж. 7—10 см. Шэрсць зімой доўгая, густая, чорна-бурая; летам кароткая, рыжая. Корміцца горнай травяністай расліннасцю, галінкамі кустоў, дрэў і лішайнікамі. Нараджае 1, зрэдку 2—3 дзіцянят. Аб’ект палявання і развядзення у некат. месцах здабыча забаронена.

Серна: 1 — самец; 2 — самка.

т. 14, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

галу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Самка голуба.

2. Разм. Ужываецца як ласкавы зварот да жанчыны. Спявай мне, дзяўчынка, пра кветкі, пра гай, Пра лепшыя дні, пра вясну, Пра наша каханне, галубка, спявай — Пад ціхі твой спеў я засну. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)