горад у Нідэрландах. Стараж.-рым. пасяленне, гар. правы з 1200. 113 тыс.ж. (1992). Порт на паўн. рукаве дэльты Рэйна. Старадаўні цэнтр вытв-сці воўны. Машынабудаванне, паліграф., шарсцяная, швейная прам-сць. Ун-т (з 1575). Музеі старажытнасцей, этнаграфіі, гісторыі прыродазнаўства і інш. Дом-музей Рэмбранта (у якім нарадзіўся мастак). Арх. помнікі 13—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НА ((Kono) Томас) (н. 17.6.1930, г. Ганалулу, ЗША),
амерыканскі спартсмен (цяжкая атлетыка). Выступаў у лёгкай, паўсярэдняй і сярэдняй вазе. Чэмпіён XV (1952, Хельсінкі), XVI (1956, г. Мельбурн, Аўстралія) і сярэбраны прызёр XVII (1960, Рым) Алімп. гульняў. Чэмпіён свету (1953—55, 1957—59). Пераможца Панамер. гульняў (1955, 1959, 1963). Устанавіў 24 сусв. рэкорды, у т. л. 8 у трохбор’і.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІБІТЫ́НА,
у старажытнарымскай міфалогіі багіня пахавання. У яе храме, які знаходзіўся ў прысвечаным ёй гаі, захоўваліся пахавальныя прыналежнасці. За кожнае пахаванне ў храм Л. плацілі манету і такім чынам вёўся ўлік памерлых. Пазней Л. атаясамлівалі таксама з Венерай і багіняй падземнага царства Празерпінай. Л. былі прысвечаны сады і вінаграднікі. У стараж.-рым. паэтаў Л. — сінонім смерці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТУРГІ́Я (ад грэч. leiturgia грамадскі абавязак),
у старажытных грэч. полісах дзярж. павіннасць, якую неслі і плацежаздольныя грамадзяне і метэкі (чужаземцы і адпушчаныя на волю рабы, якія мелі маёмасць). Існавалі звычайныя Л. ( аплата муз. хароў, рэліг. свят, гімнастычных спаборніцтваў, утрыманне пасольстваў і інш.) і надзвычайныя (на ўтрыманне ваеннага карабля). Была пашырана таксама ў эліністычным Егіпце, Стараж.Рым. імперыі, Візантыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́Я,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі німфа гор, старэйшая з 7 плеяд — дачок Атланта і Плеёны. Ад Зеўса нарадзіла бога Гермеса. Разам з сёстрамі-плеядамі ператворана ў аднайм. сузор’е. Рымляне атаясамлівалі М. з італійскай багіняй пладаноснай зямлі Маяй і прыносілі ёй ахвяры 1 мая. Ад яе імя назва месяца мая ў рым. календары, адкуль яна перайшла і ў сучасны бел. каляндар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭТАРЫЯ́НЦЫ (лац. praetoriani),
у Старажытным Рыме прывілеяваная частка войска. Першапачаткова П. наз. ахова палкаводцаў, якая набіралася з саюзнікаў і рым. коннікаў. Створаная ў 2 н.э.Аўгустам імператарская гвардыя (9 кагорт па 1000 чал. у кожнай) таксама наз. П. Камплектаваліся з італійцаў. Адрозніваліся ад легіянераў большай платай, меншым тэрмінам службы. П. скасаваны ў 312 Канстанцінам Вялікім.
1. Развітаўшыся, разысціся. На гэтым яны рассталіся, а назаўтра раніцай Вера была ўжо ў Зоі Максімаўны.Пальчэўскі.[Андрэй і Косця] рассталіся, калі першыя агністыя прамені сонца пырснулі з-за небасхілу.Чарнышэвіч.// Разлучыцца з кім‑н. [Лабановіч] успамінаў Выганаўскую школу, вучняў, знаёмых, сялян, з якімі ён здружыўся і з якімі расстаўся так раптоўна і нават трагічна.Колас.// З’ехаць адкуль‑н. [Энрыка Фермі] З Венецыяй расстаўся і з Неапалем, Пакінуў назаўсёды дзіўны Рым.І. Калеснік.
2.перан. Адмовіцца ад каго‑, чаго‑н. Кастусь позна лёг спаць: не мог расстацца з кнігаю.С. Александровіч.Не, Шайпак не расстанецца з марай сваёй, Будзе станцыі ставіць ён і над вадой!..Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́ЎГСБУРГ (Augsburg),
горад у ФРГ, у зямлі Баварыя, у перадгор’ях Альпаў, у сутоках рэк Лех і Вертах (бас. Дуная). 264,8 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел на шляхах да альпійскіх перавалаў. Старажытны цэнтр тэкст., пераважна баваўнянай, прам-сці. Машынабудаванне (авіяцыйныя з-ды Месершміта, выпуск аўтамабіляў, рухавікоў, друкарскіх і канторскіх машын, рэактарнага абсталявання), металаапрацоўка, чыгуна- і сталеліцейная вытв-сць. У ваколіцах ГЭС, прадпрыемствы штучнага валакна, атамнага паліва і інш.Ун-т. Музеі. Абсерваторыя.
Аўгсбург узнік на месцы рым.ваен. лагера (лац. Augusta Vindelicorum, засн. ў 15 да нашай эры), цэнтр рым. правінцыі Рэцыя. Каля 6 ст.засн. Аўгсбургскае епіскапства. У 9—10 ст. набыў статус горада, у 1276 — правы вольнага імперскага горада. У 15—16 ст. адзін з гандл. і фін. цэнтраў Еўропы, важны цэнтр герм. Адраджэння. У Аўгсбургу заключаны Аўгсбургскі рэлігійны мір 1555. Арх. помнікі: раманска-гатычны сабор (11—15 ст), ратуша (пач. 17 ст.), пасёлак рамеснікаў «Фугерай» (16 ст.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТА́НЦА (Constanda),
горад на ПдУ Румыніі, на ўзбярэжжы Чорнага м.Адм. ц. жудзеца Канстанца. 747,4 тыс.ж. (1994). Гал. порт краіны на Чорным м. На паўд. ускраіне К. порт Аджыджа. Міжнар. аэрапорт. Канцавы пункт канала Дунай — Чорнае м.Прам-сць: суднабуд. і суднарамонтная, цэлюлозна-папяровая, мэблевая, тэкст., харчовая. Археал. і маст. музеі. Марскі акварыум. Руіны стараж.-рымскіх пабудоў 2—3 ст., візант. базілік 5—6 ст. Мячэці 18—19 ст. Цэнтр прыморскага курортнага раёна.
На месцы К. ў 6 (паводле інш. звестак у 7) ст. да н.э.стараж. грэкі з Мілета заснавалі калонію Томы, якую ў 29 да н.э. заваявалі рымляне. У 8—17 гадах н.э. тут адбываў ссылку рым. паэт Авідзій. Рым. імператар Канстанцін Вялікі [306—337] перайменаваў Томы ў Канстанцініяну. Пазней належала Візантыі, Балгарыі (з 7 ст.). У 14 ст. порт К. выкарыстоўвалі генуэзскія купцы. У часы гур. панавання (1413—1878) горад заняпаў, рыбацкае пасяленне (Кюстэнджэ). З 1878 у складзе Румыніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́МЗЕН,
(Mommsen) Тэадор (30.11.1817, г. Гардынг, Германія — 1.11.1903), нямецкі гісторык антычнасці. Вучыўся ў Кільскім ун-це (1838—43) і Італіі (1844—47). Удзельнік рэвалюцыі 1848—49 у Германіі. Праф.рым. права ва ун-тах Лейпцыга (1848—50), Цюрыха (з 1852), Брэслаў (з 1854), з 1858 праф.стараж. гісторыі ў Берлінскім ун-це. Дэп. прускага ландтага (1863—66, 1873—79) і рэйхстага (1881—84). Выступаў супраць кансерватыўнай палітыкі О.Бісмарка і антысемітызму Г. фон Трайчке. Гал. працы: «Рымская гісторыя» (т. 1—3, 1854—55, т. 5, 1885; у цэнтры ўвагі праслаўленне Юлія Цэзара і рым.ваен. манархіі як моцнай нац. дзяржавы на шырокай нар. аснове), «Рымскае дзяржаўнае права» (т. 1—3, 1871—88), «Рымскае крымінальнае права» (1899). Выдаваў стараж. крыніцы, у т. л. збор лац. надпісаў «Corpus Inscriptionum Latinarum» (з 1863). Нобелеўская прэмія па л-ры 1902.
Літ.:
Чухно Т.А. Теодор Моммзен в исторической литературе // Вопросы всеобщей истории и историографии. Томск, 1982.