рускі географ, даследчык Цэнтр. і Сярэдняй Азіі. У 1884—87 падарожнічаў па Алтаі, Цянь-Шані, Каракаруме і Кашгарыі. У 1889—90 узначальваў экспедыцыю ў Цэнтр. Азію, у час якой адкрыты горны хр. Бэйшань і вызначана адмоўная адзнака Турфанскай упадзіны. У 1903—14 ажыццявіў шэраг экспедыцый у Зах. Манголію, Туву, на Д.Усход і інш. У 1920—31 віцэ-прэзідэнт Геагр.т-ваСССР. Асн. працы: «Апісанне Амурскай вобласці» (1894), «Зах. Манголія і Уранхайскі край» (т. 1—3, 1914—30). Вял. залаты медаль Геагр.т-ва. Яго імем названы перавал у гарах Сіхатэ-Алінь, ледавікі на Паміры і масіве Багдо-Ула.
рускі літ.-знавец. Скончыў Петраградскі ун-т (1923). Праф. Ленінградскага і Саратаўскага ун-таў. Узначальваў групу па вывучэнні рус. л-ры 18 ст. пры Пушкінскім доме (Ін-трус. л-ры АНСССР у Ленінградзе). Яго працы вылучаюцца глыбокім пранікненнем у грамадска-літ. жыццё 18 ст., у іх цікавасць да паэтыкі і імкненне да сацыялагічнага вытлумачэння літ. з’яў. Яго працы пра А.Пушкіна і М.Гогаля пазначаны шырынёй сац.-гіст. аналізу.
Тв.:
Русская поэзия XVIII в. Л., 1927;
Русская литература XVIII в. М., 1939;
Пушкин и проблемы реалистического стиля. М., 1957;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ЛЬ (Рыгор Якаўлевіч) (20.10.1922, в. Турок Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 7.5.1985),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах. фронце. Удзельнік баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе, у Прыбалтыцы, Польшчы, Германіі; камандзір гарматы, потым агнявога ўзвода. Ст. сяржант К. вызначыўся: 191.1944 пры вызваленні Калінінскай вобл. разлік яго гарматы знішчыў 2 станковыя кулямёты і процітанк. гармату; 17—23.7.1944 у баях за вызваленне Пскоўскай вобл. знішчыў 4 кулямёты і 6 гармат; у крас.—маі 1945 у баях на вуліцах Берліна ўзвод пад яго камандаваннем падавіў агонь 2 мінамётных батарэй, знішчыў бронетранспарцёр, 11 кулямётаў, 2 мінамётныя батарэі, больш за 50 гітлераўцаў. Да 1974 у Сав. арміі, маёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРАНЁЎ (Рыгор Самойлавіч) (1.2.1921, г. Нікапаль Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 12.8.1985),
расійскі паэт, перакладчык. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага (1950). Друкаваўся з 1950. Аўтар зб. вершаў «Разведка боем» (1957), паэм «Самалёты выходзяць у поле» (1951), «На беразе Палаты» (1964), асн. тэма якіх патрыятызм, жыццё сучаснікаў. На рус. мову пераклаў вершы М.Танка (зб. «Каб дайсці да казкі...», 1966), А.Вярцінскага (зб. «Вяртанне», 1969), Г.Бураўкіна (зб. «Жаваранак над праспектам», 1972), С.Грахоўскага (зб. «Зазімак», 1978), паэму Р.Барадуліна «Балада Брэсцкай крэпасці» (1975), асобныя творы Я.Купалы, Я.Коласа, Цёткі, П.Глебкі, П.Панчанкі, Е.Лось і інш. На бел. мову яго вершы пераклалі У.Паўлаў, А.Пысін, С.Шушкевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАШКЕ́ВІЧ (Рыгор Іосіфавіч) (10.10. 1904, в. Востраў Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — 16.1.1992),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Чл.-кар.АН Беларусі (1961), д-рс.-г.н. (1958), праф. (1960). Скончыў БСГА (1927). У 1930—41 у НДІ балотнай гаспадаркі УАСГНІЛ (Мінск). З 1945 у Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (да 1972 заг. аддзела). Навук. працы па аграбіялогіі, фізіялогіі раслін, аграхіміі. Распрацаваў эфектыўныя прыёмы выкарыстання пашы, вырошчвання с.-г. культур, прымянення сістэмы мікраўгнаенняў на тарфяных глебах; даследаваў уплыў воднага рэжыму і дажджавання на прадукцыйнасць с.-г. раслін.
Р.І.Лашкевіч.
Тв.:
Применение микроудобрений на торфяных почвах. Мн., 1955;
Плодородие торфяных почв и возделывание конопли. Мн., 1962;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСПЕ́ЛАЎ (Рыгор Яўхімавіч) (н. 11.9.1916, г. Бежацк Цвярской вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1962), праф. (1963). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1977). Скончыў Сярэднеазіяцкі індустр.ін-т (1940). З 1963 у БПА (у 1963—90 заг. кафедры). Навук. працы па перадачы электраэнергіі і рэжымах работы электраэнергет. сістэм і сетак. Абгрунтаваў магчымасць электраперадачы пераменнага току ў рэжыме чвэрці хвалі.
Тв.:
Электрические системы: Режимы работы электрических систем и сетей. М., 1975 (разам з В.А.Венікавым, Л.А.Жукавым);
Потери мощности и энергии в электрических сетях. М., 1981 (разам з М.М.Сычом);
Компенсирующие и регулирующие устройства в электрических системах. Л., 1983 (разам з М.М.Сычом, В.Ц.Федзіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСНА́ (Сосна) Рыгор Афанасьевіч
(н. 30.4.1939, в. Шэрні Падляскага ваяв., Польшча),
бел. гісторык, краязнавец і грамадскі дзеяч у Польшчы. Магістр багаслоўя (1966). Скончыў Хрысціянскую тэалагічную акадэмію ў Варшаве (1963). Служыў святаром у бел.правасл. прыходах Беласточчыны, з 1987 настаяцель прыхода ў в. Рыбалы. Вывучае гісторыю правасл. царквы ў Польшчы, бібліяграфію ўсх. хрысціянства, польскі друк пра Беларусь. Падрыхтаваў і выдаў зб-кі дакументаў «Праваслаўная царква на Беласточчыне і адносіны да яе дзяржаўнай улады II Рэчы Паспалітай» (1991) і «Нацыянальныя і рэлігійныя справы на Беласточчыне (1944—1948) і адносіны да іх Польскай дзяржавы» (1996). Аўтар даследавання «Бібліяграфія праваслаўных прыходаў на Беласточчыне» (ч. 1—4, 1984—93), артыкулаў у рэліг. выданнях. Чл.Міжнар. асацыяцыі беларусістаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
забяле́ць, ‑ее; зак.
1. Пачаць бялець, стаць белым. Ужо забялеў золак першага дня новага года, калі Рыгор крыху заснуў.Гартны.Забялелі, зружавелі яблыні і вішні.Бялевіч.
2. Вылучыцца сваім белым колерам, паказацца (пра што‑н. белае). Наперадзе забялелі палаткі. □ Азёры, азёры, азёры ў далі забялелі.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасвяжэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які пасвяжэў, стаў свежым. [Паводка] шумела не так сабе: яна змывала з лугоў і далін увесь леташні бруд, каб на іх, чыстых і пасвяжэлых, зацвіла лотаць, прабілася новая, да болю ў вачах зялёная трава...Кірэенка.Назаўтра Рыгор, хоць спаў і мала, адчуў сябе пасвяжэлым.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ске́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., без дап. і (радзей)што.
Разм. Зразумець, разабрацца, сцяміць. Пятрок бы нож пачуў у сэрцы І скеміў зразу, ў чым тут справа.Колас.Я неяк не скеміў спачатку, куды Рыгор вядзе гаворку, але даходзіць яснасці і перапытваць у яго не пасмеў.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)