павыдзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Выдзьмуць з чаго‑н. усё, многае. Патап моўчкі некалькі разоў перасыпаў у шурпатых далонях ячменныя зярняткі, павыдзімаў з іх усе асцюкі і неяк шчасліва-пераможна ўзняў вочы. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакапа́цца, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; зак.
Капацца некаторы час. Пакапацца ў пяску. Пакапацца на агародзе. □ Эма пакапалася ў шуфлядах, дастала старыя некалі ярка-чырвонага колеру туфлі. Ракітны. Лабановіч пакапаўся ў сваіх кнігах і адабраў дзве. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накуха́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., чаго і без дап.
Разм. Наварыць чаго‑н., прыгатаваць у нейкай колькасці. Дастаўшы чыгунах.., [Андрэй Данілавіч] заглядваў у пасудзіну і дабрадушна бубніў: «Ну, а тут што ёсць? Чаго нам тут накухарыла?..» Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пля́місты, ‑ая, ‑ае.
1. Пакрыты плямамі, з плямамі (у 1 знач.). Аднекуль ззаду слухачоў імкліва прабіраецца да эстрады баец — у касцы і плямістай плашч-палатцы. Ракітны.
2. Як састаўная частка некаторых заалагічных назваў. Плямісты алень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прачыні́цца, ‑чыніцца; зак.
Не поўнасцю адчыніцца. Дзверы свірна прачыніліся, і паказаўся дзесьці ўжо бачаны і крыху знаёмы партызан. Янкоўскі. Я не паспела яшчэ добра агледзецца, як адно акно прачынілася і ў ім паказалася Проська. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усо́хлы, ‑ая, ‑ае.
1. Які высах, стаў вельмі цвёрдым ад высыхання. Па цвёрдай усохлай зямлі прагрукацела.. салдацкая двухколка. Лобан.
2. Які засох, зачах. На селішчы.. яшчэ стаяла раскідзістая, старая, ужо ўсохлая верхнім галлём дзічка. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. У працэсе працы, руху, дзеяння і пад. утвараць глухі характэрны гук. Пайшла работа — ціхая, увішная, без адзінага слова. Шухаюць рыдлёўкі, скрыгочуць каменнем, ды пагрымлівае бульба, падаючы ў кашы. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрыпава́ты, ‑ая, ‑ае.
Троху, злёгку хрыплы. Два гудкі, тоўсты хрыпаваты і звонкі тэнаровы, адначасна забрынчэлі па шыбах у акне Руліна пакоя. Гартны. Голас у .. [Паранькі] ціхі, трошкі хрыпаваты — не то ад прастуды, не то ад беганіны. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарналі́сты, ‑ая, ‑ае.
Які мае чорнае, цёмнае лісце; з чорным, цёмным лісцем. З аднаго боку ад шляху на .. [пустцы] вечна таўклася розная вясковая хатняя жыўнасць, а з другога — слаўся брудны, чарналісты, знітаваны каровінымі сцежкамі нізкарослы алешнік. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шара́х, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шарахаць — шарахнуць і шарахацца — шарахнуцца. [Грышук:] — Даходзяць гэта ўжо да нашай Пятроўкі, а ўласаўцы, што ішлі ў першай шарэнзе, з аўтаматаў па іх, па немцах, — шарах! Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)