Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з чырванавата-бурым сцяблом; разнавіднасць палыну. Пырхнуўшы з гнязда, шэрая птушына далёка не адлятала, а садзілася на галінку чарнобылю і глядзела ў мой бок па-свойску, смела.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вар’я́т (Шат., Касп., Сцяшк. МГ, БРС). Укр.дыял. (зах.) варія́т ’тс’. Запазычанне з польск.warjat ’тс’ (а гэта польскае семантычнае новаўтварэнне да лац.variare ’змяняць’, variatio ’разнавіднасць’, varius ’розны’; гл. Брукнер, 602). Параўн. вар’ява́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВА́НТАВЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,
разнавіднасцьвісячых канструкцый, нясучымі элементамі якіх з’яўляюцца гнуткія расцяжкі — ванты (звычайна стальныя тросы). Вантавыя канструкцыі складаюцца з вантаў і канструкцый, якія ўспрымаюць сцісканне, — бэлек, жорсткіх формаў, арак, рамаў, абалонак і інш.
Да арт. Вантавыя канструкцыі. Каток з вантавым пакрыццём.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРДЫ́ЗМ (ад норд),
тэорыя, паводле якой прадстаўнікі «вышэйшай» паўн. (нардычнай) расы з’яўляюцца стваральнікамі сусв. цывілізацыі; разнавіднасцьрасізму. Заснавальнікамі Н. лічацца франц. сацыёлагі А.Габіно і Ж.Лапуж. Узяты на ўзбраенне тэарэтыкамі герм. фашызму і ўзведзены ў ранг афіц. ідэалогіі гітлераўскай Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТРА́МБЛЯ»,
«Трамблянкі», бел.нар. танец, разнавіднасцьполькі. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Выконвалася з паваротамі па крузе і мудрагелістымі прытупваннямі. Запісана ў канцы 19 ст. ў в. Васілішкі (Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.), адна з першых зафіксаваных дробных полек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ДРУГА (сербахарвацкае),
у паўднёвых славян ранейшая назва вялікай патрыярхальнай сям’і; разнавіднасць сямейнай абшчыны. Складалася з некалькіх пакаленняў нашчадкаў аднаго бацькі з іх жонкамі і дзецьмі; гаспадарка і спажыванне агульныя. Налічвала 20—30 чал. (часам 50—80). Існавала да 2-й пал. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАЛІ́ЧНАЯ СУ́ВЯЗЬ,
разнавіднасцьхімічнай сувязі, якая ўтвараецца пры ўзаемадзеянні электроннага газу (аб’яднаных валентных электронаў металаў) з дадатна зараджанымі іонамі крышт. рашоткі. Характэрна для металаў, іх сплаваў і расплаваў, а таксама большасці металідаў. Вызначае ўласцівасці, характэрныя для металаў: высокія электра- і цеплаправоднасць, пластычнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЯНЫ́ КА́МЕНЬ, пехштэйн,
разнавіднасцьвулканічнага шкла. Колер чорны, чырванаваты, светла-зялёны. Мае 8—10% вады, мікраліты, радзей украпанікі. Адрозніваюць С.к. ліпарытавыя, трахітавыя, дыябазавыя і фаналітавыя. Пры награванні да высокіх тэмператур са С.к. вылучаюцца газы. Выкарыстоўваецца для атрымання ўспучанага перліту. Трапляецца ў вулканічных абласцях.