Прысу́ха 1 ’каханая, любая’ (ТСБМ), ’прыгажуня, чараўніца’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. присо́хнути ’адчуўшы сімпатыю, прыхільнасць да некага, надта пакахаць яго’, рус. дыял. прису́ха ’каханы чалавек; прыгажуня’, ’чараўніца’. Гл. наступнае слова.

Прысу́ха 2 ’злая (міфічная) істота’; ’звышнатуральная сіла’ (Інстр. 2, Мат. Гом.). Утворана ад прысушыць ’прыманіць варажбой, прымусіць каго-небудзь сохнуць ад кахання’ (ТСБМ, Сл. Брэс., Мат. Гом.), гл. сушыць. Параўн. рус. дыял. прису́ха ’прыварожванне, чараўніцтва; вядзьмарства’; укр. прису́шений ’прычараваны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыва́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак.

1. каго (што). Імітуючы голас або прыцягваючы ўвагу якой-н. прынадай, паклікаць, прымусіць наблізіцца.

П. глушца.

П. ваўка.

2. каго-што. Прымусіць звярнуць увагу на што-н. або прыйсці куды-н.

Святло ў акне прывабіла нас.

Пах смажанага прывабіў мяне на кухню.

3. каго (што). Выклікаць да сябе сімпатыю, прыхільнасць, станоўчыя адносіны.

П. сваёй знешнасцю.

4. перан., каго (што). Стаць для каго-н. заманлівым, прыемным.

Яго прывабіла добрая пасада.

|| незак. прыва́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыва́бліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́скачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; м. і ж.

Разм.

1. Чалавек, які ўмешваецца ў любую справу з мэтай выслужыцца, звярнуць на сябе ўвагу. Аднак жа і пасля сходу парадкі не вельмі змяніліся, а яе пачалі зваць выскачкай, якая хоча кінуцца ў вочы выкладчыкам і заваяваць іх прыхільнасць. Сабаленка.

2. Той, хто не па заслугах, выпадкова заняў якую‑н. пасаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́хвасцень, ‑сня, м.

Разм. пагард. Той, хто ліслівасцю, услужлівасцю хоча заваяваць чыю‑н. прыхільнасць; падхалім, угоднік. Фашысцкія прыхвасні. □ — Вы, таварышы, едзеце на хлебанарыхтоўкі. Гэта ўсё роўна, што вы едзеце на фронт. Дык будзьце ж там пільнымі, змабілізаванымі, каб кулакі і іх прыхвасні не ашукалі вас. Сабаленка. Зацвярджаўся нейкі панскі прыхвасцень грамадскім солтысам або яшчэ якой шышкай,.. — таксама склікалі людзей на сход. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрыя́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які спрыяе, памагае чаму‑н.; карысны для чаго‑н. І тут паўстала пытанне: дзе можна наглядаць за жыццём чаек у найбольш спрыяльных і характэрных умовах? В. Вольскі. Дактары параілі Цётцы перамяніць вільготны львоўскі клімат, паехаць куды-небудзь, дзе больш спрыяльны клімат для яе хворых лёгкіх. Панізнік.

2. У якім выяўляецца прыхільнасць, павага да каго‑н. Спрыяльныя адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЛЕ́БКА Пятро (Пётр Фёдаравіч; 6. 7.1905, в. Вялікая Уса Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 18.12.1969),

бел. паэт. Акад. АН БССР (1957, чл.-кар. 1950). Скончыў БДУ (1930). Працаваў сакратаром рэдакцыі час. «Узвышша», у газ. «Калгаснік Беларусі», час. «Полымя рэвалюцыі». З 1945 у АН Беларусі: у Ін-це л-ры, мовы і мастацтва, у 1952—56 заг. сектара лексікаграфіі, у 1956—57 дырэктар Ін-та мовазнаўства, у 1957—69 дырэктар Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, адначасова ў 1968—69 акад.-сакратар Аддз. грамадскіх навук. Друкаваўся з 1924. Першы зб. лірыкі «Шыпшына» (1927) выявіў прыхільнасць да рамант. паэзіі, літ. і фалькл. традыцый. Кнігі «Урачыстыя дні» (1930), «Хада падзей» (1932), «Чатыры вятры» (1935) вызначаюцца жанравай разнастайнасцю, узмацненнем грамадз. матываў. Асобныя вершы 1930-х г. рытарычныя, дэкларацыйныя. Тэма рэвалюцыі і Грамадз. вайны ў паэмах «Трывожны сігнал» (1929), «Арлянка» (1931), «Мужнасць» (1934), «У тыя дні» (1937), драм. паэме «Над Бярозай-ракой» (паст. 1940). Вершы часоў Айч. вайны прасякнуты філас. роздумам, напоўнены пачуццём любові да Радзімы, лірызмам. Гал. тэмы пасляваен. творчасці — аднаўленне, памяць вайны, барацьба за мір. Аўтар лібрэта оперы «Андрэй Касценя» (нап. 1947, паст. 1970), вершаванай п’есы «Святло з Усходу» (паст. 1957), літ.-крыт. і публіцыст. артыкулаў. Вёў даследчую работу ў галіне бел. лексікаграфіі, мастацтвазнаўства і фалькларыстыкі. Пераклаў на бел. мову асобныя творы А.​Пушкіна («Барыс Гадуноў», вершы), М.​Лермантава, М.​Горкага (паэма «Дзяўчына і смерць», апавяданні), У.​Маякоўскага, А.​Пракоф’ева, Т.​Шаўчэнкі (паэма «Марына», вершы), М.​Рыльскага і інш.

Тв.:

Зб. твораў. Т. 1—4. Мн., 1984—86.

Літ.:

Барсток М. Пятро Глебка. Мн., 1952;

Перкін Н. Пятро Глебка. Мн., 1955;

Пясняр мужнасці: Кніга пра Пятра Глебку. Мн., 1976.

П.Ф.Глебка.

т. 5, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

attachment [əˈtætʃmənt] n.

1. прывя́занасць, прыхі́льнасць; любо́ў;

a child’s strong attachment to his parents любо́ў дзіця́ці да сваі́х бацько́ў

2. адда́насць, ве́рнасць (ідэалам, ідэям, справе)

3. прыстасава́нне, прыла́да; прыста́ўка

4. прымацо́ўванне, прымацава́нне

5. прыкамандзірава́нне; стажыро́ўка

6. comput. залу́чнік (у электроннай пошце)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

przywiązywać się

незак.

1. прывязвацца;

2. перан. прывязвацца; прывыкаць;

przywiązywać się do kogo — адчуваць (мець) прыхільнасць да каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пристра́стие ср.

1. (влечение) ця́га, -гі ж.; (склонность) схі́льнасць, -ці ж., прыхі́льнасць, -ці ж.; (рвение) заўзя́тасць, -ці ж.; (слабость) сла́басць, -ці ж.;

пристра́стие к му́зыке ця́га (прыхі́льнасць) да му́зыкі;

пристра́стие к аза́ртным и́грам ця́га (сла́басць, прыхі́льнасць, заўзя́тасць) да аза́ртных гу́льняў;

2. (несправедливое отношение) небесстаро́ннасць, -ці ж., неаб’екты́ўнасць, -ці ж., несправядлі́васць, -ці ж.; перадузя́тасць, -ці ж.; прадузя́тасць, -ці ж.;

вы́казать пристра́стие в реше́нии паказа́ць неаб’екты́ўнасць (прадузя́тасць) у рашэ́нні;

относи́ться с пристра́стием ста́віцца неаб’екты́ўна (прадузя́та);

◊

допро́с с пристра́стием а) уст. до́пыт з катава́ннямі; б) шутл. до́пыт з прыдзі́ркамі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Залёты ’імкненне выклікаць прыхільнасць з боку асобы іншага полу’. Укр. зальо́ти ’тс’. З польск. zaloty ’тс’. Паводле Брукнера (644), o незаканамерна з ě: lětь ’воля, магчымасць’. Гл. адлёт, лець. На запазычаны характар указвае ўкр. форма, а таксама фармальная і семантычная агульнасць польск., бел., укр. слоў. Параўн. з адрозненнямі чэш., славац. zálety ’залёты’, рус. залет ’зух, удалец’, залётка ’каханая’, славен. zalèt ’забег, спроба’, серб.-харв. за́лет ’разбег, размах’. Гл. заляцацца. Пра рус. залётка Адзінцоў, Этимология, 1974, 120–124.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)