ма́ксімум

1. сущ. -муму м. ма́ксимум;

м. ве́даў — ма́ксимум зна́ний;

2. нареч. ма́ксимум;

м. два ты́дні — ма́ксимум две неде́ли;

3. прил., нескл. ма́ксимум; прагра́ма-м. програ́мма-ма́ксимум

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашы́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пашырыць.

2. у знач. прым. Павялічаны; больш поўны, чым звычайна, па складу, па зместу. Пашыранае пасяджэнне. Пашыраная праграма.

3. у знач. прым. Шырока вядомы, шырока распаўсюджаны. Пашыраная з’ява. □ Іменна стварэнне камічнай сітуацыі праз супрацьпастаўленне — найбольш пашыраны прыём у гумарыстычных купальскіх песнях. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

routine1 [ru:ˈti:n] n.

1. заве́дзены пара́дак; пэ́ўны рэжы́м; распара́дак дня

2. руці́на, шабло́н

3. comput. (станда́ртная) прагра́ма; падпрагра́ма

4. ну́мар; выступле́нне;

a dance routine танцава́льны ну́мар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

television [ˈtelɪvɪʒn] n.

1. тэлеба́чанне;

a television commentator тэлекамента́тар;

a television diary прагра́ма перада́ч;

a television series/serial тэлесерыя́л

2. тэлеві́зар

on (the) television па тэлеба́чанні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

эды́кт

(лац. edictum)

1) праграма дзейнасці старажытнарымскіх магістратаў, якая аб’яўлялася імі пры ўступленні на пасаду;

2) асобай важнасці ўказ, пастанова вярхоўнай улады ў розных дзяржавах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЛІТАРАТУ́РНЫ ФРОНТ СЯЛЯ́НСКА-РАБО́ЧЫХ ПІСЬМЕ́ННІКАЎ,

арганізацыя рэвалюцыйна настроеных пісьменнікаў Зах. Беларусі. Існаваў з 10.12.1933 да сак. 1934. Створаны нелегальна па ініцыятыве КПЗБ і рэдакцыі «Беларускай газеты» ў Вільні з мэтай выхавання маладых літаратараў. Праграма фронту выкладзена ў «Дэкларацыі групы паэтаў...» (апубл. ў час. «Літаратурная старонка», 1934, № 1). Распаўся ў выніку арыштаў актыву — В.​Таўлая, Я.​Чабора, П.​Пестрака, А.​Дубровіча, Я.​Міско, выдаўца «Беларускай газеты» А.​Карповіча.

т. 9, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЫЁВУ́ЗЕЛ, радыётрансляцыйны вузел,

комплекс апаратуры для перадачы радыёвяшчальных праграм і праграм мясц. вяшчання абанентам сеткі праваднога радыёвяшчання.

Мае ўзмацняльную і кантрольна-вымяральную апаратуру, блокі сілкавання і інш. Праграма, прынятая ад знешняй крыніцы, узмацняецца (па нізкай частаце) і перадаецца ў правадную сетку. Для перадачы праграм мясц. вяшчання на Р. ёсць мікрафоны, магнітафоны, электрапрайгравальнікі і інш. Існуюць Р., якія працуюць без абслуговага персаналу (пераважна для рэтрансляцыі).

т. 13, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

План1 ’чарцёж — памяншальны выгляд мясцовасці, прадмета на плоскасці’ (ТСБМ, Яруш., Шат.), ’прысядзібны ўчастак калгасніка, надзел, сядзіба, зямля пры хаце’ (гом., ЛА, 3; Мат. Гом.; Ян.; свісл., Сл. рэг. лекс.; ветк., рэчыц., нясвіж., слаўг., Яшк.), ’незабудаваны ўчастак зямлі ў межах вёскі, які належыць аднаму гаспадару, пляц’ (Нар. сл.), пла́нік ’тс’ (жлоб., ЛА, 3), плян ’тс’ (Яруш.), план ’агарод’ (ветк., ЛА, 2), план ’зямля былога сталыпінскага хутара’ (Яшк.). З рус. ці польск. моў, у якіх — з франц. plan ’плоскасць’ ці з ням. Plan ’паверхня’, апошнія ўзыходзяць да с.-лац. plānum ’роўнае месца, раўніна, плоскасць’ (Фасмер, 3, 273; Махэк₂, 454; Банькоўскі, 2, 597, гл. Васэрцыер, 174). Сюды ж швянч. плано́к ’узор для ткання’ (Сл. ПЗБ).

План2праграма заданняў і прац’, ’парадак, паслядоўнасць, сістэма’ (ТСБМ), ’жыццёвы парадак, спосаб грамадскага жыцця’ (ТС). Праз польск. plan ’план, расклад, праграма’ (ужо ў А. Міцкевіча), а таксама старыя plant, piania, ці рус. план ’тс’ з ням. Plan ’задума, мэта’, якое ў XVIII ст. было запазычана ў франц. мову (plan ’задума, праект, план’ для plant ’саджанец, флянс’ > ’гадавальнік’ як ’нешта задуманае, выдуманае’, гл. Васэрцыер, 174). Сюды ж жыт. планаваць з пераносным значэннем ’абмяркоўваць (пра старога, які ідзе і размаўляе сам з сабою)’ (Мат. Гом.) < польск. planować ’меркаваць, будаваць планы’ (Кюнэ, Poln., 87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«ДЖУСТЫ́ЦЫЯ Э ЛІБЕРТА́»

(італьян. «Giustizia e libertā» «Справядлівасць і свабода»),

антыфашысцкі рух італьян. эмігрантаў у Францыі ў 1929—40. Паліт. праграма руху (распрацавана ў 1931) прадугледжвала барацьбу за ўстанаўленне рэспублікі, нацыяналізацыю прам-сці, адм. рэформу і аўтаномію абласцей, аддзяленне царквы ад дзяржавы і інш. Меў кантакты з італьян. камуністамі. Лідэры: К.​Раселі, Э.​Лусу, А.​Тарк’яні, А.​Чанка і інш. Пасля акупацыі б. ч. Францыі ням.-фаш. войскамі (1940) рух распаўся.

т. 6, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЛЮД ПО́ЛЬСКІ», Сацыялістычнае таварыства «Люд польскі» (Stowarzyszenie Socjalistyczne Lud Polski),

польская эмігранцкая дэмакр. арг-цыя, якая дзейнічала ў 1881—82 у Швейцарыі. Засн. ў Жэневе групай польск. эмігрантаў на чале з Б.Ліманоўскім. Праграма «Л.п.» прадугледжвала адраджэнне Польшчы ў яе гіст. межах і стварэнне дзяржавы на федэратыўных асновах, ідэю нац. вызвалення спалучала са справай сац. вызвалення шляхам рэвалюцыі. Арг-цыя «Л.п.» была ідэалаг. і арганізацыйнай папярэдніцай Польскай сацыяліст. партыі.

Н.​К.​Мазоўка.

т. 9, с. 401

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)