Malo cum platone errare, quam cum aliis recte sentire

Я лічу за лепшае памыляцца з Платонам, чым правільна думаць з іншымі людзьмі.

Я предпочитаю ошибаться с Платоном, чем правильно думать с другими людьми.

бел. Лепей з добрым/разумным згубіць, чымся з дурнем знайсці. 3 дурнем кепска і знайсці.

рус. Лучше с умным потерять, чем с дураком найти. Лучше с умным в аду, чем с дураком в раю. Лучше с умным про играть, чем с дураком выиграть. Не бойся врага умного, а бойся друга глупого. С умным браниться ‒ ума набраться, с дураком мириться ‒ свой растерять. С умным речи к раз говору, с безумным лишь на ссору.

фр. Mieux vaut un sage ennemi qu’un sot ami (Лучше умный враг, чем глупый друг).

англ. Better be alone that in bad company (Лучше быть одному, чем в дурной компании).

нем. Lieber mit einem Klugen in der Hölle als mit einem Dussel im Himmel (Лучше с умным в аду, чем с глупым в раю).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

па́нства, ‑а, н.

1. зб. Паны. Шыш-Шышнеўскі быў нядрэнны настаўнік, але цягнуўся за мясцовым панствам, з вучнямі і іх бацькамі трымаўся здалёк і афіцыйна. С. Александровіч.

2. Панаванне, улада паноў. — Уціск вечнага панства палажыў на.. [чалавека] свой адбітак. Чорны.

3. Спешчанасць, імкненне жыць у раскошы, пагардлівыя адносіны да працы, уласцівыя панам. [Лоўгач:] — Ці правільна гэта? Адзін пакой на чацвярых. А ў нас пяць пакояў на чацвярых. І якія? Амаль удвая большыя. Панства нейкае ў нас з табой... Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пісьме́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўмее чытаць і пісаць; граматны. [Ян:] — Чытайце, хто пісьменны, кніжкі, як стваралася наша зямля. Пестрак. // Які ўмее граматычна правільна пісаць і гаварыць. Пісьменны вучань. // перан. Які мае неабходныя веды ў якой‑н. галіне. Пісьменны інжынер.

2. У якім няма граматычных і стылістычных памылак. Пісьменны дыктант. // перан. Выкананы адпаведна з асноўнымі патрабаваннямі. Пісьменны праект.

3. у знач. наз. пісьме́нны, ‑ага, м. Чалавек, які ўмее чытаць і пісаць. Пісьменнаму і кнігі ў рукі! Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флю́гер, ‑а, м.

1. Рухомае прыстасаванне, якое паказвае кірунак ветру. Сонца, якое заходзіла, залаціла самы верх цаглянай вежы і маленькі флюгер, выразаны з бляхі Карнеевым сынам Пятром. Даніленка. // Метэаралагічны прыбор для вызначэння сілы і змянення хуткасці ветру.

2. Уст. Флажок, які прымацоўваўся да пікі кавалерыста.

3. перан. Зневаж. Пра непастаяннага чалавека, які хутка мяняе свае погляды і перакананні. — Правільна, Сяргей Сяргеевіч! — у момант згадзіўся Грыбок. «Ну і флюгер!» — ужо без злосці і абурэння падумаў Шыковіч. Шамякін.

[Ад ням. Flügel — крыло.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАРА́ЛЬ (франц. morale ад лац. moralis маральны, духоўны),

асаблівая форма грамадскай свядомасці і від грамадскіх адносін (маральныя адносіны); адзін з асн. спосабаў нарматыўнай рэгуляцыі дзеянняў чалавека ў грамадстве. Узнікла на ранніх ступенях развіцця чалавечага грамадства і выяўлялася ў розных маральных сістэмах, якія развіваліся і змянялі адна адну. Рэгулюе паводзіны чалавека ва ўсіх сферах яго грамадскага жыцця — у працы, побыце, палітыцы, навуцы, сям’і, унутрыгрупавых, міжнар. адносінах, а таксама яго адносіны з прыродай. Адлюстроўвае цэласную сістэму поглядаў на сац. жыццё, якая змяшчае разуменне сутнасці грамадства, гісторыі, чалавека і яго быцця. Уяўляе сабой усведамленне людзьмі грамадска неабходнага тыпу паводзін і іх рэалізацыю ў свабодных дзеяннях з апорай на ўласныя перакананні і грамадскую думку. Нормы М. пастаянна абнаўляюцца з улікам гіст. традыцый, духоўнай і нац.-культ. спадчыны, жаданняў людзей. У М. вял. роля належыць індывід. свядомасці (уласныя перакананні, матывы, самаацэнка), якія дазваляюць чалавеку кантраляваць свае дзеянні, самастойна вызначаць сваю лінію паводзін у грамадстве. У разнастайнасці грамадскай дзейнасці чалавека спецыфічна маральны бок паводзін можна адрозніць толькі паводле спосабу, якім рэгулююцца ўчынкі. Напр., эканам. рэгуляванне ажыццяўляецца праз матэрыяльныя інтарэсы людзей; ‘нормы права замацоўваюцца ў афіц. заканадаўстве; адм. формы кантролю здзяйсняюцца праз размеркаванне абавязкаў і афіц. паўнамоцтваў паміж асобамі; у паўсядзённым жыцці патрабаванні М. кантралююцца грамадскай думкай. Аўтарытэт чалавека ў пытаннях М. з’яўляецца духоўным аўтарытэтам і залежыць ад таго, наколькі правільна чалавек разумее сэнс маральных патрабаванняў і выконвае іх. Ён не звязаны з афіц. паўнамоцтвамі, рэальнай уладай або грамадскім становішчам. У адрозненне ад звычаяў, нормы М. набываюць сэнс агульначалавечых каштоўнасцей і прынцыпаў і падтрымліваюцца ў выніку заведзенага і агульнапрынятага парадку.

Літ.:

Мораль, сознание и поведение. М., 1986;

Библер В.С. Нравственность. Культура. Современность. М., 1990;

Сорокин П.А. Человек. Цивилизация. Общество. М., 1992;

Моральные ценности и личность. М., 1994.

В.​В.​Краснова.

т. 10, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перада́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзім, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -ло́; -да́й; -да́дзены; зак.

1. каго-што. Аддаць, уручыць, паведаміць каму-н.

П. пакет.

П. пачутае.

П. свае веды моладзі (перан.).

2. што. Распаўсюдзіць, давесці да каго-н. якім-н. чынам.

П. канцэрт па радыё.

3. што. Узнавіць, выкласці, адлюстраваць.

Правільна п. думку аўтара.

4. што. Аддаць у распараджэнне, на разгляд.

П. справу ў суд.

5. што. Аддаць у карыстанне.

П. сваю калекцыю музею.

6. што. Даць чаго-н. больш, чым трэба.

П. дзесяць рублёў пры разліку.

7. Перайсці меру ў чым-н., перастарацца (разм.).

Ён не вельмі перадасць у рабоце.

|| незак. перадава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

|| наз. перада́ча, -ы, ж. (да 1—6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

guess​2 [ges] v.

1. уга́дваць, здага́двацца;

He guessed right. Ён угадаў (правільна);

He guessed wrong. Ён не ўгадаў.

2. меркава́ць; лічы́ць; ду́маць;

I guess infml я мярку́ю/ду́маю;

They didn’t see me, I guess. Я мяркую, што яны мяне не бачылі.

♦

keep smb. guessing infml трыма́ць каго́-н. у няве́данні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фінансі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Спецыяліст па вядзенню фінансавых аперацый. Рахункавод у сельскагаспадарчай арцелі — люстра, фінансіст, кантроль! «Беларусь». // Спецыяліст у галіне фінансавых навук. І здзіўляўся стары фінансіст (ён так называў сваю прафесію), нават вельмі здзіўляўся, што гэты дзіўны юнак, гэты проста сялянскі сын.. смяецца з яго прапановы. Брыль.

2. Уладальнік фінансаў, капіталаў; капіталіст, банкір. Там у гасцінай сабралася невялікая кампанія: гаспадар дома,.. яго поўная млявая жонка,.. важны госць — амерыканскі палкоўнік, а больш правільна, — амерыканскі фінансіст у форме палкоўніка. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ríchtig

1. a

1) слу́шны, пра́вільны, дакла́дны, сапра́ўдны;

ein ~er Zéitpunkt зру́чны мо́мант;

du hast das Ríchtige getróffen ты папа́ў у кро́пку

2) сапра́ўдны;

er ist ein ~er Spórtler ён сапра́ўдны спартсме́н

3) адпаве́дны, сапра́ўдны, справядлі́вы (пра цану і г.д.)

2. adv пра́вільна; на са́май спра́ве;

ganz ~ зусі́м [ца́лкам] пра́вільна;

es war ~ nett гэ́та было́ ве́льмі мі́ла [прые́мна];

~ máchen разм. апла́чваць (рахунак);

~ stéllen папраўля́ць, удакладня́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

поступа́ть несов.

1. (делать) рабі́ць; (действовать) дзе́йнічаць; (обращаться с кем-л.) абыхо́дзіцца;

поступа́ть пра́вильно рабі́ць пра́вільна;

он нехорошо́ поступа́ет со мной ён нядо́бра абыхо́дзіцца са мной;

2. в др. знач. паступа́ць;

поступа́ть в прода́жу паступа́ць у про́даж;

поступа́ть на рабо́ту паступа́ць на рабо́ту.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)