кайназо́йскі, -ая, -ае.

У выразе: кайназойская эра (спец.) — навейшая эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі, якая ідзе пасля мезазойскай і ахоплівае сучасную эпоху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ня... (гл. не...), прыстаўка.

Ужыв. замест «не...» ў тых выпадках, калі націск падае на першы пасля прыстаўкі склад, напр.: нядобры, няшчасце, нядужы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́шчына, -ы, ж.

1. Негустое цеста на дражджах або з закваскай, якое пасля замешваюць.

2. Цэментны, будаўнічы раствор.

|| прым. ро́шчынны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

hernách adv по́тым, заты́м, пасля́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

hinterdréin adv усле́д; по́тым, пасля́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

hinterlássen* vt пакіда́ць пасля́ сябе́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

weigh-in [ˈweɪɪn] n. узва́жванне баксёра да спабо́рніцтва або́ жаке́я пасля́ спабо́рніцтва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

а́рфа², -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Сельскагаспадарчая машына для ачысткі збожжа ад мякіны, пылу і пад. пасля малацьбы; веялка.

|| прым. а́рфавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лупі́на, -ы, мн. -ы, -пі́н, ж.

1. Вонкавая абалонка плода, семя.

2. толькі мн. Адходы пасля ачысткі бульбы, пладоў, семя; шалупіны.

Кош лупін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маслёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла.

Напіцца маслёнкі.

2. Пасудзіна для змазачнага масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)