бел. Хто любіць арбуз, а я ‒ Кацярыну. Каму падабаецца поп, каму ‒ пападдзя, а каму ‒ папова дачка. Хто любіць выпіць, а я новыя боты.
рус. На вкус, на цвет товарища нет. Кому что любо: кому квасок с ледку, кому бражка на медку. У всякого свой вкус, один другому не указчик: кто любит арбуз, а кто свиной хрящик. О вкусах не спорят. У всякого свой вкус и своя манера: кто любит арбуз, а кто офицера. Для матушки княгини угодны дыни, а для батюшкиного пуза надо арбузы. На вкус, на любовь да на цвет спора нет. Кто любит ситец полосатый, а кто народ носатый. Кому что по душе, а цыгану ‒ яичница.
фр. Des goûts et des couleurs on ne discute pas (О вкусах и о цвете не спорят).
англ. Tastes differ (Вкусы разнятся). Everyone to his liking (У каждого свой вкус).
нем. Über den Geschmack läßt sich nicht streiten (О вкусе не спорят).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
evidence[ˈevɪdəns]n.
1.(of/for) до́каз(ы), фа́кты;
They found new evidence for their theory. Яны знайшлі новыя факты як доказ іх тэорыі.
2.law до́каз; сведчанне, паказа́нні све́дкаў;
The fingerprints were the only evidence. Адбіткі пальцаў былі адзіным доказам.
♦
be in evidence быць навідаво́ку; быць лёгка заўва́жаным;
The boy was nowhere in evidence. Хлопчыка нідзе не было відаць;
She likes very much to be in evidence. Яна вельмі любіць быць на вачах.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
навучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго, чаму і зінф.
1. Перадаць якія‑н. навыкі, веды, уменне рабіць што‑н. Навучыць рамяству. Навучыць гуляць у шахматы. □ [Аляксей] мяне навучыў чытаць і любіць кнігу.Скрыпка.
2.Разм. Падвучыць, падгаварыць зрабіць што‑н. — Хто навучыў вас прадставіць у суд фальшывы план? — грозна спытаў у.. [Рыгора] пракурор.Бажко.
3. Даць параду, указанне. — Барташэвіч, братачка, навучы, як заслужыць [дзявочую ласку]! — не адставаў няпрошаны сведка.Карпюк.[Зарына:] Навучы ты, сасна векавая, Як пакуты мае перажыць...Бачыла.
4. Прымусіць зразумець што‑н., пераканаць у чым‑н. Жыццё навучыла кіраўніка калгаса правільна ацэньваць абстаноўку.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паважа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Адчуваць павагу, адносіцца з павагай да каго‑, чаго‑н. Паважаць старэйшых. □ І вучні, і мы, настаўнікі, любілі і паважалі Аляксея Іванавіча за яго любоў да сваёй працы.Скрыпка.Маці.. кіравалася інтарэсамі меншага сына, якога яна дужа любіла і паважала.Колас.
2.Любіць, цаніць што‑н. Маці з бацькам звычайна казалі, што яны не надта паважаюць .. [бліны з мачанкай], і сваю долю таксама аддавалі дзецям.Якімовіч.Таня сказала, што яна паважае эстрадную музыку.Грамовіч.Свае ўласцівасці ўсе людзі маюць. Адны — рыбалку паважаюць. З бляшнёй ля пелькі могуць векаваць.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скепты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да скептыцызму (у 1 знач.). Скептычная філасофія.
2. Схільны да скептыцызму (у 2 знач.). — У ружовым канверце — значыць, любіць, — суцяшае мяне Аня Славіна. — Не было пад рукою іншага, — смяецца скептычная Насця Дзятлава.Васілевіч.// Які выказвае, выяўляе скептыцызм. Скептычны тон. □ Праўда, кволы ты надта, хто цябе возьме, — акінуў .. [Апанас] скептычным позіркам Лёню.Нядзведскі.Аптэкар Плакс, хоць і цёмна было, але зрабіў на твары сваім бязмежна скептычную міну.Зарэцкі.// Прасякнуты скептыцызмам, поўны скептыцызму. Скептычныя адносіны да людзей. □ На самай справе, карціна «Мяцежнікі» атрымалася змрочная, глыбока скептычная.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уважа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1.што. Лічыць, меркаваць. [Мікола Антонавіч:] — Будзем уважаць нашу размову скончанай.Дубоўка.Мне давялося затрымлівацца на асобных прамашках і ўдачах аўтараў, уважаючы іх за пралікі ў рабоце рэдакцый.Лужанін.
2.што і чаго. Любіць што‑н. [Кучучыха:] — А вой! Хіба салодкага не любіш? А я ж уважаю.Лобан.
3.нашто(звычайнаўформедзеепрысл.). Улічваць, прымаць пад увагу што‑н. Міхалапіху апраўдалі, уважаючы на тагачасны яе душэўны стан.Лупсякоў.Мабыць, уважаючы на гэтыя два матывы, і назваў Аляксей Кулакоўскі сваю аповесць «Да ўсходу сонца».Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́ці, РДМ маці і мацеры, В маці і мацеру, Т маці і мацерай, ж.
1. Жанчына ў адносінах да народжаныя ёю дзяцей. Маці Міхасёва, Ганна Навумаўна, працавала на ферме даяркай.Якімовіч.
2.(звычайнаўпрыдатку). Аб тым, што з’яўляецца самым родным і блізкім. Зямля-маці. □ Цябе нелюбіць немагчыма, Ты ў радасці, ў горы — свая, Вялікая маці-Радзіма, — Цудоўная песня мая.Хведаровіч.
•••
Маці-адзіночка — жанчына, якая ўтрымлівае самастойна пазашлюбнае дзіця і мае права на дзяржаўную дапамогу.
Маці-гераіня — ганаровае званне, якое прысвойваецца ў СССР жанчыне-маці, што нарадзіла і выхавала не менш дзесяці дзяцей; жанчына, якая мае гэта званне.
Гадзіцца ў мацігл. гадзіцца 1.
У чым маці нарадзіла — зусім голы, без ніякага адзення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самазабыццё, ‑я, н.
1. Забыццё самога сябе, сваіх перажыванняў; лагоднае заспакаенне. Адзін я моўчкі ўдыхаю смольныя пахі, цішыню роднага краю, лаўлю вухам далёкі бусліны клёкат і думаю, думаю, аж да самазабыцця, пакуль да мяне не дакранулася чыясьці рука.Сабаленка.Пасля лазні і малінавага чаю з мёдам у Чабаноўскага наступіла тое лагоднае пачуццё самазабыцця, калі спіш і не спіш, а ўсё на свеце здаецца такім дарагім і родным, што, здаецца, туліў бы яго да млосных ад любві грудзей.Асіпенка.
2. Найвышэйшая ступень узбуджанасці, якая прыводзіць да забыцця самога сябе і ўсяго навакольнага. Любоўнае самазабыццё. □ Мая прамова пад зоркамі адрасу не мае. Я адчуваю, што магу любіць Стасю да самазабыцця.Навуменка.Не, напэўна, мала хто бачыў людзей, якія б так працавалі, — увішна, настойліва, амаль да самазабыцця.Ракітны.// Узрушанасць, расхваляванасць. Саша Красуцкі спалохаўся. Упершыню ў жыцці спалохаўся да самазабыцця, да агіднага, ганебнага ляскання зубамі і дрыжыкаў у каленях.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pry
I[praɪ]1.
v., pried, prying
1) падгляда́ць за кім, зазіра́ць куды́
2) уме́швацца
She likes to pry into others’ affairs — Яна́лю́біць сава́ць нос не ў свае́ спра́вы
2.
n.
назо́льна ціка́ўны чалаве́к
II[praɪ]1.
v.t.
1) падыма́ць, падва́жваць, перасо́ўваць
2) выця́гваць
We finally pried the secret out of him — Мы нарэ́шце вы́цягнулі зь яго́ таямні́цу
2.
n.
вага́р, лом для падва́жваньня
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
трыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.што і без дап. Цярпліва пераносіць боль, непрыемнасць і пад. да пэўнага часу. Але Васіль не сеў. Ён трываў. Гэта было ўжо не ў навіну — цярпець, адольваць стому.Мележ.Мікульскі трываў з усяе сілы, каб не застагнаць, не паказаць свае слабасці перад гэтым дзяўчом.Місько.Нага замлела, але я трываў і глядзеў, як рыўкамі падымаліся, а потым паціху апускаліся грудзі чырвонаармейца.Федасеенка.// Перажываць, вытрымліваць (што‑н. пакутлівае, цяжкае). Дома былі спрэчкі, папрокі, падазрэнні, якія трэба было трываць ці ўціхамірваць.Мележ.Але самым слабым месцам у Брамцова было тое, што ён не мог трываць крытыкі.Ракітны.// Мірыцца з чым‑н. пакутлівым, цяжкім; цярпліва чакаць перамен на лепшае. Наталя не можа трываць, каб хто мог перабіваць ёй дарогу.Скрыган.Тады Надзя мусіла сама пайсці ў сельсавет, прывесці старшыню, каб паглядзеў, ці можна далей трываць у такой хаце.Гроднеў.Ён... Прыехаў мой мілы... Больш трываць не магу — І што ёсць маёй сілы Я [Аксана] насустрач бягу.Бачыла.//(звычайназадмоўем «не»). Разм. Вельмі нелюбіць, не пераносіць каго‑, што‑н. [Партызан:] — Трываць не магу людзей, якія ўсё жыццё сумняваюцца. Я такіх бы з атрада выгнаў.Шамякін.Сама .. [жонка] трываць не магла шалёных горных дарог і звычайна ад гэтых экзатычных падарожжаў адмаўлялася.Васілевіч.
2. Працягвацца пэўны час. Маразы трывалі нядоўга. □ Завязалася рукапашная.. — не на жыццё, а на смерць. Трывала яна вельмі нядоўга.Брыль.[Веньямін] даўно прызвычаіўся да агульнажыцця і можа не зважаць на шум, які трывае ў інтэрнаце ледзь не круглыя суткі.Навуменка.Гутарка .. [Петруся з Данілам] трывала некалькі хвілін.Пестрак.
3. Захоўваць прыдатнасць, выконваць сваё прызначэнне; трымацца. Страха трывала ўжо дзесяты год. □ Людзі ўзносяць масты над вялікай вадой, каб трывалі яны пад цяжкою хадой.Дубоўка.
•••
Час не трываегл. час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)