Раптоўна, нечакана, без папярэджання. Затопленыя знянацку, немцы спачатку стоўпіліся невялікімі групамі, потым кінуліся хто куды.Сіняўскі.Двое мужчын.. падыходзяць да старасты, знянацку хапаюць яго і, разгойдаўшы, кідаюць цераз плот у крапіву.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завіху́рыць, ‑рыць; зак.
Разм. Тое, што і завіхрыць 1. Зусім нечакана сыпануў снег, дробны, калючы, і яго закруціла, завіхурыла і пазнала ветрам.Сачанка.Зазвінелі ў сельскім клубе песні, завіхурылі на сцэне беларускія танцы.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
враг нагря́нул и́з лесу во́раг напа́ў (наляце́ў) з ле́су;
нагря́нули го́стинечака́на з’яві́ліся го́сці;
дава́й нагря́нем к нему́ дава́й ува́лімся да яго́;
а он, того́ и гляди́, нагря́нет а ён, так і глядзі́, з’я́віцца (наско́чыць, но́йдзе);
нагря́нула беда́ звалі́лася бяда́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВАРША́ЎСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1920,
аперацыя войск Зах. фронту з мэтаю ўзяць Варшаву ў час савецка-польскай вайны 1920. Наступленне пачалося 23.7.1920 з рубяжа Гродна—Слонім—Пінск. Да 13.8.1920 часці Зах. фронту (каманд. М.М.Тухачэўскі) валодалі Радзімінам (23 км на ПнУ ад Варшавы), што стварыла рэальную пагрозу польскай сталіцы. Аднак наступленне не было падтрымана Паўн.-Зах. фронтам, які наступаў на Львоў і камандаванне якога перакінула 2 арміі на Варшаўскі напрамак толькі ў 2-й пал. жніўня. Значна адсталі тылы, не быў вызначаны раён канцэнтрацыі сіл праціўніка, былі зроблены паліт. памылкі (агр. палітыка Польск. рэв.к-та). Шэраг мер урада Ю.Пілсудскага (патрыят. агітацыя з дапамогай каталіцкага духавенства, абвяшчэнне агр. рэформы, якую падтрымала сялянства, арг-цыя дадатковых паставак зброі ад Антанты) даў магчымасць польск. боку аб’яднаць народ і значна павялічыць армію. 14 жн.нечакана для сав. боку польскае войска перайшло ў наступленне (т.зв. цуд на Вісле). З 17 жн.Чырв. Армія пачала агульны адыход. Да 25 жн. часці Зах. фронту адступілі на лінію Ліпск—Свіслач — на ўсх. ад Брэста. Паражэнне Чырв. Арміі ў Варшаўскай аперацыі паўплывала на ўмовы Рыжскага мірнага дагавора 1921.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лось, лася, м.
Буйная жвачная жывёліна сямейства аленевых з шырокімі лапатападобнымі рагамі ў самцоў. Крокі набліжаліся, і нечакана ляснік, літаральна за дзесяць крокаў ад сябе, убачыў лася, высокага, стройнага, з пакручастымі рагамі на галаве.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рапто́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які надышоў, адбыўся раптам, нечакана. Раптоўны ўдар. Раптоўны дождж. □ Лёгкі і раптоўны шолах каля шыбы акна абудзіў .. Лабановіча.Колас.Раптоўны разрыў адносін паміж Альбрэхтам і Скарынаю дакументы тлумачаць сямейнымі акалічнасцямі апошняга.Алексютовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узду́мацца, ‑аецца; безас.зак.
Нечакана, раптам прыйсці ў галаву, захацецца. [Яраш] не разумеў самога сябе — чаму раптам уздумалася адгаворваць сябра ад такой пачэснай і высакароднай справы?Шамякін.[Хлапчуком] проста хацелася пабегаць па маёнтку там, дзе ўздумаецца.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахапі́цца, ‑хаплюся, ‑хопішcя, ‑хопіцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Нечакана настаць, надысці. Хутка развіднівае вясковай парой. Не паспееш дайсці з брыгаднага двара дадому, як, глядзіш, ужо нахапіўся дзень.Палтаран.Сонца заходзіла чыста. Раптам за чорнай сцяною далёкага лесу яно знікла, і змрок адразу нахапіўся.Чорны.//Нечакана пачацца, наляцець. [Дождж] нахапіўся раптоўна і лінуў як з вядра.Карпаў.Ужо блізка сенакосу нахапілася раптам некалькі навальніц.Мележ.
2.(1і2ас.неўжыв.); перан.Разм. Ускочыць на скуры цела; уздуцца, нарваць. З непрывычкі смылелі далоні, Нахапіўся, як сліва, мазоль.Хведаровіч.
3.Нечакана, знянацку з’явіцца, прыйсці, сустрэцца і пад. А потым аднекуль нахапілася знаёмая .. расчырванелая дзяўчына з дужымі мужчынскімі рукамі і шырокім касцістым ілбом.Вышынскі.//перан. Аб пачуццях. Тады й нахапілася тая туга, З каторай шукаеш сяброўства сляды.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
велікаду́шнасць, ‑і, ж.
Наяўнасць высокіх душэўных якасцей. На мяне нечакана нахлынула цёплае, да болю шчырае пачуццё да.. чалавека, які па дарозе сюды, магчыма, насустрач смерці, моўчкі цярпеў і наш недавер да сябе, і абразлівую велікадушнасць.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
серада́, ‑ы́, ДМ ‑дзе́; мн. се́рады (зліч.2,3,4 серады́), се́рад; ж.
Трэці (пасля нядзелі) дзень тыдня. У суботу дырэктар нечакана паведаміў, што канікулы пачнуцца не з серады, а з гэтай нядзелі.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)