1. Такі, якога нельга парушыць; моцны. Непарушнай дружбай моцна мы з’яднаны.Журба.Тое, што здавалася раней непарушным, усталяваным назаўсёды, цяпер паліў, руйнаваў, захопліваў вораг.Мележ.// Які нічым не парушаецца. Спіце, нашы таварышы, Ваш спакой непарушны! Мы стаім каля вас — І браты і сыны.Броўка.
2. Які захоўваецца ў цэласці, не падлягае расходаванню. Непарушны запас харчоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скала́, ‑ы; мн. скалы, скал; ж.
Каменная глыба, гара з крутымі схіламі, вострымі выступамі. Па моры плывуць караблі, Плывуць паміж рыфаў і скал...Купала.Непрыступнаю сцяной Карпацкія ўзняліся скалы.Танк.Узбярэжжа акіяна, на якім узнік горад — гэта магутная велізарная скала.Новікаў.//перан. Пра сілу, стойкасць, згуртаванасць. Рэспублікі нашы — скала, А сілу ім дружба дала — З’яднанасць савецкіх народаў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узнёслы, ‑ая, ‑ае.
1. Прыўзняты, урачысты. Узнёслы настрой. Узнёслая прамова. □ [Кудрынскі] меў талент прамоўцы, і нашы адказы больш падабаліся яму, калі былі трохі ўзнёслыя.Лужанін.— Таварышы! Дарагія землякі! — Голас Марыі пявучы, узнёслы.Гроднеў.
2. Поўны вялікага значэння, глыбокага зместу, высакародных пачуццяў. Узнёслыя ідэалы. Узнёслыя мары. □ Кранулі не раз мяне тэмы ўзнёслыя Пра нашыя справы, пра нашых людзей.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чужазе́мны, ‑ая, ‑ае.
З чужой краіны, з чужых зямель; іншаземны. Самаахвярным барацьбітам з чужаземнымі захопнікамі людзі аддавалі апошні акраец хлеба, апошнюю чыстую кашулю.Паслядовіч.Чыталі мсціўцы Пушкіна радкі Аб тым, як нашы продкі пад Палтавай Грамілі чужаземныя палкі.Аўрамчык.// Замежны, не мясцовы. Бледны твар. Чужаземны акцэнт. Выраз вуснаў сухі і тонкі. Цьмяна бліскаюць на руцэ Тройчы вылінялыя пярсцёнкі.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчур1, ‑а́, м.
Невялікая птушка сямейства ўюрковых.
шчур2, ‑а, м.
У славянскай міфалогіі — далёкі продак, роданачальнік. Жылі там шчуры і прашчуры нашы.
шчур3, ‑а́, м.
Абл. Пацук. Стукнуў хтось — ён [Сымон] раптам скок! Прытуліўся ў кут, у цёмны, Дух стаіўшы, ні мур-мур! Скуль жа стук той патаёмны? Ці прабег дзе проста шчур?Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
fundamentally[ˌfʌndəˈmentəli]adv.
1. карэ́нным чы́нам;
Our views on many things are fundamentally different.Нашы погляды на многія рэчы карэнным чынам разыходзяцца.
2. па су́тнасці;
Fundamentally she is a nice person but sometimes she sounds too categorical. Па сутнасці, яна прыемны чалавек, але часам выказваецца занадта катэгарычна.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ДЫЯЛЕКТЫ́ЧНЫ МАТЭРЫЯЛІ́ЗМ,
адна з форм матэрыялізму, заснаваная на дыялект. метадзе пазнання рэчаіснасці з’яў і працэсаў прыроднага свету. Засн. ў 19 ст. К.Марксам і Ф.Энгельсам у выніку крытычнай перапрацоўкі ідэй і высноў ням. класічнай філасофіі, у прыватнасці дыялектыкі Г.Гегеля і матэрыялізму Л.Феербаха. Атрымаў развіццё ў працах Г.В.Пляханава і У.І.Леніна, сав. і замежных вучоных-марксістаў. Сістэма Д.м. абапіраецца на сукупнасць наступных асн. прынцыпаў: матэрыяльнасці свету (сцвярджэнне прымату матэрыі у адносінах да свядомасці); пазнавальнасці рэчаў і з’яў (нашы веды аб навакольным свеце заключаюць у сабе пэўны аб’ектыўны змест, мерай аб’ектыўнасці з’яўляецца грамадска-вытв. практыка); развіцця (няспынныя дыялект. змены навакольнай рэчаіснасці пад уплывам узнікнення, барацьбы і вырашэння процілегласцей яе аб’ектаў і наступнага іх пераходу з аднаго якаснага стану ў іншы). Асаблівая рыса Д.м. — паслядоўнае спалучэнне ў адзіным філас. вучэнні пачаткаў матэрыялізму з дыялектыкай як метадам пазнання чалавекам навакольнай рэальнасці і гарманічнага ўзаемадзеяння з ёю, а таксама пашырэнне матэрыяліст. і дыялект. палажэнняў на грамадскае жыццё.
Літ.:
Маркс К. Тезісы аб Фейербаху // Маркс К., Энгельс Ф. Выбр. творы. Мн., 1952. Т. 2;
Энгельс Ф. Дыялектыка прыроды. Мн., 1954;
Ленін У.І. Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм // Тв. Т. 14 (Полн. собр. соч. Т. 18);
Шептулин А.П. Диалектический метод познания. М., 1983;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кайданы́, ‑о́ў ікайда́ны, ‑аў; адз.няма.
У дарэвалюцыйнай Расіі і капіталістычных краінах — злучаныя ланцугом жалезныя кольцы, якія надзяваюцца на рукі і ногі тых, хто абвінавачваецца ў цяжкіх злачынствах. Закаваць у кайданы. □ Адвага або мёд п’е або кайданы трэ.Прыказка.//перан. Пра тое, што звязвае чалавека, пазбаўляе яго свабоды. Кайданы рабства. □ Дзяды нашы білі драпежнікаў прускіх, Не даўшы надзець на сябе кайданы.Броўка.
[Ад араб. kajdāni — путы, кайданы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замаскірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Зрабіць непрыметнай сваю прысутнасць, схаваўшыся за што‑н., прыкрыўшыся чым‑н. [Віктар] замаскіраваўся ў густым вішняку ля плота і пачаў назіраць за поплавам.Федасеенка.У хмызняку, за гародамі, нашы танкі замаскіраваліся і ў змроку, перад світаннем, сышліся з фашысцкімі браневікамі і танкеткамі.Кухараў.//перан. Скрыць свае намеры, сутнасць. З шваграм-манцёрам пайшоў [шавец] па манцёрству, каб гэтым замаскіравацца, схавацца.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)