бел. жывапісец. Скончыў Мінскаемаст. вучылішча (1968), Бел.тэатр.маст.ін-т (1978). Сярод манум. твораў фрэска «Сынам зямлі беларускай» (1981), вітраж «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (1988), мазаіка «Партрэты асветнікаў» (1989), станковых работ («Мікола Гусоўскі», 1980; «Выклік кінуты. С.Будны», 1981; «Асветнікі», 1989; «Кірыла Тураўскі», 1990; «На радзіме. М.Багдановіч», 1991), пейзажаў («Вераснёўскія туманы», «Мікалаеўшчына. Свята», «Зімовы дзень»), нацюрмортаў («Пара сенажаці», «Апошнія кветкі»). Значнае месца ў яго творчасці займае чарнобыльская тэма (цыкл «Зона», 1989). Палотны мастака адметныя сімволіка-алегарычным гучаннем, драм. напружанасцю, каларыстычнымі кантрастамі. Іл.гл. да арт.Вітраж.
Герой Сав. Саюза (1943), ген.-лейт. (1965). Скончыў Мінскаепях. вучылішча (1937), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1952), Генштаба (1959). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Варонежскім, 2-м Укр. франтах; нач. аператыўнага аддзялення штаба дывізіі, камандзір стралк. палка, нам. камандзіра дывізіі. Удзельнік баёў на Доне, пад Сталінградам, Белгарадам, вызвалення Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Полк пад яго камандаваннем вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пд ад Краменчуга, захопе і расшырэнні плацдарма на правым беразе ракі. Да 1971 у Сав. Арміі.
ваенна-навуч. ўстанова, якая рыхтавала кадры сярэдняга каманднага саставу для бел.нац., тэрытарыяльных і кадравых фарміраванняў Чырв. Арміі ў 1924—37. Тэрмін навучання 3 гады. Засн. на базе 81-х мінскіх пяхотных курсаў (з 1921). Камплектавалася курсантамі пераважна з карэннага насельніцтва. Большасць дысцыплін выкладалася на бел. мове. Выдавала шматтыражную газ. «Чырвоны сцяг». Рэарганізавана ў Мінскае ваеннае вучылішча. Сярод выхаванцаў Маршал Сав. Саюза І.І.Якубоўскі, генералы арміі В.А.Пянькоўскі, В.П.Маргелаў.
В.М.Герасімаў.
Газета «Чырвоны сцяг» Аб’яднанай беларускай вайсковай школы (6 ліст. 1930).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАВА (Ірына Анатолеўна) (н. 17.12.1940, Мінск),
бел. мастак. Дачка А.В.Волкава, унучка В.В.Волкава. Скончыла Мінскаемаст. вучылішча (1963), Бел.тэатр.-маст: ін-т (1968). Працуе на кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1993). Работы ў каляровай літаграфіі «Рамонкі», «Півоні», «Восень» (1989), станковыя лісты «Наша Радзіма» (1991); афорты «Юнацтва Палесся» (1981), трыпціх «Ратамка» (1990); акварэлі «Дзіцячыя цацкі», «Кветкі на падаконніку» (1969), «Беларускі лён і руская гжэль» (1975), «Цюльпаны» (1980) і інш. Аформіла дыяфільмы «Каток — залаты лабок», «Заяц-хвалько», «Мілавіца», «Ад А да Я», «Дундзік у гасцях у беларускіх сяброў» і інш.
бел. жывапісец. Вучылася ў студыях пры маст. вучылішчы ў Растове-на-Доне (1935—37) і пры Мінскім доме нар. творчасці, у М.Тарасікава і В.Волкава (1937—41). Працавала ў жанрах нацюрморта, пейзажа, партрэта. Насычаныя колеры ў яе творах перадаюць свежасць і непасрэднасць успрымання прыроды: «Нацюрморт з гарлачом» (1947), «Нацюрморт з кветкамі і ручніком» (1956), «Нацюрморт з беларускай посцілкай» (1966), «Жоўтыя кветкі на стале» (1973), «Карпы і ракі» (1976), «Півоні светлыя» (1980); пейзажы «Бераг Нарачы» (1954), «Мінскае мора» (1957); партрэты маці (1954), мастака М.В.Дучыца (1964), аўтапартрэт (1966) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗУБО́ЎСКІ (Валянцін Міхайлавіч) (н. 1.9.1937, г. Крычаў Магілёўскай вобл.),
бел. псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча проціпаветранай абароны (1961) і выкладаў у ім (1964—93; з 1965 Вышэйшае інж.-зенітнае ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны). З 1993 у Рэсп. ін-це прафес. адукацыі, з 1995 у Акад. кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1997 у Беларускім дзярж.агр.тэхн. ун-це (заг. кафедры кіравання с.-г. вытв-сцю). Даследуе праблемы інж. псіхалогіі, псіхалогіі кіравання.
Тв.:
Моделирование в практической психологии. Ч. 1—2. Мн., 1995;
Управленческий риск: ситуативные и личностные аспекты. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЬНІЧ (сапр.Бембель Алег Андрэевіч, н. 16.12.1939, Мінск),
бел.паэт. Сын А.Бембеля. Вучыўся ў БПІ (1956—59), скончыў Мінскаемуз. вучылішча (1963) і Бел. кансерваторыю (1969). Настаўнічаў, працаваў у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі (1974—83, 1984—87), у 1991—93 у Нац.навук.-асв. цэнтры імя Ф.Скарыны. Друкуецца з 1979. Паэзія пераважна рэлігійна-быційнай тэматыкі. Аўтар зб-каў паэзіі «Рэха малітвы», «Саната ростані» (абодва 1988), «Малітвы за Беларусь» (1989), філас.-сацыялагічнага даследавання «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс» (1985), прысвечанага лёсу і сучаснаму стану бел. мовы. Выступае як публіцыст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСАЁНАК (Мікалай Іосіфавіч) (н. 21.3.1947, в. Чарневічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Мінскаемаст. вучылішча (1973). Працуе ў быт., пейзажным, партрэтным жанрах, нацюрморце. Сярод твораў: «Хлябы» (1976), «Памяці бацькі» і «У азёрным краі» (1978), «Песня аб маёй зямлі» (1979), «Адна», «Гусоўскаму прысвячаецца», «Нацюрморт з рэшатам», «Зімовы нацюрморт» (усе 1980), «Лён Беларусі», «На роднай зямлі. Памяць», «Салдаткі. Адраджэнне» (усе 1981), «Беларускі краявід» і «Касьба» (1982), «Браслаўскія прасторы» і «Восеньскія дажджы» (1984), серыя «Алеі», «Дарога да храма», «Сад мастака», «Гладышы», «Яблынька майго дзяцінства» (усе 1990-я г.), «Калядны марозік» (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЕНКА (Уладзімір Іванавіч) (н. 17.8.1928, Мінск),
бел.паэт. Скончыў Мінскаемед. вучылішча (1956). З 1958 працуе тэхнікам-артадонтам. Друкуецца з 1973 як дзіцячы пісьменнік і ў жанры сатыры. Адзін з аўтараў зб-каў для дзяцей і юнацтва «Заранка», «Цвіце верас» (абодва 1987), сатыр. кніжкі «Асцюкі за каўняром» (1989) і інш. Яго творы вызначаюцца гумарам, вынаходлівасцю, дасціпнасцю і забаўляльнасцю (зб-кі «Лекі без аптэкі», 1987; «Загадкі Зайкі-загадайкі», 1990; «Азбука ў загадках», 1992; «Загаданачка», 1993; «Сябрынка», 1995, Літ. прэмія імя Я.Маўра 1996; «Сорак скорагаворак», 1998; «Загадкі з хаткі дзеда Уладкі», 1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РАГАЎ (Барыс Сямёнавіч) (н. 30.8.1936, г. Жлобін Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Канд.тэхн.н. (1989). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча войскаў ППА (1959). З 1979 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі (з 1990 нам. дырэктара). Навук. працы па метадах і сродках апрацоўкі інфармацыі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з космасу, стварэнні геаінфарм. сістэм, лічбавых картаў. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Тв.:
Методы оценки качества изображений в системах дистанционного зондирования земной поверхности. Мн., 1988;
Automatic mapdigitising: problems and solution. Computing and Control (разам з С.У.Абламейка, А.М.Кручковым) // Engineering Journal. 1994. Vol. 5, № 1. р. 33—39.