чаро́ўны, -ая, -ае.

1. Надзвычайна прыгожы; які зачароўвае, захапляе.

Чароўная дзяўчына.

Чароўная музыка.

2. Які мае адносіны да чараў (у 1 знач.); казачны, таемны.

Чароўная сіла.

Чароўная папарацькветка.

|| наз. чаро́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Музыка́рства ’заняткі музыкай (прафесія)’ (Ян.). Да му́зыка (гл.). Утворана, як цясл‑яр‑ства.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

політана́льны

(ад полі- + танальны);

п-ая музыкамузыка, пабудаваная на адпаведным спалучэнні розных танальнасцей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

поп-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да поп-арту, да поп-музыкі, напр.: поп-мода, поп-музыка, поп-дыскі, поп-канцэрт, попансамбль, поп-група, поп-зорка, поп-танцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рок.

1. -а, м. Тое, што і рок-музыка.

2. -а, м. Тое, што і рок-н-рол (разм.).

3. нязм. Які мае адносіны да рок-музыкі.

Танец у стылі р.

Джаз-р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эстра́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Падмосткі для канцэртных выступленняў артыстаў.

Выйсці на эстраду.

2. Музычнае ці драматычнае мастацтва — выкананне невялікіх твораў на сцэне, эстрадзе.

Музыка для эстрады.

|| прым. эстра́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малдавяня́ска, ‑і, ДМ ‑нясцы, ж.

Малдаўскі народны танец. // Музыка гэтага танца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ю́рачка, ‑і, м.

Беларускі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

краси́вый в разн. знач. прыго́жы;

краси́вое лицо́ прыго́жы твар;

краси́вые движе́ния прыго́жыя ру́хі;

краси́вая му́зыка прыго́жая му́зыка;

краси́вый посту́пок прыго́жы ўчы́нак;

краси́вые слова́ прыго́жыя сло́вы;

краси́вая де́вушка прыго́жая дзяўчы́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыга́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1.

Памянш.-ласк. да цыганка.

2. Руская народная музыка, якая нагадвае музыку цыганскіх народных песень, а таксама танец пад такую музыку.

Іграць цыганачку.

Скакаць цыганачку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)