1.прысл. У сярэдзіну. Прыняць лякарства ўнутр. □ Кветкі абляпілі сцяну дома, віліся вакол калоны на ганку, забіраліся па нацягнутых нітках на вокны, заглядвалі ўнутр.Хадановіч.
2.прыназ.зР. У сярэдзіну, у межы чаго‑н. Ад вуліцы гэтае месца адгароджвала другая сцяна, якая рухнула ўнутр дома.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСКІ́ЗСКАЯ КУЛЬТУРА,
археалагічная культура сярэдневяковых хакасаў (10—17 ст.), якія насялялі значную тэр.Пд Сібіры. Назва ад могільнікаў у даліне р. Аскіз у Хакасіі. Межы Аскізскай культуры супадаюць з межамі стараж.-хакаскай дзяржавы 10—12 ст. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй і земляробствам, жыло ў гарадах (вядома 5) і селішчах, будавала горныя каменныя крэпасці-сховішчы. Пахавальны абрад — трупаспаленне. У 10 — пач. 11 ст. каля курганоў узводзіліся каменныя стэлы з эпітафіямі. Аскізская культура вызначаецца вял. колькасцю якасных вырабаў з жалеза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫДЫЗА́ЦЫЯ,
працэс эвалюцыі ландшафту ў бок павелічэння сухасці клімату (перавышэння патэнцыяльнага выпарэння над колькасцю ападкаў). Можа прыводзіць да апустыньвання, дэградацыі і разбурэння біялагічнага жыцця ландшафту і страты яго прыродна-эканамічнага патэнцыялу, што звычайна назіраецца ў раёнах, прылеглых да пустыняў (напрыклад, пустыня Сахара штогод пашырае свае межы на Поўдзень у сярэднім на 5 км). Фактары, што выклікаюць арыдызацыю, — змены клімату і антрапагенныя ўздзеянні. Умовы мэтанакіраванага змяншэння арыдызацыі — павышэнне культуры землекарыстання ў арыдных раёнах, арашэнне, аднаўленне страчанага расліннага покрыва і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНЦЫЯ́ЛЬНАЕ ПІСЬМО́, унцыял (ад лац. uncialis роўны па даўжыні адной унцыі),
асаблівы тып почырку лац. і грэка-візант. пісьма. Для яго характэрны вялікія роўныя літары без вострых вуглоў і ламаных ліній, якія амаль не выступалі за межы радка. Лігатур і словападзелу не было. Было пашырана ў 4—9 ст., пераважна ў царк. кнігах, а таксама ў рукапісах з ант. тэкстамі. Пад уплывам У.п. склаўся ўстаў.
А.Я.Міхневіч.
Да арт.Унцыяльнае пісьмо. Надпіс 3 ст. з г. Тымгад (Алжыр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕНЕ́ТЫКА (ад фен),
раздзел біялогіі, што вывучае паяўленне і размеркаванне генатыпічных варыяцый адзнак (фенаў). Тэрмін прапанаваны рас. генетыкам М.У.Цімафеевым-Расоўскім (1973).
Тэарэт. аснова — закон гамалагічных радоў у спадчыннай зменлівасці. З дапамогай метадаў Ф. вызначаюцца межы папуляцый і іх груп, вывучаецца структура папуляцый, уздзеянне фактараў эвалюцыі, рэканструюецца філагенез відавых форм і інш.
Літ.:
Яблоков А.В. Фенетика: Эволюция, популяция, признак. М., 1980;
Фенетика популяций. М., 1982;
Яблоков А.В., Ларина Н.И. Введение в фенетику популяций. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛО́БЕЛЬ (Blobel) Гюнтэр (н. 21.5.1936, г. Вальтэрсдорф, Германія),
амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Д-р філасофіі (1967). Скончыў Цюбінгенскі ун-т (1960, Германія). З 1967 працаваў у Ракфелераўскім ун-це (з 1976 праф.). Навук. працы па вывучэнні малекулярных механізмаў транспарту бялкоў. Разам з інш. выявіў увесь механізм транспарту і ў 1980 сфармуляваў агульны прынцып сартавання бялкоў і іх дастаўкі ў клетачныя арганелы ці за межы клеткі (т.зв. «сігнальная гіпотэза»), Нобелеўская прэмія 1999.