рака ў Бранскай вобл. Расіі і Хоцімскім р-не Магілёўскайвобл. Беларусі, левы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўж. 23 км, у межах Беларусі 12 км. Пл. вадазбору 148 км². Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Семірычы Бранскай вобл. На рацэ плаціна і сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛІ́ЎЕ,
вёска ў Чавускім р-не Магілёўскайвобл., на аўтадарозе Чавусы — в. Будзіна. Цэнтр сельсавета. За 12 км на Пн ад г. Чавусы, 53 км ад Магілёва, 16 км ад чыг. ст. Чавусы, 54 ж., 30 двароў (1997). Аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́НАЎКА,
вёска ў Бортнікаўскім с/с Бабруйскага р-на Магілёўскайвобл. Цэнтр калгаса. За 20 км на ПдУ ад Бабруйска, 130 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Савічы. 395 ж., 177 двароў (1997). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́БЧАНКА,
рака ў Чэрыкаўскім р-не і на мяжы са Слаўгарадскім р-нам Магілёўскайвобл., правы прыток р. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 122 км². Пачынаецца на зах. ускраіне в. Дубраўка Чэрыкаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,8 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́Ш,
рака ў Бялыніцкім р-не Магілёўскайвобл., правы прыток р. Друць (бас.р. Дняпро). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 234 км². Пачынаецца на ўсх. ускраіне в. Падкрэжнік. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асн. прыток — р. Ліпаўка (злева). Рэчышча каналізаванае на працягу 2,4 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНА́,
рака, левы прыток Дняпра, у Магілёўскім і Быхаўскім р-нах Магілёўскайвобл.Даўж. 28 км. Пачынаецца каля паўд. ускраіны в. Халмы (Магілёўскі р-н). У верхнім цячэнні каналізаваная. Асн. прыток Лазнёўка (справа). Вадазбор (178 км²) раўнінны, пад лесам 44%. У нізоўі ракі сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПО́ЙСКІ КАФЛЯ́НЫ ЗАВО́Д Дзейнічаў у 1909—14 у мяст. Прапойск Быхаўскага пав. (цяпер г. Слаўгарад Магілёўскайвобл.). У 1913 працавала 60 рабочых, выраблена кафлі глазураванай на 50 тыс.руб. У 1914 увайшоў у склад акц.т-ва «Аляксандраўскія кафляныя заводы». Гл.Аляксандраўскі кафляны завод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫХО́ДЗЬКА (Сяргей Якаўлевіч) (н. 18.3.1947, г. Бабруйск Магілёўскайвобл.),
бел. спартсмен і трэнер (фехтаванне на шаблях). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1970). Засл. трэнер Беларусі. З 1977 трэнер Мінскага абл. савета фізкульт.-спарт.т-ва «Дынама». Чэмпіён свету (1970, Анкара; 1975, Будапешт) у камандным першынстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДАКО́ВІЧЫ,
вёска ў Круглянскім р-не Магілёўскайвобл., на р. Гнілка. Цэнтр Ляснянскага с/с і калгаса. За 12 км на ПнУ ад Круглага, 77 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст. Талачын. 291 ж., 112 двароў (1997).
Вядомы з пач. 16 ст. як вёска кн. І.Горскага па мянушцы Дуда (адсюль назва). З 16 ст. належала Храптовічам, Гарнастаям, Камарам, кляштару дамініканцаў (да 1832) і інш. З 17 ст. мястэчка. З 1772 у Рас. імперыі, у Магілёўскайгуб., з 1861 у Магілёўскім пав. У 1909 сяло, 446 ж., 50 двароў. З 1924 вёска ў Круглянскім, у 1931—35 у Талачынскім, у 1959—66 у Бялыніцкім р-нах. З 1964 цэнтр сельсавета. У 1971—329 ж., 101 двор.
Комплекс «школа-сад», клуб, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛЁЎ (Мікалай Піліпавіч) (1.7.1906, в. Амінавічы Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл — 9.4.1972),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на тэр.Магілёўскайвобл. ў Вял.Айч. вайну. Ген.-маёр (1943). Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў ВПШ пры ЦККПСС (1956). З 1937 нам. старшыні, старшыня Асіповіцкага райвыканкома. З ліп. 1941 у партызанах. камандзір партыз. групы, атрада, брыгады, у ліп. 1943 — сак. 1944 — Асіповіцкай ВАГ. У крас. — вер. 1943 чл. Магілёўскага падп. абкома КП(б)Б. З жніўня 1944 старшыня Магілёўскага гарвыканкома, з 1953 сакратар Хоцімскага райкома КПБ, з 1958 на сав. рабоце ў Магілёве. Канд. у чл.ЦККПБ у 1949-52, 1954—60. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—59, у 1947—55 чл. яго Прэзідыума. Ганаровы грамадзянін г. Магілёва. Аўтар кн. «Сыны народа» (1955). У в. Амінавічы помнік.