Іршаве́йка ’рыбалоўная сетка з малымі вочкамі ў сеткавым палатне’ (віц., Нар. лексіка, 34). Мабыць. кандэнсат словазлучэння варшаўская сетка з суф. ‑ейк‑а, часткова перааформлены фанетычна ў пачатку слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
mistake1 [mɪˈsteɪk] n. памы́лка;
make a mistake зрабі́ць памы́лку, памылі́цца;
a spelling mistake арфаграфі́чная памы́лка
♦
by mistake памылко́ва;
Someone must have taken my umbrella by mistake. Нехта, мабыць, памыліўся і ўзяў мой парасон;
make no mistake (about it)! infml не сумнява́йся!/будзь упэ́ўнены, што…
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Бургану́ць ’кінуць’. Мабыць, дыялектная форма (азванчэнне ‑к‑ > ‑г‑ па суседству з ‑р‑) ад *буркану́ць, *бу́рка́ць ’кідаць’ (параўн. рус. бу́рка́ть ’кідаць’, укр. бу́ркати ’трасці’; да этымалогіі гл. Фасмер, 1, 245).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саля́нка 1 ’саляніца’ (ЛА, 5). Дэрыват ад прым. саля́ны, які да соль (гл.).
Саля́нка 2 ’мера сыпучых рэчываў у 4 чацверыка’ (Касп.). Да соль (гл.), мабыць, першапачаткова мера солі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
крапіва́, ‑ы, ж.
Травяністая расліна сямейства крапіўных з тонкімі пякучымі валаскамі на сцябле і лісці. Якімка рашуча прадзіраецца праз кусты. Звальваецца з галавы шапка, штосьці пякучае, мабыць, крапіва, абпальвае твар, рукі. Курто.
•••
Глухая крапіва — травяністая меданосная расліна сямейства губакветных з дробнымі белымі кветкамі і з лісцем, як у крапівы, але без пякучых валаскоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спагадзя́, прысл.
Абл. Пазней, праз некаторы час. Я, а за мною, трошкі спагадзя, і Каця моўчкі падаліся да клумбы, дзе капала Агапа і дзе стаялі, уваткнутыя ў зямлю, жалезнякі... Сачанка. У той вечар мы, мабыць, так болей і не сказалі б ніводнага слова пра Велю, але крыху спагадзя прыйшоў Якімцаў, наш брыгадзір. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ви́дно
1. безл., в знач. сказ. переводится формой глаг. віда́ць с имен., а при отрицании — с род.;
отсю́да всю дере́вню ви́дно адгэ́туль уся́ вёска віда́ць;
из-за горы́ до́ма не ви́дно з-за гары́ до́ма не віда́ць;
2. вводн. сл. віда́ць; (вероятно) напэ́ўна, ма́быць, му́сіць;
дождя́, ви́дно, не бу́дет дажджу́, віда́ць (ма́быць), не бу́дзе;
◊
ви́дно пти́цу по полёту посл. віда́ць па́на па халя́вах;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Бастыён. Рус. бастио́н, укр. бастіо́н. Запазычанне, мабыць, з франц. bastion ’тс’ (ёсць версія і пра ням. пасрэдніцтва). Шанскі, 1, Б, 54; Фасмер, 1, 132; Рудніцкі, 86. Гл. яшчэ Клюге, 55.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́іць 1 ’мабыць’ (чачэр., Мат. Гом., краснап., Бяльк.). Скарачэнне і зліццё слоў мае быць. Да ма́быць (гл.).
Ма́іць 2 ’хіліць на сон’ (смарг., Сл. ПЗБ), рус. маять, балг. мая. Роднаснымі да іх з’яўляюцца ст.-в.-ням. muoen ’працаваць, старацца’, с.-в.-ням. müen, muowen ’тс’, ст.-в.-ням. muohi ’праца’, muodi, гоц. af‑mauþs ’стомлены’, ням. müde, ст.-грэч. μῶλος ’цяжар’, μῶλυς ’вычарпаны, аслаблены’, лац. mōlēs ’цяжар, маса’ (Шміт, KZ, 26, 5; Бернекер, 2, 7; Фасмер, 2, 587; БЕР, 3, 701–702).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кі́жык ’сучок’ (Жыв. сл.). Слова, мабыць, балтыйскага паходжання. Калі ўлічыць, што разглядаемая форма дэмінутыў, адпаведная лексема без памяншальнага суфікса мела б выгляд *кіж ’сук’. Параўн. літ. keža, tъ/ža ’дубіна, друк’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)