СВІ́РКА (Юрась) (Юрый Мікалаевіч; н. 6.5.1933, в. Маргавіца Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. паэт і перакладчык. Скончыў БДУ (1959). Працаваў у час. «Камуніст Беларусі», газ. «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», на Бел. радыё. Друкуецца з 1952. У першым зб. «Шэпчуцца ліўні» (1959) пераважна пейзажная лірыка. Аўтар зб-каў паэзіі «Вечнасць» (1963), «Баравіна» (1967), «Крэўнасць» (1971), «Аўтограф» (1974), «Люблю і веру» (1975), «Памятная вярста» (1978), «Біяграфія памяці» (1981), «Ядранасць» (1983), «Паўшар’е блакіту» (1986), «Узаемнасць» (1993, Літ. прэмія імя А.Куляшова 1993), у якіх малюнкі прыроды, жыццё і праца людзей, барацьба з ворагам у час Вял.Айч. вайны і інш. На бел. мову пераклаў паасобныя творы А.Пушкіна, Ф.Цютчава, А.Пракоф’ева, А.Твардоўскага, Р.Казаковай, Зульфіі, С.Нерыс, К.Сейтліева, О.Вацыеціса, Дз.Паўлычкі і інш. Песні на словы яго вершаў напісалі М.Аладаў, М.Наско, Ю.Семяняка і інш.
Убіраць хлебныя злакі, зразаючы сцёблы сярпамі ці жатнымі машынамі. Рыгор верыў, што не толькі пакажа Ірыне, як расце жыта, але.. навучыць яе жаць сярпом і вязаць снапы.Краўчанка.Выйду, гляну на палі, даліны — Жнуць камбайны спелыя аўсы.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадме́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прадмета (у 1, 3 і 6 знач.).
2. Матэрыяльны, фізічны. // Наглядны, заснаваны на канкрэтных фактах. Прадметная агітацыя. □ Прадметная канкрэтнасць паэтычнага мыслення Багдановіча, як правіла, вельмі зямная.Лойка.
•••
Прадметнае шкло (спец.) гл. шкло.
Прадметная сістэма навучаннягл. сістэма.
Прадметны урокгл. урок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праяўле́нне, ‑я, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. праяўляць — праявіць і праяўляцца — праявіцца.
2. Выяўленне, увасабленне чаго‑н.; разнавіднасць, форма. Тое, што .. [Наташа] хварэла за поспехі і няўдачы брыгады, было звычайным праяўленнем яе натуры.Краўчанка.Багдановіч сваёй паэзіяй імкнуўся асэнсаваць і адлюстраваць навакольную рэчаіснасць ва ўсіх яе праяўленнях.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счарсцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць чэрствым, страціць першапачатковую мяккасць. Хлеб счарсцвеў.//перан. Стаць бяздушным, нячулым. І як тут вытрымаць, каб не паехаць да сябра, каб не пераканацца, ці сапраўды ён счарсцвеў, агрубеў, ці не.Лойка.
2. Зацвярдзець, агрубець. Рукі сталі вялыя; счарсцвелі пальцы, патаўсцелі, пахлі глінай.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уду́мны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і удумлівы (у 1 знач.). Удумныя адносіны Купалы да фальклору .. пачыналіся якраз з пераасэнсавання народна-песенных сюжэтаў і матываў.Лойка./упаэт.ужыв.З Масквы, з Крамля хадою ўдумнай, Усенароднай, чалавечай, Праз поле, поплавы, буруны Ідзе, таварышы, камуна На свеце шчасце ўвекавечыць!Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
частко́вы, ‑ая, ‑ае.
Няпоўны, які датычыцца толькі часткі чаго‑н., распаўсюджаны толькі на частку каго‑, чаго‑н. Частковы рамонт. Частковае вызваленне ад падатку. □ На жаль, намеры [Багдановіча напісаць падручны] канчаткова здзейснены не былі. Але нават частковае іх здзяйсненне робіць гонар паэту.Лойка.Частковае падабенства.. прозвішчаў прыводзіла часам да вясёлых непаразуменняў.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адтачы́ць, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак.
Зрабіць вострым, натачыць. Адточыць серп Рыгорка для Марылі, З пілы касу наладзіць.А. Александровіч.//перан. Удасканаліць майстэрства, зрабіць выразным (мову, стыль). Можна сказаць, што ў гэтай форме [аглядаў] Багдановіч адтачыў сваё пяро крытыка, тут упершыню бліснуў трапнасцю назіранняў, тонкім пранікненнем у канкрэтныя з’явы літаратурнага працэсу.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мажо́р, ‑у, м.
1. Музычны лад, акорд якога складаецца з вялікай і малой тэрцыі і мае радасную, бадзёрую гукавую афарбоўку; проціл. мінор. /узнач.нязм.прым.Сімфонія сі-бемоль мажор.
2.перан.Разм. Вясёлы, радасны настрой. Захапленне .. [вясною] нараджала ў пісьменніка лад іскрыста-сонечнага мажору, лірычнага хвалявання, нястрыманай нічым радасці.Лойка.
[Фр. majeur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)