ЖЫВАРО́ДНЫЯ РЫ́БЫ,

рыбы, якія нараджаюць сфарміраваных малявак. Жыванараджэнне найб. уласціва акулам, скатам, галамянцы, марскому акуню і 4 сям. карпазубых, якія жывуць у трапічных і субтрапічных водах Паўд. і Паўн. Амерыкі, у т. л. і сям. Poecilidae, да якога належыць гамбузія і многія прадстаўнікі акварыумных рыб (гупі, мечаносцы, пецыліі, гірардынусы, малінезіі). Адрозніваюць уласна Ж.р., у якіх зародак злучаны з целам маці і корміцца за яго кошт (напр., у куніцавай акулы), і яйцажывародных, у якіх яйцы знаходзяцца ў целе маці, але з ім не злучаны і развіваюцца за кошт жаўтка (большасць Ж.р.). Апладненне ўнутранае, развіццё малявак адбываецца ў яечніках або ў відазмененых яйцаводах.

Жывародныя рыбы. Скаты: 1 — піла-рыба; 2 — хвастакол, або марскі кот; 3 — звычайны электрычны; 4 — вялікая галамянка. Акварыумныя рыбы 5 — гупі; 6 — пецылія; 7 — малінезія (самка). Акулы: 8 — сіняя; 9 — тыгровая.

т. 6, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

retract

[rɪˈtrækt]

v.t.

1) уця́гваць, адця́гваць

The cat retracts its claws — Кот уця́гвае свае́ кіпцюры́

2) браць наза́д (сло́ва, абяца́ньне), адмаўля́цца, адрака́цца, адступа́цца ад чаго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Кіцюкі́ ’канюшына раллявая, Trifolium arvense L.’ (Кіс.). Прымаючы пад увагу сінанімічныя беларускія назвы кіцюкоў (каткі, кошанкі), трэба выводзіць гэту лексему з кіца (гл.). Кіцюк з кіцʼ‑ук. Утвораныя такім спосабам лексемы абазначаюць дзіцянят жывёл: вавярук, ласюк, кацюк і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 200). Апошняя ад кот. Аналагічная вытворная ад кіца — кіцюк. Зразумела, што гэта назва расліны паходзіць ад назваў дзіцянят з адпаведнай памяншальнай суфіксацыяй (параўн. каткі і кошанкі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

като́к

1. (на лёдзе) Éisbahn f -, -en, Schlíttschuhbahn f; Éispalast m -es, -paläste (у закрытым памяшканні);

2. тэх.:

даро́жны като́к Stráßenwalze f -, -n;

паравы́ като́к Dámpfwalze f;

3. памянш. гл. кот

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паску́днік, ‑а, м.

Разм. груб. Той, хто робіць гадасці, паскудства. — Як бы гэта лёгка было жыць на зямлі, каб за кожнае паскудства паскуднік чакаў немінучай кары. Караткевіч. — А зараз, выходзіць, я вінаватая, што той паскуднік, бацька маёй дарагой дачушкі, гэтак зганьбіў усё і ўцёк, як шкодны кот. Радкевіч. // Ужываецца як лаянкавае слова. [Ладымер:] — Што ты робіш, паскуднік! Лом у садзе ты пазбіраў? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВІТУ́ШКА (Міхась Апанасавіч) (1907, г. Нясвіж Мінскай вобл. — ?),

бел. паліт. і вайсковы дзеяч. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1930), вучыўся ў Пражскім ун-це і Варшаўскім політэхн. ін-це. У 1930-я г. ўваходзіў у кіраўніцтва Аб’яднання бел. студэнцкіх арг-цый у Празе, Варшаўскага асв. т-ва беларусаў. Напярэдадні Вял. Айч. вайны ўступіў у кантакт з абверам, вёў дыверсійную работу ў Зах. Беларусі. У час вайны актыўна супрацоўнічаў з гітлераўцамі, арганізоўваў атрады Бел. самааховы на Браншчыне, Смаленшчыне і Магілёўшчыне, удзельнічаў у баях супраць сав. партызан. Адзін з лідэраў Бел. незалежніцкай партыі, маёр Бел. краёвай абароны. Удзельнік 2-га Усебел. кангрэса (чэрв. 1944, Мінск). З ліп. 1944 выкладчык дыверсійна-разведвальнага батальёна «Дальвіц», камандзір яго спецатрада. 17.11.1944 атрад Вітушкі закінуты фашыстамі ў Налібоцкую пушчу. З вясны 1945 кіраўнік т.зв. партызанскай Бел. вызв. арміі (інш. назва «Чорны кот»). Далейшы лёс невядомы.

С.​І.​Ёрш.

т. 4, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́ЗНЕР (Эдзі) (Адольф-Эдуард) Ігнацьевіч (26.5.1910, Берлін — 8.8.1976),

джазавы трубач, кампазітар, аранжыроўшчык. Засл. арт. Беларусі (1944). Скончыў Вышэйшую муз. школу ў Берліне (1929). Валодаў віртуознай ігрой на трубе. З 1933 кіраўнік створанага ім джазавага аркестра ў Берліне. З 1936 у Польшчы; працаваў у аркестры Ю.​Бяльзацкага, узначальваў аркестры ў Варшаве, Кракаве, Лодзі. З 1939 у СССР. У 1940 кіраўнік Дзяржаўнага джаз-аркестра БССР. У 1946 рэпрэсіраваны. У 1954 рэабілітаваны. Кіраваў эстр. аркестрамі Масквы, з 1969 — аркестрам Гомельскай абл. філармоніі. З 1972 у Зах. Берліне. Аўтар шматлікіх папулярных песень, танц. мелодый («Навошта смяяцца, калі сэрцу балюча», «Хлопец-хлапчук», «Бывай, каханне»). Шматлікія творы ў выкананні аркестраў пад яго кіраўніцтвам запісаны на грампласцінкі.

Літ.:

Басин Я. Музыка и тьма // JAZZ-квадрат. 1998. №1—8;

Петров А. Черный кот in blue. М., 1998. С. 42—54;

Цейтлин Ю.В. Взлеты и падения великого трубача Эдди Рознера. М., 1993.

Я.​З.​Басін.

т. 13, с. 401

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

cat [kæt] n. кот; ко́шка, ко́тка

♦

be the cat’s whiskers/pyjamas infml быць высо́кай ду́мкі (аб кім/чым-н.);

cat-and-dog life infml ве́чныя сва́ркі; жыць як кот з саба́кам;

fat cats фіна́нсавыя тузы́;

let the cat out of the bag infml прагавары́цца, разбалбата́ць сакрэ́т;

like a cat on hot bricks ≅ як вуж на патэ́льні; як на іго́лках; як у пры́саку; як чорт пе́рад хма́рай;

like a cat that’s got the cream BrE ве́льмі задаво́лены сабо́ю;

rain cats and dogs infml ліць як з вядра́/цэ́бра (пра дождж)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВЕРЫ́СІМУ ((Veríssimo) Эрыку Лопес) (17.12.1905, г. Крус-Алта, Бразілія — 28.11.1975),

бразільскі пісьменнік. Творча асвоіўшы авангардысцкія і маст. набыткі паўн.-амер. прозы і драматургіі канца 19 — пач. 20 ст., магчымасці псіхааналізу, сканцэнтраваўся на гар. праблематыцы. У раманах «Кларыса» (1933), «Скрыжаваныя дарогі» (1935), «Месца пад сонцам» (1936), «Глядзіце на палявыя лілеі» (1938) адлюстраваў складаныя нац.-псіхал. калізіі сучаснасці. Антыфаш. барацьбе ў Іспаніі прысвяціў раман «Сага» (1940), жыццю паўд. штатаў Бразіліі — дылогію «Час і вецер» (1949—62). У раманах «Далей — маўчанне» (1943), «Ноч» (1954) імкнуўся раскрыць глыбінныя пласты чалавечай свядомасці і падсвядомасці. Разгляд актуальных праблем рэв.-вызв. рухаў праз унутр. свет іх удзельнікаў у раманах «Спадар пасол» (1965), «Палонны» (1967), «Здарэнне ў Антарэсе» (1971). Аўтар кніг нарысаў «Чорны кот на снежным полі» (1941), «Вяртанне Чорнага ката» (1946) і мемуараў «Сола на кларнеце» (1973—76), падарожных нататкаў і інш.

Тв.:

Рус. пер. — Господин посол: Роман. М., 1969;

Пленник // Вериссимо Э. Пленник;

Вейга Ж. Тени бородатых королей: Повести. М., 1981.

І.​Л.​Лапін.

т. 4, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАФТ (Валянцін Іосіфавіч) (н. 2.9.1935, Масква),

рускі акцёр тэатра і кіно. Нар. арт. Расіі (1984). Скончыў Школу-студыю МХАТ (1957). Працаваў у маскоўскіх т-рах імя Массавета, на Малой Броннай, імя Ленінскага камсамола, Сатыры, з 1969 у т-ры «Сучаснік». Творчая манера Гафта вызначаецца тонкай псіхалагічнай прапрацоўкай вобразаў, інтэлектуальнай вастрынёй і іроніяй, якая набліжаецца да едкага сарказму, дакладным вонкавым малюнкам: Глумаў («Балалайкін і К°» паводле М.​Салтыкова-Шчадрына), Вяршынін («Тры сястры» А.​Чэхава), Рахлін («Кот хатні сярэдняй пушыстасці» У.​Вайновіча і Р.​Горына), Джордж («Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» Э.​Олбі) і інш. З 1956 здымаецца ў кіно: «Забойства на вуліцы Дантэ», «Кентаўры», «Гараж», «Зладзеі ў законе», «Нябёсы запаветныя», у тэлевізійных пастаноўках. Аўтар вершаў і эпіграм.

Да арт. Гафт. Фрагмент арната Петрапаўлаўскага касцёла з вёскі Дрысвяты Браслаўскага раёна Віцебскай вобл.
Славацкі гафт. Канец 19 ст.
Да арт. Гафт. Фрагмент сурвэткі з царквы манастыра базыльян у вёсцы Баруны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобл.

т. 5, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)