насту́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Аднагадовая дэкаратыўная травяністая расліна з буйнымі пахучымі кветкамі чырвона-жоўтага колеру.

|| прым. насту́ркавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памідо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Агародная расліна сямейства паслёнавых, а таксама акруглы плод яе, звычайна чырвонага або жоўтага колеру.

|| прым. памідо́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цагля́ны в разн. знач. кирпи́чный;

~ны буды́нак — кирпи́чное зда́ние;

у яго́ твар ~нага ко́леру — у него́ лицо́ кирпи́чного цве́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кума́ч, ‑у, м.

Баваўняная тканіна ярка-чырвонага колеру.

[Араб. kumāš.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вало́шкавы, ‑ая, ‑ае.

Сіні, колеру валошкі. Валошкавыя вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канста́нтнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць канстантнага; нязменнасць. Канстантнасць колеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буршты́н, -у, м.

Скамянелая смала хваёвых дрэў ад светла-жоўтага да бурага колеру, якая ўжыв. для вырабу ўпрыгажэнняў; янтар.

|| прым. буршты́навы, -ая, -ае.

Бурштынавыя пацеркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кінава́р, -ы, ж. (спец.).

Мінерал чырвонага колеру розных адценняў (сярністая ртуць), сыравіна для атрымання ртуці, а таксама фарба з гэтага мінералу.

|| прым. кінава́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кра́піна, -ы, мн. -ы, -пі́н, ж.

Пляма іншага колеру на чым-н.

Матэрыял у крапіны.

|| памянш. кра́пінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паго́н², -а, мн. -ы, -аў, м.

Наплечны знак адрознення ў ваенным і іншым форменным адзенні.

Палкоўніцкі п.

Палявыя пагоны (засцерагальнага колеру).

|| прым. паго́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)