Той, хто займаецца выхаваннем каго‑н. [Люда:] — Увайшла я ў клас... І не адна ж зайшла, а як на суд: і выхавальнік іхні, і метадыст, і студэнты...Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АТРА́Ду біялогіі,
таксанамічная катэгорыя ў сістэматыцы жывёл, прамежкавая паміж сямействам і класам. Іншы раз у сувязі з павелічэннем драбнення сістэмы вылучаюць таксама пад-, інфра- і надатрады. Тэрмін уведзены ў 18 ст. шведскім вучоным К.Лінеем для абазначэння групы жывёл, якая аб’ядноўвае блізкароднасныя сямействы. Напрыклад, сям. сабачыя, янотавыя, куніцавыя, кашэчыя і інш. ўтвараюць атрад драпежных звяроў. Блізкія атрады складаюць клас, часам спачатку надатрад. Напрыклад, атрад бязногіх, хвастатых і бясхвостых земнаводных складаюць клас земнаводных, або амфібій. У сістэматыцы раслін атраду адпавядае парадак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фо́ртэль, ‑ю, м.
Разм. Выхадка, выбрык. Нямала непрыемнасцей [у сына] і ў школе: То сябрука штурхне, То спозніцца ў клас, То двойка запаўзе ў дзённік іншы раз, — Не абыходзіцца без фортэляў ніколі.Корбан.
[Польск. fortel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прамава́ць1 ’надаваць, узводзіць у вышэйшую (духоўную) ступень’ (Нас.). Праз польск.promować ’пераводзіць у наступны клас; прысвойваць вучоную ступень і пад.’ < лац.promovere ’перасоўваць, рухаць наперад’ (гл. Банькоўскі, 2, 783).
Прамава́ць2, прамова́ты ’лаяць, сварыцца’ (горк., бяроз., Шатал.). З польск.przemawiać (się) ’папікаць адзін аднаго, спрачацца, лаяцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
класіфікава́ць
(ад лац. classis = клас + facere = рабіць)
рабіць класіфікацыю.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДО́МАРКАС ((Domarkas) Юозас) (н. 28.7.1936, в. Варкаляй Плунгескага р-на, Літва),
літоўскі дырыжор. Нар.арт. Літвы (1974), нар.арт.СССР (1986). Скончыў Вільнюскую (1960, клас кларнета) і Ленінградскую (1960, клас І.Мусіна) кансерваторыі. З 1964 гал. дырыжор сімф. аркестра Літ. філармоніі. З 1965 выкладае ў Літ. кансерваторыі. У рэпертуары творы І.С.Баха, Л.Бетховена, Г.Ф.Гендэля, К.Орфа, Г.Малера, Б.Бартака, Б.Брытэна, П.Хіндэміта, К.Дэбюсі, Б.Марціну і інш. Першы выканаўца многіх сімф. твораў літ. кампазітараў. Дзярж. прэмія Літвы 1974.