1. Мерапрыемствы па ахове правоў і інтарэсаў асоб, якія не могуць самі весці сваіх спраў. Устанавіць апеку над малалетнім.// Нагляд над дзяржавай (ахова яе правоў, клопаты пра яе развіццё і пад.), які ператвараецца капіталістычнымі краінамі ў эксплуатацыю і аграбленне падапечных дзяржаў. Міжнародная апека.
2. Нагляд, кантроль над чыёй‑н. дзейнасцю. Выйсці з-пад апёкі.
3. Асобы, установы, арганізацыі, якія ажыццяўляюць апеку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кантро́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кантролю, ажыццяўляе кантроль. Кантрольны пункт. Кантрольны мост. Кантрольная камісія.// Прызначаны для кантролю. Кантрольная работа. Кантрольная апаратура.
2.узнач.наз.кантро́льная, ‑ай, ж. Праверачная работа ў школе, вну. Было ў Сяргея і сваё, асабістае жаданне. Пра яго ён не толькі не пісаў ніколі ў кантрольнай, але нават не гаварыў і сваім лепшым сябрам.Шахавец.
•••
Кантрольныя лічбыгл. лічба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВЕСТМІ́НСТЭРСКІ СТАТУ́Т 1931,
акт брыт. парламента ад 11 снеж., які вызначаў прававыя адносіны Вялікабрытаніі з яе дамініёнамі. Афіцыйна замацаваў рашэнне імперскай канферэнцыі 1926 аб прызнанні самастойнасці дамініёнаў ва ўнутр. і знешніх справах, іх роўнасці з метраполіяй. Паводле Вестмінстэрскага статута законы Вялікабрытаніі не маглі пашырацца на дамініёны без іх згоды, скасоўвалася правіла, у адпаведнасці з якім закон дамініёна лічыўся несапраўдным, калі пярэчыў законам метраполіі. Хоць Вялікабрытанія фактычна захоўвала кантроль над знешняй палітыкай дамініёнаў, Вестмінстэрскі статут сведчыў пра рост іх эканам. і паліт. самастойнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАБА́ЛЬНЫ МАНІТО́РЫНГ,
назіранне за планетарнымі працэсамі і з’явамі ў біясферы, у т. л. за вынікамі антрапагеннага ўздзеяння на прыроду. Уключае вывучэнне, ацэнку стану і прагназаванне змен прыродных працэсаў, кантроль за энергет. і цеплавым балансам Зямлі, узроўнямі радыяцыі, вуглякіслага газу, кіслароду, міграцыяй хім. элементаў, станам Сусветнага акіяна, кліматычнымі зменамі, міграцыямі жывёл і інш. з’явамі прыроды. Ажыццяўляецца ў межах міжнар. праграм навук. даследаванняў на базе наземных станцый, навук.-доследных суднаў, штучных спадарожнікаў Зямлі, біясферных запаведнікаў і інш. Дапаўняецца і звязаны з інш. відамі маніторынгу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЯЧЭ́ВІЧ Іпаліт Вікенцьевіч (1800 — 46),
удзельнік паўстання 1830—31. Сын В.Гячэвіча. Валодаў маёнткамі Вязынь і Ізабелін у Вілейскім пав. Служыў у Мінскай казённай палаце. З 1826 маршалак шляхты Вілейскага пав. У крас. 1831 узначаліў павятовы паўстанцкі камітэт, які на кароткі тэрмін устанавіў кантроль над паветам. Пасля заняцця Вілейкі казакамі хаваўся ў сваякоў, потым арыштаваны і зняволены ў крэпасць. У вер. 1832 вызвалены пад нагляд паліцыі, але ў хуткім часе высланы ў Варонеж. Вярнуўся на радзіму ў 1837.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭ́НТР ПА ДЫЯГНО́СТЫЦЫ І КАНТРО́ЛІ ЗА ТРА́НСПАРТНА-ЭКСПЛУАТАЦЫ́ЙНЫМ СТА́НАМ АЎТАМАБІ́ЛЬНЫХ ДАРО́Г І ЗБУДАВА́ННЯЎ НА ІХ (Белдарцэнтр) Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1993 у Мінску на базе ін-та «Белрамдарпраект». Асн. кірункі дзейнасці: дыягностыка і кантроль за транспартна-эксплуатацыйным станам аўтадарог і збудаванняў на іх; праектаванне буд-ва і рамонту аўтадарог і збудаванняў на іх; выкананне інж. пошукаў, у т. л. разведка радовішчаў мясц. будматэрыялаў; распрацоўка і ўзгадненне маршрутаў руху цяжкавагавых і буйнагабарытных трансп. сродкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́НІЁР (Senior) Насаў Уільям (26.9.1790, г. Комптан, Вялікабрытанія — 4.6.1864),
англійскі вучоны-эканаміст. Скончыў юрыд.ф-т Оксфардскага ун-та (1815), у 1825—30 і 1847—52 праф. эканомікі у гэтым ун-це. Працаваў у шэрагу ўрадавых камісій па пытаннях працы ў прам-сці. Гал. твор — «Асноўныя пачаткі палітычнай эканоміі» (1836). Аўтар тэорыі «ўстрымання», паводле якой прыбытак з’яўляецца ўзнагародай за адмаўленне ад расходавання сродкаў на непрадукц. мэты. Аналізуючы сцвярджэнні Р.Мальтуса, даказваў, што рост дабрабыту павінен аўтаматычна забяспечваць кантроль росту насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНА́НСАВАЯ ДЫСЦЫПЛІ́НА,
парадак ажыццяўлення фін. дзейнасці, які грунтуецца на выкананні статутаў, працоўнай, дагаворнай, разліковай і плацежнай дысцыпліны. Абавязковая для юрыд. асоб, дзярж. органаў улады, органаў мясц. самакіравання, іх службовых асоб, грамадзян. З’яўляецца аб’ектам дзярж., банкаўскага і галіновага кантролю, эканам. увагі грамадства, умовай фін. стабільнасці дзяржавы і прадпрыемстваў. Патрабаванні да Ф.д. фарміруюцца і мяняюцца ў залежнасці ад фін. і гасп. заканадаўства. Знешні кантроль за Ф.д. ажыццяўляюць; казначэйствы, падатковыя інспекцыі, падатковая міліцыя, банкі і інш.фін.-крэдытныя і судова-прававыя ўстановы, а таксама аўдытарскія службы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯКАТА́ЛІЗ (ад бія... + каталіз), ферментатыўны каталіз,
працэс змянення скорасці або ўзбуджэння біяхім. рэакцый біякаталізатарамі (ферментамі) у жывых арганізмах ці ў эксперыменце. Характарызуецца кінетычнымі параметрамі, якія апісваюцца ўраўненнем Міхаэліса-Ментэн, найб. важны — канстанта Міхаэліса (Км), што паказвае канцэнтрацыю субстрату, пры якой скорасць рэакцыі складае палавіну максімальнай. Кантроль за біякаталізам вядзецца пры дапамозе спец. біяхім. і генет. механізмаў, што рэгулююць лакалізацыю, колькасць і каталітычную актыўнасць ферментаў. З выкарыстаннем біякаталізу ажыццяўляецца вытв-сць шэрагу лек. прэпаратаў, прадуктаў мікрабіял. сінтэзу, ён ляжыць у аснове многіх біятэхнал. працэсаў.