Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
немнагасло́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які перадаецца невялікай колькасцю слоў; лаканічны. — Зняць, абшукаць! — пачулася немнагаслоўная каманда.Лынькоў.
2. Які лаканічна выказвае свае думкі. Звычайна немнагаслоўны, прафесар на гэты раз разгаварыўся.Шахавец.Лёгка і проста было з ёю размаўляць, такім прыемным, мілым субяседнікам была гэтая немнагаслоўная жанчына.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
stópfen
1) цырава́ць
2) набіва́ць (люльку)
3):
~! (каманда) спыні́ць аго́нь
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
schúlternvtвайск. браць на плячо́;
schúltert! на плячо́! (каманда)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
brigade
[brɪˈgeɪd]1.
n.
1) брыга́да f.
2) кама́нда, дружы́на f.
2.
v.t.
1) фармава́ць брыга́ду
2) групава́ць у дружы́ны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БЕЙСБО́Л (англ. baseball),
спартыўная гульня з мячом і бітай. Узнікла ў ЗША на пач. 19 ст. Гуляюць 2 каманды па 9 чал. на пляцоўцы ў выглядзе ромба з бакамі ў 90 футаў (27,4 м). Вуглы пляцоўкі лічацца «базай» («домам»). Спартсмены атакуючай каманды па чарзе стаяць каля «базы», адбіваюць бітай мяч, які кідаюць ім, і пакуль ён ляціць, перабягаюць да другой «базы». Сапернікі імкнуцца злавіць мяч і пацэліць ім у таго, хто перабягае да «базы». Калі гэта ўдаецца зрабіць тройчы, каманды мяняюцца месцамі. Каманда, якае мае найб. колькасць перабежак праз усе «базы» ў свой «дом» пасля 9 такіх змен, лічыцца пераможцай. Спрошчаны варыянт бейсболу — софтбол (можна гуляць на невял. пляцоўках, у т. л. ў зале). Падобныя на бейсбол гульні ёсць і ў інш. народаў: бел.апука, англ. крыкет, рус. лапта і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАРО́ТНІК»,
бел. дзіцячая гульня. Для гульні патрэбны мячык — «гаротнік». Гуляюць 2 каманды (па 5—10 чал.). На роўнай цвёрдай пляцоўцы адзін у адным чэрцяць 3 кругі. Першы круг наз. «востраў» дыям. 1,5—2 м, другі — каля 8, трэці — 16 м. Пл. паміж меншым і сярэднім кругамі наз. «рака», паміж сярэднім і вял. — «бераг». Кругі дзеляць папалам. Каманды займаюць месцы на процілеглых «берагах». Ударам аб «востраў» мячык кідаюць на другі «бераг»; там яго павінны злавіць і перакінуць такім жа чынам назад. Калі мячык упадзе на зямлю ў межах яе «берага» ці гулец, кідаючы мяч, не стукне ім аб «востраў», ці мячык пасля адскоку ад «вострава» ўпадзе ў «раку» або за мяжу процілеглага «берага», каманда атрымлівае штрафное ачко. Гульня доўжыцца да 10 штрафных ачкоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГЕЛА́НАВЫ ВО́БЛАКІ (Вялікае і Малое),
дзве карлікавыя галактыкі, спадарожнікі Млечнага Шляху, самыя яркія ў Паўд. паўшар’і неба, найбольш блізкія да нашай Галактыкі. Названыя па імю Ф.Магелана, каманда якога выявіла іх у час першага кругасветнага падарожжа (1519).
М.В. відаць на паўд. небе простым вокам як туманныя плямы няправільнай формы (Вял. М.В. — у сузор’і Залатой Рыбы, Малое — у Тукане). Памеры М.В. каля некалькіх дзесяткаў тыс.св. гадоў. Адлегласць ад Зямлі да Вял. М.В. 150 тыс.св. гадоў, да Малога — 200 тыс.св. гадоў. М.В. сфарміраваліся на некалькі млрд. гадоў пазней за нашу Галактыку і маюць шмат маладых зорак і газапылавых комплексаў, дзе ідзе актыўны працэс зоркаўтварэння. У Вял. М.В. ў лютым 1987 успыхнула звышновая зорка, якую можна было бачыць з Зямлі простым вокам. Іл.гл. да арт.Галактыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чэмпіён
(англ. champion, фр. champion, ад лац. campio = б’юся, змагаюся)
пераможца ў спартыўных спаборніцтвах, гульнях на першынство, а таксама асоба або каманда, удастоеныя такога звання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шлю́пачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шлюпкі, прызначаны для яе. Шлюпачны компас. Шлюпачны кіль.// Прызначаны для вырабу, рамонту ці захоўвання шлюпак. Шлюпачныя майстэрні.// Які праводзіцца, здзяйсняецца пры дапамозе шлюпкі, шлюпак. Шлюпачныя спаборніцтвы. Шлюпачнае плаванне. Шлюпачны пераход.
2. Звязаны з плаваннем на шлюпках, з іх абслугоўваннем. Шлюпачная каманда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)