ТАМІЛО́ЎСКІ Георгій Сяргеевіч (3.7.1913, Мінск — 1.9.1990),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мінскае ваен.пях. вучылішча (1934), курсы «Выстрал» (1949), Вышэйшыя акад. курсы (1954). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Бранскім, Цэнтр., 1-м і 4-м Укр. франтах: камандзір палка, нам. і камандзір дывізіі. Полк на чале зпалк. Т. вызначыўся ў ліп.—вер. 1943: у ліку першых фарсіраваў р. Дзясна, Прыпяць, Дняпро, вызваліў сотні нас. пунктаў, нанёс ворагу значныя страты ў баявой тэхніцы. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве. Да 1959 у Сав. Арміі, потым на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫ́НІЙ (лац. Actinium),
Ac, радыеактыўны хімічны элемент злікуактыноідаў, ат. н. 89. Вядомы 12 ізатопаў; найб. устойлівы 227Ac (перыяд паўраспаду 21,7 года — α- і β-выпрамяняльнік). У прыродзе сустракаецца ў рудах урану і торыю. Адкрыты франц. вучоным А.Дэб’ернам (1899). Серабрыста-белы метал, у выніку радыеактыўнага распаду свеціцца ў цемнаце, tпл 1050 °C. Хім. ўласцівасцямі блізкі да лантану.
Атрымліваюць пры апрамяненні 226Ra нейтронамі ў ядз. рэактарах. Выкарыстоўваецца ў нейтронных крыніцах. Высокатаксічны, ГДК у вадаёмах 34,8 Бк/л, у паветры 1,3∙10−6Бк/л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУА́ЎР (Moivre) Абрахам дэ (26.5.1667, г. Вітры-ле-Франсуа, Францыя — 27.9.1754),
англійскі матэматык. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1697). Вучыўся ў Сарбоне. Навук. працы па алгебры, тэорыі імавернасцей і інш. раздзелах матэматыкі. Знайшоў правілы ўзвядзення ў n-ю ступень і здабывання кораня n-й ступені з камплекснага ліку (гл.Муаўра формула). Незалежна ад шатл. матэматыка Дж.Стырлінга атрымаў формулу для вылічэння n! (гл.Стырлінга формула). Даказаў прыватны выпадак тэарэмы Лапласа.
Літ.:
Стройк Д.Я. Краткий очерк истории математики: Пер. с нем. 2 изд. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ко́жны, ‑ая, ‑ае, займ.
1.(мн.ко́жныя, ‑ых, ужываеццатолькіўспалучэнняхколькасныхлічэбнікаўзназоўнікамі,атаксамазназоўнікамі,якіянемаюцьадзіночнагаліку). Адзін з усіх, узяты асобна; усякі. Аўтобус ходзіць кожныя пяць мінут. Кожны дзень. □ Танцавала Зіна лёгка, папярэджваючы кожны рух партнёра.Шыцік.
2.узнач.наз.ко́жны, ‑ага, м.; ко́жная, ‑ай, ж. Усякі чалавек. Кожнаму сваё. □ Запомніць кожнаму не шкодзіць: Герой Не той, Хто дагары нагамі ходзіць.Корбан.
•••
Кожны божы дзеньгл. дзень.
На кожным крокугл. крок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНТЫВІТАМІ́НЫ (ад анты... + вітаміны),
рэчывы злікуантыметабалітаў, якім уласціва біял. дзеянне, процілеглае дзеянню вітамінаў. Хім. будовай звычайна блізкія да вітамінаў або з’яўляюцца іх вытворнымі (напр., антывітамін вітаміну B1 — пірытыямін), таму канкурэнтна лёгка замяшчаюць вітаміны ў біяхім. рэакцыях і парушаюць працэсы абмену рэчываў. Да антывітамінаў належаць таксама інш. рэчывы, што ў жывых клетках звязваюць вітаміны, пераводзяць у неактыўную форму або разбураюць іх (напр., тыяміназа, авідзін, некаторыя лекавыя сродкі — антыбіётыкі, сульфаніламіды). Вынікам насычэння арганізма антывітамінамі можа быць вітамінная недастатковасць, якая развіваецца нават пры дастатковым паступленні вітамінаў з ежай або ўтварэнні іх у арганізме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕ́КА,
форма аховы асабістых і маёмасных правоў і інтарэсаў недзеяздольных асоб. У Рэспубліцы Беларусь устанаўліваецца над дзецьмі да 15 гадоў, якія не маюць бацькоў або бацькі не здольныя іх выхоўваць, над грамадзянамі, якія прызнаны судом недзеяздольнымі ў сувязі з іх псіхічнай хваробай ці разумовай непаўнацэннасцю. Парадак апекі вызначаецца заканадаўствам. Органамі апекі з’яўляюцца выканкомы мясц. Саветаў дэпутатаў, якія выконваюць гэтыя функцыі праз аддзелы нар. асветы, аховы здароўя, сац. забеспячэння. Непасрэднае ажыццяўленне апекі ўскладаецца на апекуна (прызначаецца зліку сваякоў падапечнага ці інш. грамадзян), пры злоўжыванні правамі апошні нясе маёмасную, у некаторых выпадках і крымінальную адказнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВЯ́НСКАЯ НУМАРА́ЦЫЯ,
спосаб запісу лікаўз дапамогай літар славянскіх алфавітаў. Выкарыстоўвалася ў Расіі як асн. да 18 ст.
Для надання літарам значэнняў лічбаў над імі ставіўся спец. знак — цітла (над кожнай літарай запісанага ліку, толькі над першай з іх ці над усім лікам). У лікаў, большых за 10, лічбы запісваліся злева направа ў парадку змяншэння дзесятковых разрадаў (часам пры запісе лікаў ад 11 да 19 адзінкі запісваліся раней 10). Для абазначэння больш высокіх разрадаў (тысяч і больш) ставіліся дадатковыя знакі.
Славянская нумарацыя: а — адпаведнасць паміж лічбамі і літарамі; б — прыклады запісаў лікаў.
з вас сёння нале́жыць — с вас сего́дня причита́ется
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Падле́глы ’які адносіцца да ліку асоб, аб’ектаў, з’яў, на якія распаўсюджваецца што-н. абавязковае, прымусовае; падуладны, падначалены’ (ТСБМ, Нас., Яруш.). Зпольск.podległy ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Со́тня ‘адзінка ліку, роўная ста’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС, Бяльк., Сержп. Прымхі). Укр., рус.со́тня ‘тс’. З*сътьня (гл. сто). Фасмер, 3, 728.