МА́НІНГЕР ((Manninger) Рэжо) (7.7. 1890, г. Шопран, Венгрыя — 4.2.1970),
венгерскі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акад. (1939) і віцэ-прэзідэнт (1960—66) Венг.АН. Замежнычл. УАСГНІЛ (1957). Скончыў Вышэйшую вет. школу ў Будапешце (1912), працаваў у ёй. У 1928 арганізаваў н.-д.вет.ін-т (да 1943 яго дырэктар). Навук. працы па паталогіі інфекц. хвароб жывёл і вет. мікрабіялогіі. Даследаваў пытанні дыягностыкі сібірскай язвы і бруцэлёзу, імунізацыі пры туберкулёзе буйн. раг. жывёлы, спецыфічнай прафілактыцы чумы свіней, воспы авечак і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Частная патология и терапия домашних животных. Т. 1—2. М., 1961—63.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЕРГОФ ((Meyerhof) Ота) (12.4.1884, г. Гановер, Германія —6.10.1951),
нямецкі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1949). Замежнычл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў Гейдэльбергскі ун-т (1909). З 1912 у Кільскім ун-це, з 1924 у Ін-це біялогіі ў Берліне-Далеме, з 1929 у Даследчым мед. ін-це ў Гейдэльбергу (заг. аддзела). У 1938 эмігрыраваў у Францыю. З 1940 праф. Пенсільванскага ун-та (ЗША). Навук. працы па хіміі і тэрмадынаміцы мышачнага скарачэння, прамежкавых ферментацыйных стадыях гліколізу і глікагенолізу. Вызначыў, што энергія жывой клеткі акумулюецца ў фосфарных сувязях. Нобелеўская прэмія 1922 (разам з А.В.Хілам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕР ((Meer) Сімон ван дэр) (н. 24.11.1925, г. Гаага, Нідэрланды),
галандскі фізік і інжынер. Чл.-кар. Каралеўскай Нідэрл.АН (1984). Замежнычл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1984). Скончыў Тэхнал.ун-т у Дэлфце (1952). З 1952 у н.-д. лабараторыі фірмы «Філіпс», у 1956—90 у Еўрапейскім цэнтры ядз. даследаванняў у Жэневе. Навук. працы па фізіцы паскаральнікаў і электронных мікраскопах. Прапанаваў метад стахастычнага ахаладжэння антыпратонаў, з дапамогай якога былі адкрытыя прамежкавыя вектарныя базоны, якія з’яўляюцца пераносчыкамі слабых узаемадзеянняў (1983). Нобелеўская прэмія 1984 (разам з К.Рубія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
zagraniczny
zagraniczn|y
замежны; знешні;
handel ~y — знешні гандаль;
polityka ~a — знешняя палітыка;
ministerstwo spraw ~ych — міністэрства замежных спраў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
exterior
[ɪkˈstɪriər]1.
n.
1) во́нкавы вы́гляд
2) во́нкавы бок, во́нкавая ча́стка
3) дзе́я на во́льным паве́тры
2.
adj.
1) во́нкавы, знадво́рны (дзьве́ры); зьне́шні
exterior influences — во́нкавыя ўплы́вы
2) Obsol.заме́жны(спра́вы), зьне́шні (палі́тыка)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВІ́РХАЎ ((Virchow) Рудольф) (13.10.1821, Шыфельбайн, Германія, цяпер г. Свідвін, Польшча — 5.9.1902),
нямецкі прыродазнавец, анатам і патолаг, грамадскі дзеяч; заснавальнік паталагічнай анатоміі. Замежнычл.-кар. Пецярбургскай АН (1881). Скончыў Берлінскі ун-т (1843). З 1849 у Вюрцбургскім ун-це (з 1856 праф.), адначасова дырэктар Ін-та паталогіі. Навук. працы па тэорыі цэлюлярнай (клетачнай) паталогіі, у адпаведнасці з якой паталаг. працэс — сума парушэнняў жыццядзейнасці асобных клетак арганізма. Апісаў патамарфалогію і растлумачыў патагенез асн. агульнапаталагічных працэсаў. Займаўся антрапалогіяй, археалогіяй і этнаграфіяй. У апошнія гады жыцця праціўнік эвалюц. вучэння Ч.Дарвіна. У 1880—93 чл. рэйхстага, адзін з заснавальнікаў і лідэраў ням.бурж.-ліберальнай прагрэс. партыі (1861, з 1884 — Партыя свабодамысных).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛФЁРАЎ (Жарэс Іванавіч) (н. 15.3.1930, Віцебск),
расійскі фізік. Акад.АНСССР (1979, чл.-кар. 1972). Замежнычл.АН Беларусі (1995). Скончыў Ленінградскі эл.-тэхн. ін-т (1952). З 1953 у Фізіка-тэхн. ін-це АНСССР (Ленінград), з 1972 адначасова праф. Ленінградскага эл.-тэхн. ін-та, з 1989 старшыня Прэзідыума С.-Пецярбургскага цэнтра Расійскай АН. Навук. працы па фізіцы паўправаднікоў, паўправадніковай і квантавай электроніцы, тэхн. фізіцы. Паклаў пачатак даследаванням паўправадніковых гетэраструктур, удзельнічаў у стварэнні першых у СССР транзістараў, фотадыёдаў і магутных германіевых выпрамнікоў. Ленінская прэмія 1972. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Літ.:
Вул Б.М. и др. Ж.И.Алфёров // Физика и техника полупроводников. 1980. Т. 14, вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́САЎ (Мікалай Генадзевіч) (н. 14.12.1922, г. Усмань Ліпецкай вобл., Расія),
расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі. Акад. Расійскай АН (1966, чл.-кар. 1962). Замежнычл.АН Беларусі (1995). Двойчы Герой Сац. Працы (1969, 1982). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (МІФІ; 1950). З 1950 у Фіз. ін-це Расійскай АН, у 1973—80 яго дырэктар, адначасова выкладае ў МІФІ. Навук. працы па квантавай электроніцы і яе дастасаваннях. Разам з А.М.Прохаравым вынайшаў першы квантавы генератар (мазер). Выказаў ідэю і распрацаваў метады стварэння паўправадніковых лазераў. Ленінская прэмія 1959. Нобелеўская прэмія 1964.
Тв.:
О квантовой электронике: Ст. и выступления. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУЛЬБЕ́КА ((Dulbecco) Рэната) (н. 22.2.1914, г. Катандзара, Італія),
італа-амерыканскі вірусолаг. Чл.Нац.АН ЗША, замежнычл. Лонданскага каралеўскага т-ва і Італьянскай нац.АН. Праф. (1954). Скончыў Турынскі ун-т (1936, Італія). З 1947 у ЗША у Індыянскім ун-це, з 1949 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це, з 1963 і з 1977 у Солкаўскім ін-це біял. даследаванняў, з 1972 нам. дырэктара Лонданскага дзярж. аб’яднання лабараторый па даследаванні рака. Навук. працы па даследаванні механізмаў узаемадзеяння анкагенных вірусаў, якія маюць ДНК, з нармальнымі клеткамі. Эксперыментальна даказаў, што ДНК віруса пранікае ў геном клеткі і становіцца яго часткай. Нобелеўская прэмія 1975 (разам з Д.Балтымарам і Х.М.Тэмінам).
польскі заолаг, грамадскі і дзярж. дзеяч. Акад. Польскай АН (1951). Замежнычл.АНСССР (з 1958). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1912). З 1922 працаваў у Ін-це імя М.Ненцкага ў Варшаве (з 1933 дырэктар), у 1934—39 у Віленскім ун-це. У 1944—47 аташэ пасольства ПНР у Маскве і адначасова супрацоўнік Ін-та эксперым. біялогіі АМНСССР. З 1947 праф. Лодзінскага ун-та, у 1951—56 прэзідэнт Польскай АН, у 1952—60 дырэктар Ін-та эксперым. біялогіі. Навук. працы па эталогіі і зоапсіхалогіі розных груп жывёл. Вывучаў рытм дзялення і трапізм у інфузорый.