наце́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак., кім-чым, з каго-чаго і без дап.
1. Зведаць задавальненне; парадавацца, пацешыцца ўволю. Андрэева маці — знясіленая, хворая старая, якая рэдка калі злазіла з печы, — не магла нацешыцца з сына і нявесткі. Хадкевіч. Спаткаўшыся, сябрукі не маглі адзін з другога нацешыцца, успамінаючы даўно мінулае, перажытае. Ядвігін Ш.
2. Зведаць асалоду ўзаемнага кахання. — Не нацешыліся, не намілаваліся яшчэ, а ўжо, бедная [Гэлька], удавіца. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
доставля́ть несов.
1. (препровождать) дастаўля́ць;
доставля́ть това́р дастаўля́ць тава́р;
2. (предоставлять, давать) дава́ць;
доставля́ть возмо́жность дава́ць магчы́масць;
3. (причинять) прычыня́ць, рабі́ць; прыно́сіць; дава́ць;
доставля́ть беспоко́йство прычыня́ць (рабі́ць) кло́пат (турбо́ты);
доста́влять удово́льствие дава́ць задавальне́нне;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
buzz1 [bʌz] n.
1. гудзе́нне; глухі́ гул (натоўпу)
2. infml мо́цнае задавальне́нне;
Flying gives me a real buzz. Лятаць – для мяне сапраўдны кайф.
3. the buzz infml плёткі, чу́ткі
♦ give smb. a buzz infml патэлефанава́ць каму́-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Сласць ‘задавальненне’ (Нас.), сласно́та ‘сладастраснасць’ (Гарэц.), сла́сны ‘смашны’, сласные рэчы ‘ласункі’ (Нас., Арх. Федар., Растарг.), сюды ж сласцёны ‘аладкі, ляпёшкі’ (Нас., Шымк. Собр.). Таксама як і ўкр., рус. сласть запазычана з ц.-слав. сласть < ст.-слав. сласть ‘салодкая ежа, смак, асалода’ (гл. Фасмер, 3, 667). Прасл. *solstь ‘прыемны смак, слодыч’ < *sold‑tь ад *sold‑ъkъ (гл. салодкі) з адпаведнікам у літ. sãlsti (sãlsta, sãldo) ‘стаць салодкім’, гл. Слаўскі, SP, 2, 47. Параўн. ст.-бел. слодость ‘саладосць; прыемнасць’ (Альтбаўэр) — запазычанае з польск. słodość ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
атрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; атры́маны; зак.
1. каго-што. Узяць, набыць тое, што прысылаюць, даюць, прапаноўваюць, уручаюць, прысвойваюць.
А. пісьмо.
А. зарплату.
А. падзяку.
А. кватэру.
А. вучонае званне.
2. што. Прыняць да выканання, набыць права на выкананне чаго-н.
А. загад.
А. слова.
3. што. Здабыць, вынайсці ў працэсе пошукаў.
А. бензін з нафты.
4. што. Зазнаць, адчуць.
А. задавальненне.
5. што. Захварэць на што-н.
А. насмарк.
6. што. Стаць шырока вядомым.
А. прызнанне.
7. Аказацца пабітым (разм.).
А. па руках.
|| незак. атры́мліваць, -аю, -аеш, -ае і атрымо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. атрыма́нне, -я, н. (да 1—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
во, часц. ўказ. (разм.).
1. Ужыв., калі трэба паказаць што-н., звярнуць увагу на што-н.
Во, рыбіна плёснула.
Кладзі ўсё гэта во сюды.
2. Ужыв., калі трэба выказаць здзіўленне, задавальненне або незадавальненне, абурэнне.
Во малайцы, што прыехалі.
Во, што яны тут натварылі!
3. Ужыв. пры пытальных і адносных займенніках і прыслоўях, калі трэба акцэнтаваць на нечым увагу.
Вы мне во што скажыце, даражэнькія.
4. Ужыв., калі трэба пацвердзіць сказанае некім.
Во бачыш, і Аляксей табе тое самае кажа.
5. Ужыв., калі трэба падвесці вынік сказанаму.
Во як бывае.
6. у знач. выкл. Ужыв. для ўзмацнення эмацыянальнай афарбоўкі сказа.
Во мароз дык мароз!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
любі́ць, люблю́, лю́біш, лю́біць; незак.
1. каго-што. Адчуваць любоў (у 1 знач.) да каго-, чаго-н.
Л. радзіму.
Л. родную мову.
Л. маці.
Дзе не любяць — не гасці, а дзе любяць — не часці (прыказка).
2. што і з інф. Мець цягу, быць схільным да чаго-н.
Л. музыку.
Л. добры харч.
Каса любіць брусок і сала кусок (прыказка). Л. збіраць грыбы.
3. з дадан. Быць задаволеным чым-н., адчуваць задавальненне ад чаго-н.
Бацька не любіць, калі яму пярэчаць.
4. што. Мець патрэбу ў якіх-н. умовах для існавання, росту і пад.
Елка любіць цень.
Расліны любяць святло.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
gustować
gustowa|ć
незак.w kim/czym атрымліваць задавальненне ад чаго, знаходзіць асалоду ў чым;
on ~ł w szatynkach — яму падабаліся шатэнкі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Паце́ха, поте́ха, уце́ха ’забава, задавальненне, смех, весялосць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., ТС; бяроз., Шатал.), паце́шыць ’парадаваць’, ’падгадаваць, выкарміць вепрука’ (Юрч., Касп., Ян.; дзятл., Сцяшк. Сл.), пацяшэ́нне ’суцяшэнне’ (Нас.). Укр. поті́ха, рус. поте́ха, уте́ха ’радасць’, польск. pociecha, uciecha, чэш. techa, útecha, славац. techa, ütecha, славен. utȇha, серб.-харв. у̏тјеха, у̏ћеха, макед., балг. утеха, ст.-слав. оутѣха ’суцяшэнне’, ’заахвочванне, перакананне, угаворванне’. Прасл. ‑těxa (якое ад těšiti < і.-е. tois‑ī‑tei), роднаснае з прыметнікам tixъ > ці́хі (гл.). (Фасмер, 4, 54; Махэк₂, 642). Гл. таксама це́шыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раско́ша, ро́скаш ’празмерны дастатак, пышнасць, велічнае хараство’, ’прастор, свабода, пачуццё свабоды, волі’, ’спакой’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Ян.), ’воля, прыволле, прастор’ (Касп., Байк. і Некр.), ’багацце’ (Байк. і Некр.), роско́ша ’дадатак’ (ТС). Параўн. укр. р́оскіш ’празмерны дастатак, задавальненне, асалода’, рус. ро́скошь ’прыемнасць, раскоша’, польск. rozkosz ’роскаш, багацце’, чэш., славац. rozkoš ’радасць, асалода’, славен. razkošje ’роскаш, багацце, радасць’, серб.-харв. ра̀скош ’раскоша’, балг. разко́ш ’асалода’. Звычайна рэканструюецца як *orzkošь (< *orzkoxj‑) і звязваецца з *koxati (гл. кахаць). Гл. Фасмер, 3, 504; Брукнер, 242; Бязлай, 3, 159; БЕР, 6, 155.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)