Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДВОР,
1) участак зямлі пры доме, хаце, прадпрыемстве, абгароджаны плотам або сценамі будынка, тое, што і сядзіба.
2) У ВКЛ у 13—18 ст. адна з назваў сял. гаспадаркі як аб’екта і адзінкі абкладання павіннасцямі і падаткамі, адпаведнік больш пашыранаму тэрміну дым.
3) У ВКЛ да сярэдзіны 16 ст. назва ўласнай гаспадаркі феадала з комплексам жылых і гасп. будынкаў, ворнымі землямі і інш. ўгоддзямі. Гал. прызначэннем такіх Д. была вытв-сцьс.-г. прадукцыі, якая ішла на ўтрыманне феад. адміністрацыі і задавальненне ўласных патрэб феадала. Былі пашыраны гаспадарскія (велікакняжацкія) Д. — адм. ці адм.-гасп. цэнтры валасцей або асобных уладанняў вял. князя. З пачаткам валочнай памеры паняцце Д. заменена тэрмінам фальварак.
4) Цэнтр. сядзіба феад. гаспадаркі (маёнтка, фальварка), дзе жыў сам уласнік ці размяшчалася яго адміністрацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБАША́НСКАЯ ВО́ЛАСЦЬ, Любашанскае староства,
дзяржаўнае ўладанне ў ВКЛ у 15—18 ст. Вылучылася, верагодна, са Свіслацкага княства, уключанага ў ВКЛ у сярэдзіне 14 ст. Да пач. 16 ст. мела двайное падпарадкаванне Віленскаму і Трокскаму ваяв., пазней кіравалася намеснікам (дзяржаўцам) на ўмовах закладу, калі намеснік за пазычаную дзярж. казне суму мог карыстацца даходам з воласці. Паводле адм. рэформы ВКЛ 1565—66 большая частка воласці (на левым беразе р. Бярэзіна) увайшла ў Аршанскі павет, невял. частка (на правым беразе) з мяст. Беразіно, сёламі Палажаны і Жорнаўка — у Мінскі павет. У 1775 у склад воласці ўваходзілі 3 мястэчкі і 30 вёсак, 577 дымоў; у 1790—651 дым. У 1793 Л.в. далучана да Рас. імперыі, захавала статус т.зв. старасцінскага дзярж. маёнтка ў Ігуменскім пав. Мінскай губ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зака́шляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Зайсціся моцным працяглым кашлем. Хлапчук ахвотна зацягнуўся дымам і закашляўся.Чорны.Кірыла кінуў у касцёр ламачча. Дым пацягнула на жанчын. Яны закашляліся, але з лавачкі не сышлі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазасціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Заслаць, пакрыць чым‑н. усё, многае. Пазасцілаць ложкі. □ Панакрывалі мы ўсё, нават фасолю і тую газетамі пазасцілалі.Дубоўка.
2. Пакрыць сабою ўсё, многае. Дым пазасцілаў наваколле.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паржаве́лы, ‑ая, ‑ае.
Які паржавеў; заржавелы. Алесь падаў дзве абоймы паржавелых крыху патронаў.Галавач.З паржавелай трубы, што выходзіла на двор у акенца і нечым нагадвала гармату, уранку і ўвечары віўся дым.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́сак, ‑ску, м.
Гарачы, распалены попел. Восеньская радасць маленства — дым сцелецца над шэрым полем, а ў прыску, зразумела, пячэцца бульба.Брыль.[Чайнікі] хутка весела заляпалі крышкамі, гасячы пад сабою шыпучы прысак і жар.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэтрагра́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Праціўнік прагрэсу, рэакцыянер. — У цікавы час мы жывём, — прамовіў Дым. Яму прыемна слухаць разважанні Астахава, што без чалавека авіяцыя не абыдзецца, але ж і рэтраградам нельга быць.Алешка.
[Ад лац. retrogradus — які ідзе назад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)