Тое, што і сітнік. [Рэчка] нешырокая, з нізкімі берагамі, якія густа зараслі яварам, сітнягом і чаротам.Якімовіч.Пад алешынай, узарваўшы стальную роўнядзь вады, пляснуў шчупак і зялёнай стралой мільгануў у сітнёг.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчо́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Прыстасаванне для чысткі, мыцця, змятання чаго-н. у выглядзе плоскай калодачкі з густа насаджаным на яе шчаціннем ці іншым матэрыялам.
Ш. для абутку.
Зубная ш.
Ш. для чысткі коней.
2. У коней: частка нагі над капытом і пучок валасоў на гэтым месцы (спец.).
3. Прыстасаванне ў электрамашыне для перадачы току ад вярчальных частак да нерухомых (спец.).
|| памянш.шчо́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).
|| прым.шчо́тачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хамла́к, ‑а, м.
Абл. Кусцік травы, жмак сена, саломы і пад. Заместа сівое травы, якая там расла асобнымі хамлакамі, зямля густа велянела.Броўка.У шчылінах і між камянёў раслі хамлакі жорсткай травы, валяліся старыя косці.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІРАВАДЗІ́ЙСКАЯ РАЎНІ́НА,
у цэнтр і паўд. раёнах М’янмы, у бас.р. Іравадзі, на п-ве Індакітай. Даўж. каля 800 км. Выш. каля 100 м. Паверхня пераважна плоская, паніжаецца на Пд да Андаманскага м., на Пн — узгоркі, участкі бедленда. Размешчана паміж Араканскімі гарамі на З і Шанскім нагор’ем на У, у міжгорным прагіне, запоўненым марскімі і алювіяльнымі адкладамі. Радовішчы нафты, газу, каменнага вугалю. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Сярэдняя т-растудз. 20—23 °C, мая — больш за 30 °C. Ападкі 600—1000 мм на Пн, больш за 2000 мм на Пд (каля 90% ападкаў з чэрв. да кастр. ў перыяд паўд.-зах. мусону). Сухія саванны, мусонныя лістападныя лясы, у дэльце мангравыя лясы. Гал.с.-г. раён, каля 2/3 тэрыторыі ўзарана (рыс, проса, пшаніца, бавоўнік). Густа населена. Найб. гарады Янгон і Мандалай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫ́ЛА (Perilla),
род кветкавых раслін сям. губакветных. 5 відаў. Пашыраны ў Паўд., Усх. і Паўд.-Усх. Азіі. Як тэхн., алейная і дэкар. расліна культывуецца П. кустовая (P.frutescens); яе разнавіднасць — П. кустовую нанкінскую — у Кітаі і Японіі вырошчваюць як алейную, эфіраалейную і салатную культуру, а ў Зах. і Усх. Еўропе, ЗША — як дэкаратыўную.
П. кустовая — аднагадовая расліна са стрыжнёвым коранем, які паглыбляецца ў глебу да 1 м і болей. Прамастойнае. выш. да 1,5 м, сцябло галінастае, 4-граннае, густа апушанае. Лісце доўгачаранковае, шырокаяйцападобнае, пільчатазазубранае, апушанае, зялёнага або фіялетава-зялёнага колеру з-за антацыяну. Дробныя кветкі ў гронкападобных суквеццях, апушаныя. Плод — арэшак. Насенне мае 40—45% тэхн. алею, які пры высыханні ўтварае трывалую, бліскучую, антыкаразійную плёнку. Выкарыстоўваецца ў лакафарбавай, аўтамаб., суднабуд. і электратэхн. прам-сцях. Жмых Макуха ідзе на корм жывёле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зазеляне́ць, ‑ее; зак.
1. Пачаць зелянець; зрабіцца зялёным. На шырокім полі, дзе цімафееўка і канюшына зазелянелі, пасецца чарада кароў.Бялевіч.Берагі густа зазелянелі асакой і аерам.Якімовіч.
2. Паказацца, вылучыцца сваім зялёным колерам. Уперадзе зазелянеў дах школы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспе́лы, ‑ая, ‑ае.
Які зрабіўся, стаў спелым. У галлі і лісці бялеюць і чырванеюць яблыкі, а паспелыя сліўкі густа спляліся і віснуць, чорныя, да долу.Гарэцкі.Стаіўся верасень у кусціках лазы, Паміж імхоў і журавін паспелых.Ліхадзіеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піво́ня, ‑і, ж.
Дэкаратыўная травяністая расліна сямейства півоневых з вялікімі чырвонымі, ружовымі ці белымі кветкамі. Перад хатай, дзе ў агародчыку да вайны Вольга садзіла кветкі — мальвы, вяргіні, півоні, цяпер яшчэ густа буялі каструбаватыя калючыя кусты дурнап’яну.Мележ.
[Ад грэч. paiōnia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)