МАЦВЕ́ЕЎ (Аляксандр Цярэнцьевіч) (25.8.1878, г. Саратаў, Расія — 22.10. 1960),
расійскі скульптар. Засл. дз. маст. Расіі (1931). Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (1902). У 1906—07 працаваў у Парыжы. Чл. аб’яднанняў «Свет мастацтва», «Блакітная ружа», Т-варус. скульптараў. У 1918—48 выкладаў у Ленінградскай АМ (у 1932—34 дырэктар), у Маскоўскім маст. ін-це (1940—48). У 1900—10-я г. звяртаўся да аголенай чалавечай фігуры, прадстаўленай у стане прасветленага спакою, гармоніі духоўных і фіз. сіл (надмагілле В.Барысава-Мусатава, 1910). Пошукі яснасці вобраза, архітэктанічнай абагульненай формы ў партрэтах Барысава-Мусатава (1900), А.Герцэна (1912), А.Чэхава (1945), аўтапартрэце (1939), групе «Кастрычнік» (1927). Працаваў ў галіне дробнай пластыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГРЭ́Су жывой прыродзе,
спрашчэнне арганізмаў у працэсе эвалюцыі. Паводле А.М.Северцава (1925), адрозніваюць Р. біял. і морфафізіялагічны. Біялагічны Р. — эвалюц. заняпад пэўнай групы арганізмаў, якая не здолела прыстасавацца да змен умоў знешняга асяроддзя або не вытрымала канкурэнцыі з інш. групамі. Характарызуецца памяншэннем колькасці асобін у пэўнай сістэм.групе, звужэннем яе арэала і памяншэннем колькасці падначаленых сістэм. груп; можа прывесці да вымірання дадзенай групы. Морфафізіялагічны Р. — агульная дэгенерацыя, або катамарфоз — спрашчэнне арганізацыі ў ходзе эвалюцыі пэўнай групы арганізмаў, якое суправаджаецца стратай шэрагу функцый і органаў, што выконвалі гэтыя функцыі; адзін са шляхоў дасягнення біял.прагрэсу, асабліва калі ён звязаны з развіццём прыстасаванняў да нерухомага, прымацаванага спосабу жыцця (напр., абалоннікі) або да эндапаразітызму (напр., рачок сакуліна). Гл. таксама Катагенез.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Зірну́ць ’паглядзець’, зіркнуць (Багушэвіч, Мар. дыс.). Рус.кур., арл., калуж.зырнуть ’кінуць хуткі, кароткі погляд’, дыял.зы́ркнуть, укр.зирну́ти, зи́ркнути, польск.zerknąć, zerkać, zierkać ’тс’, серб.-харв.зи̏рнути, зи̏ркати, зи̏рати ’тс’, макед.ѕирне ’зірнуць’. Параўн. ст.-слав. прэфіксальныя назирати, объзирати, призирати, зазирати і інш., ст.-рус.подъзирати, узирати і інш. Ад zir‑ ці zirk‑ (гл. зірк) з суфіксам ‑nǫ‑ (калі з zirk‑, ‑k‑ у групе зычных можа выпасці).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГРУ́ПЫ КРЫВІ́,
сукупнасць нармальных імунагенетычных прыкмет крыві, якая дазваляе аб’ядноўваць людзей у пэўныя групы. Упершыню 3 групы крыві выявіў у 1900 аўстр. ўрач-імунолаг К.Ландштайнер; пазней была вылучана 4-я група крыві. У 1907 чэш. вучоны Я.Янскі даў групе крыві лічбавае абазначэнне. У 1928 зацверджана літарная наменклатура групы крыві (ABO). Прыналежнасць да групы крыві вызначаюць фактары A і B (антыгены ці аглюцінагены), што знаходзяцца ў эрытрацытах, і фактары α і β (антыцелы і аглюцініны), што выяўляюцца ў плазме крыві.
Адрозніваюць 4 групы крыві. У людзей I групы крыві (OB) эрытрацыты не маюць аглюцінагенаў A і B, а ў плазме ёсць аглюцініны α і β. II група крыві (Aβ) характарызуецца наяўнасцю ў эрытрацытах аглюцінагену A, а ў плазме — аглюцініну β. Пры III групе крыві (Bα) у эрытрацытах выяўляецца аглюцінаген B, а ў плазме — аглюцінін α. IV група крыві (ABO) мае ў эрытрацытах аглюцінагены A і B, аглюцініны ў плазме адсутнічаюць. Групавыя антыгены ёсць таксама ў лейкацытах, трамбацытах, тканках, клетках, сперматазоідах, сліне, жоўці, страўнікавым соку і інш. Пры ўзаемадзеянні аглюцінінаў плазмы з адпаведнымі аглюцінагенамі (Aз α, Bз β і інш.) эрытрацыты склейваюцца (гемаглюцінацыя) і разбураюцца, што выклікае групавую несумяшчальнасць і пры пераліванні крыві. На рэакцыі гемаглюцінацыі заснавана вызначэнне групы крыві. Антыгены крыві ўтвараюць падгрупы (A1, A2, B2, B3 і інш.).
Групы крыві не залежаць ад полу, узросту, расы. Яна фарміруецца ва ўлонні маці, вызначаецца спадчыннасцю і застаецца на ўсё жыццё. Акрамя сістэмы ABO значнае клінічнае значэнне мае рэзус-сістэма, Кел-сістэма і інш. Групы крыві абавязкова ўлічваюцца пры пераліванні крыві, перасадках тканак і органаў; выкарыстоўваецца і ў судовай медыцыне. Групы крыві выяўлены таксама ў жывёл (малпы, сабакі, трусы і інш.). Аднак іх кроў не сумяшчальная з кроўю чалавека.
Літ.:
Косяков П.Н. Изоантигены и изоантитела человека в норме и патологии. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
До́йлід ’цясляр’, ’дойлід’ (БРС). Ст.-бел.дойлидъ, дойлида (з XV ст., гл. Булыка, Запазыч., 99). Запазычанне з літ.dailìdė ’тс’ (аб гэтай групе слоў у літ. мове гл. у Фрэнкеля, 1, 79–80). Фрэнкель, там жа (з літ-рай). Гл. яшчэ Кіпарскі, Лекс. балтызмы, 14; Аткупшчыкоў, там жа, 33. Вытворныя: до́йлідны, до́йлідства (БРС) (аб гэтых вытворных некаторыя меркаванні ў Аткупшчыкова, Лекс. балтызмы, 33); у ст.-бел. мове дойлидовая, дойлидовъ, дойлидский (гл. Булыка, там жа, 99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пра́знік ’свята’ (Нас.), пра́знікам ’на свята’ (брасл., Сл. ПЗБ), пра́знікаць ’святкаваць’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел.празникъ ’свята’ (1489 г.), празноватъ ’святкаваць’. З ц.-слав.праздникъ, утворанага на базе праздьнъ < прасл.*porzdьnъ, параўн. ст.-бел.празный ’свабодны, пусты, парожні’, сучаснае гл. парожні. Выпадзенне д у групе‑здн‑ (< здьн‑) адбылося на ўласнабеларускай глебе (Карскі, 1, 352). Балгарскую словаўтваральную паралель дэманструе празникувам ’святкаваць’. Падрабязна аб семантыцы гл. яшчэ Тапароў, Этимология–1986–1987, 47 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БУЛГА́НІН (Мікалай Аляксандравіч) (11.6.1895, Ніжні Ноўгарад — 27.2.1975),
савецкі дзярж. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1947—58). З 1937 старшыня СНК РСФСР, з 1938 нам. старшыні СНКСССР. У Вял.Айч. вайну чл.ваен. саветаў шэрагу франтоў, з 1944 чл.Дзярж.к-та абароны і нам. наркома абароны; з 1947 нам. старшыні Савета Міністраў і адначасова ў 1947—49 міністр Узбр. Сіл, у 1953—55 міністр абароны СССР. У 1955—58 старшыня Савета Міністраў СССР. Чл.ЦККПСС у 1934—61; чл. Палітбюро, Прэзідыума ЦК у 1948—58. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1937—62. За ўдзел у т.зв. «антыпартыйнай групе» (В.М.Молатаў, Л.М.Кагановіч, Г.М.Малянкоў і інш.) у 1958 выведзены са складу Прэзідыума ЦККПСС і вызвалены ад абавязкаў старшыні СМСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫХАДНЫ́Я ДНІ,
дні штотыднёвага адпачынку, ва ўстаноўленыя заканадаўствам, правіламі ўнутр. працоўнага распарадку. У Рэспубліцы Беларусь пры 5-дзённым рабочым тыдні работнікам даюцца 2 выхадныя дні, пры 6-дзённым рабочым тыдні — 1 выхадны дзень. Агульным выхадным днём з’яўляецца нядзеля. Другі выхадны дзень, калі ён не вызначаны законам, устанаўліваецца графікам зменнасці. Абодва выхадныя дні даюцца, як правіла, запар. Працягласць штотыднёвага бесперапыннага адпачынку павінна быць не менш як 42 гадзіны. На бесперапынна дзеючых прадпрыемствах, ва ўстановах, арг-цыях выхадныя дні даюцца ў розныя дні пачаргова кожнай групе работнікаў у адпаведнасці з графікамі зменнасці. Прыцягненне да работы ў выхадны дзень дапускаецца толькі са згоды работніка і ў выпадках, спецыяльна прадугледжаных законам (арт. 63 КЗаП). Работа ў выхадны дзень можа кампенсавацца па дамоўленасці адгулам або ў грашовай форме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭШЫФРА́ТАР (ад франц. dēchiffrer разбіраць, разгадваць),
прылада для аўтам. расшыфроўкі кода (дэкадзіравання) паведамленняў. Пераўтварае даныя ў зыходную форму, якую яны мелі да кадзіравання (шыфравання).
Інфармацыя. што паступае на ўваходы Д., пераўтвараецца і на адпаведным выхадзе (ці групе выхадаў) вылучаецца сігнал, які паказвае прыкмету (або змест) уваходнага сігналу, напр. код прынятага ліку пераўтварае ў сігнал кіравання пэўным каналам сувязі (калі лік мае n двайковых разрадаў, Д. можа мець да 2n выхадаў), код аперацыі — у кіроўны сігнал, код адраса — у сігнал выбаркі адпаведнай ячэйкі памяці запамінальнага прыстасавання ЭВМ і інш. Бываюць патэнцыяльныя, імпульсныя і патэнцыяльна-імпульсныя; паводле прынцыпу дзеяння адрозніваюць паралельныя, паслядоўныя і паралельна-паслядоўныя, паводле будовы — лінейныя, пірамідальныя і прамавугольныя. Выкарыстоўваюцца ў радыё-, выліч. і вымяральнай тэхніцы, тэлеф. і тэлегр. сувязі, тэлекіраванні і інш.Гл. таксама Дэкодэр, Дэтэктар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЖАДУ́Б (Іван Мікітавіч) (8.6.1920, в. Абражыеўка Шосткінскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 6.8.1991),
тройчы Герой Сав. Саюза (1944, двойчы; 1945). Маршал авіяцыі (1985). Скончыў акадэміі Ваен.-паветр. (1949), Генштаба (1956). У арміі з 1940. Ў Вял.Айч. вайну з сак. 1943 на Варонежскім, Сцяпным, 2-м Укр. і 1-м Бел. франтах: пілот, камандзір звяна і эскадрыллі, нам. камандзіра знішчальнага авіяпалка; у 120 паветр. баях збіў 62 самалёты праціўніка. Пасля вайны на кіруючых пасадах у ВПС, удзельнік Карэйскай вайны 1950—53 (у крас. 1951 — лют.1951 1952 камандзір 324-й знішчальна-авіяц. дывізіі ў складзе сав. 64-га знішчальна-авіяц. корпуса). З 1978 у Групеген. інспектараў ’Мін-ва абароны СССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—62. Аўтар кніг «Служу Радзіме» (1949), «Вернасць Айчыне» (1967) і інш.