адзін з відаў эканам.блакады краіны або групы краін з боку інш. краін або міжнар. фінансава-крэдытных арг-цый, які заключаецца ў адмове ад прадастаўлення крэдытаў. Выкарыстоўваецца з мэтай перашкодзіць яе эканам. развіццю і прымусіць выконваць пэўныя патрабаванні (абавязацельствы), у т. л. і палітычныя. К.б. можа ўжывацца і ў адносінах да асобных прадпрыемстваў або іх груп унутры краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБІ́ЗМ (ад англ. lobby кулуары),
спецыфічны спосаб (механізм) уздзеяння прыватных і грамадскіх арг-цый — паліт. партый, прафсаюзаў, карпарацый, прадпрымальніцкіх саюзаў і г. д. (т. зв.груп ціску) на працэс прыняцця рашэнняў парламентам. Выкарыстоўваецца пры вырашэнні пытанняў аб бюджэтных асігнаваннях, фін. датацыях, прызначэнні на кіруючыя пасады ў парламенцкіх к-тах і інш. Упершыню ўзнік у ЗША, дзе лабісцкая дзейнасць з 1946 рэгулюецца федэральным заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЛЁТ,
раптоўнае нападзенне дыверсійна-разведвальных груп, партызан і інш., а таксама авіяцыі, артылерыі на аб’екты праціўніка. Шырока выкарыстоўваліся ў час 2-й сусв. вайны. У тактыцы дзеянняў бел. партызан у Вял Айч. вайну пераважалі Н. на ням.-фаш гарнізоны, чыг. станцыі, масты, эшалоны, абозы і інш. У сучасных умовах агнявыя Н. ажыццяўляе артылерыя, ваен.-паветр. авіяцыя, у т. л. з выкарыстаннем высокадакладнай зброі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РТЫЯ [франц. parti ад лац. pars (partis) частка, група],
1) палітычная арг-цыя, якая выражае інтарэсы грамадскага класа, іншых сац.груп і слаёў, аб’ядноўвае найб. актыўных іх прадстаўнікоў і кіруе барацьбой для дасягнення пэўных мэт.
2) Група людзей, аб’яднаных для якой-н. мэты; атрад (напр., П. геолагаў).
3) Пэўная колькасць прадметаў, тавару.
4) Гульня (у шахматы, шашкі, карты і пад.) да пэўнага выніку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пасрэ́дніцтва, ‑а, н.
1. Садзейнічанне пагадненню, здзелцы паміж кім‑, чым‑н. Ліга мае ўсе правы камітэтаў, з тым толькі выключэннем, што падтрымку рускаму руху яна аказвае не інакш, як праз пасрэдніцтва асоб або груп, спецыяльна назначаных Цэнтральным Камітэтам.Ленін.
2. Садзейнічанне ў наладжванні сувязей, адносін паміж кім‑н. Найбольшая частка .. [лацінізмаў] замацавалася ў беларускай мове дзякуючы польскаму пасрэдніцтву.Жураўскі.// У міжнародным праве — удзел трэцяй нейтральнай дзяржавы або міжнароднай арганізацыі ў мірным вырашэнні канфлікту паміж дзвюма дзяржавамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кансаліда́цыя
(лац. consolidatio)
1) аб’яднанне асобных людзей, груп, арганізацый, грамадскіх сіл для барацьбы за агульныя мэты;
2) ператварэнне кароткатэрміновых даўгавых абавязацельстваў у доўгатэрміновыя (напр. к. пазык).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
генацы́д
(ад ген + -цыд)
знішчэнне асобных груп насельніцтва па расавых, нацыянальных, этнічных, палітычных або рэлігійных матывах; арганічна звязана з фашызмам, расізмам і аналагічнымі рэакцыйнымі тэорыямі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛАРУ́СКАЯ ДУ́МКА»,
газета дэмакр. кірунку. Выдавалася з 28.4 да 27.7.1919 у Вільні на бел. мове 3 разы на тыдзень. У газеце супрацоўнічала інтэлігенцыя пераважна сацыялістычнай арыентацыі. Выступала за цэласнасць і непадзельнасць Беларусі, выкрывала анексійныя замахі Польшчы, заклікала да аб’яднання ўсе дэмакр. элементы краю, узнімала надзённыя пытанні розных пластоў і груп насельніцтва. Шырока асвятляла падзеі на Беларусі. Выйшла 56 нумароў. Закрыта польскай акупац. адміністрацыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАГАРАЗУ́МАЎ (Сяргей Аляксеевіч) (1921, г. Варонеж, Расія — 1942),
арганізатар падп. камсамольскіх груп у Мінску ў Вял.Айч. вайну. З лета 1941 у акупіраваным Мінску на падп. рабоце, з кастр. па заданні падполля на рабоце ў паліцыі, з мая 1942 на нелегальным становішчы. Прымаў удзел у выданні падп.газ. «Звязда», лістовак. Выконваў спецзаданні Мінскага падп. гаркома КП(б)Б. У кастр. 1942 арыштаваны фашыстамі і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ КЛУБ МЕТАЛІ́СТАЎ,
помнік архітэктуры 1930-х г. Пабудаваны ў Віцебску ў 1932 (арх. А.Васільеў). Мае складаную канфігурацыю плана. Вонкавы выгляд і інтэр’еры вызначаюцца строгасцю арх. формаў. Складаецца з 2 груп памяшканняў з асобнымі ўваходамі. Першая — для відовішчаў (вестыбюль, фае, універсальная глядзельная і спарт. залы), другая — клубная (у 2-павярховай частцы, якая пад прамым вуглом прылягае да асн. аб’ёму).