п’я́ўка, ‑і, ДМ п’яўцы; Р мн. п’явак; ж.
1. Прэснаводны чарвяк, які корміцца кроўю жывёл, прысмоктваючыся да іх цела. Конская п’яўка. Медыцынскія п’яўкі. □ У балоце кішма кішаць п’яўкі, гадзюкі... Грамовіч.
2. перан. Крывапівец, паразіт, прыгнятальнік. І як ні кляў ён [Антось] гэту п’яўку, Ды мусіў даць рубля за спраўку. Колас. [Следчы:] — І не сорам вам быць п’яўкай, жыць за чужы кошт? «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́фер, ‑а, м.
Удзельнік вясельнага абраду, які выконвае даручэнні па распарадку і ў час вянчання трымае вянец над галавой жаніха (нявесты). Не трымалі шаферы вянцоў над галовамі маладых. Не было хору і нават падпявалы-дзячка. Машара. Пасля першамайскіх свят, якія прайшлі накшталт вяселля, толькі без бацькоў маладых, без свата, без шафераў і шаферак, Максіма адразу ахінулі клопаты неармейскага жыцця. Грамовіч.
[Ням. Schaffer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́снасць 1, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан яснага; ясната. Яснасць неба. Яснасць позірку. Яснасць гуку. □ У вясковай сіняватай яснасці ярка відаць былі палі. Асіпенка. Новы дзень настаў, але яснасці ў сям’ю Вішнёвых ён не прынёс. Грамовіч. Твае мне любы месячныя ночы І яснасць зор, што свецяць над табой. Журба.
•••
Унесці яснасць гл. унесці.
я́снасць 2, ‑і, ж.
Уст. Тое, што і светласць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бестурбо́тны, ‑ая, ‑ае.
Які з лёгкасцю адносіцца да жыццёвых спраў і турбот; бесклапотны. Даверлівая і бестурботная,.. [Таня] сама ва ўсім вінавата. Грамовіч. // Уласцівы такому чалавеку. Бестурботны характар. // Які выяўляе адсутнасць турботы. [Максім Сцяпанавіч] уваходзіў у палату з бестурботнай усмешкай. Карпаў. На шчоках у Чухноўскага гарыць румянец, у вачах — бестурботны блакіт. Пестрак. // Не звязаны з жыццёвымі турботамі, далёкі ад іх. Меншыя Аўгініны дзеці — два хлопчыкі — спалі бестурботным сном шчаслівага дзяцінства. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кілі́м, ‑а, м.
Шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы. Вышыць кілім. □ Ёсць домік у тым гарадку небагаты: Пакой цеснаваты, Кілім на тахце старасвецкі, Ды нізенькі зэдлік шавецкі. Зарыцкі. Дарагія дываны, кілімы, шаўковыя і плюшавыя пакрывалы, сурвэткі напаўнялі кватэру. Грамовіч. // перан. Пра тое, што сваім выглядам нагадвае такі дыван. Вясна пакрывала аблогі Кілімамі траў, Канюшын. Калачынскі. Кінуў ім Пад ногі верас светла-сіні Няроўна вытканы кілім. Ляпёшкін.
[Тур. kilim.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здрабне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць дробным, драбнейшым (па велічыні, памерах). І ўдалечыні ўсё адсунулася назад, здрабнела і ледзь віднелася праз белую смугу зімовага дня. Чарнышэвіч. Вецер пачаў сунімацца, дождж здрабнеў, і ў небе крыху пасвятлела. Ляўданскі. // Схуднець, змізарнець. Твар здрабнеў.
2. перан. Страціць значнасць, стаць менш істотным. Работу сваю Марына палюбіла і праз нейкі месяц зразумела, што .. адразу здрабнелі ўсе іншыя інтарэсы. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляту́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Разм. Кароткая вытворчая нарада для вырашэння неадкладных спраў. [Салаўянчык:] — Пасля работы, у канцы змены, мы збіраемся на лятучку і правяраем свае абавязацельствы. Грамовіч.
2. Разм. Пра лёгкі, хуткі від транспарту. Санітарная лятучка. □ Хутка пасля ўзрыву на месца аварыі прыбыла рамонтная лятучка. Краўчанка.
3. Крылападобны выраст на насенні некаторых раслін, які дазваляе яму лёгка разносіцца ветрам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ната́цыя 1, ‑і, ж.
Настаўленне, павучанне. Ваўчок лаяў сябе ў думках: «Зноў даў магчымасць чытаць сабе натацыю, як хлапчуку якому, замест таго, каб рашуча спыніць усё гэта». Хадкевіч. І [бацька] пачаў натацыю: «Не будзе толку!.. Не выйдзе з цябе чалавека!.. Не хочаш мяне слухаць, ідзі куды хочаш!» Грамовіч.
[Ад лац. notatio — заўвага.]
ната́цыя 2, ‑і, ж.
Спец. Сістэма ўмоўных пісьмовых знакаў, памет, якія прыняты ў якой‑н. галіне дзейнасці. Шахматная натацыя.
[Ад лац. notatio — заўвага.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Аддаць адзін прадмет, атрымаўшы ўзамен яго іншы. Наеўся Тром-сын, напіўся і памяняў гуслі на настольнік. Якімовіч. [Дзед:] — Памяняй свой тавар вось у гэтай вёсцы ды кіруй да маці. Асіпенка. // Замяніць каго‑, што‑н. кім‑, чым‑н. другім. Прыбрала я ўчора пакой. Памыла падлогу. Так ужо вышаравала, проста як новая. Бялізну на ложках памяняла, заслала пасцелі прасцірадламі. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разнара́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Размеркаванне каго- або чаго‑н. у планавым парадку; распараджэнне аб такім размеркаванні. Дачуўся, што ў райком камсамола прыйшла разнарадка пасылкі на вучобу ў Горацкі рабфак. Грамовіч. [Нямковіч] склала разнарадку, якому калгасу і колькі належыць атрымаць жамерын на цукровым заводзе. «Вожык».
2. Пісьмовае распараджэнне аб парадку выканання якіх‑н. работ або размеркаванні рабочых па рабочых месцах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)