an expression of amazement/disbelief/horror выраз здзіўле́ння/недаве́ру/жа́ху;
There was a worried expression on his face. Яго твар выглядаў занепакоеным.
3. выка́званне, выражэ́нне, сло́ўны вы́раз;
expression of thanks/sympathy/regret выка́званне падзя́кі/спачува́ння/шкадава́ння
4. выра́знасць; экспрэ́сія; пачуццё (у музыцы, спевах і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
архітэкто́ніка
(гр. architektonike = будаўнічае майстэрства)
1) архіт. мастацкае выяўленне заканамернасцей будовы (у суразмернасці, прапарцыянальнасці, маштабнасці і інш.), уласцівых канструкцыйнай сістэме будынка;
2) будова мастацкага твора, якая абумоўлівае суадносіны яго галоўных і другарадных элементаў (параўн.кампазіцыя 1);
3) агульная карціна геалагічнай будовы, асаблівасцей залягання горных парод.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
параўна́нне, ‑я, н.
1. Супастаўленне каго‑, чаго‑н. для выяўлення падабенства ці розніцы або для вызначэння перавагі аднаго над другім. Параўнанне дзвюх велічынь.
2. Мастацкі сродак, які заключаецца ў тым, што параўноўваюцца падобныя ў чым‑н. прадметы, з’явы. Прыказкі, прымаўкі, параўнанні адначасова з іншымі выяўленчымі кампанентамі служаць сродкам характарыстыкі вобразаў.Пшыркоў.Удала карыстаючыся параўнаннямі, Я. Купала намаляваў цудоўны партрэт Бандароўны, прыгожай, смелай, мужнай дзяўчыны.А. Макарэвіч.
3.Выяўленне колькасных ці якасных адносін паміж асобнымі прадметамі і з’явамі. Бой з дэсантам быў у параўнанні з гэтым боем дробяззю.Мележ.
•••
Вышэйшая (найвышэйшая, звычайная) ступень параўнаннягл. ступень.
(Ні) ў (якое) параўнанне не ідзегл. ісці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спружы́на, ‑ы, ж.
1. Пругкая металічная палоска, спіраль і пад., якая, з’яўляючыся дэталлю механізма, процідзейнічае ціску. Баявая спружына. □ Верх у той шапцы трымала з сярэдзіны сталёвая спружына, і ён быў увесь напяты, роўненькі і круглы.Краўчанка.Адзін [крот] залез галавой у пастку, спружына пераціснула яму шыю.Жычка.
2.перан.; чаго або якая. Рухаючая сіла чаго‑н. Сапраўды, выяўленне спружын грамадскіх паводзін чалавека — велізарная каштоўнасць мастацтва.Перкін.Пісьменнік .. хоча сам стаць у .. становішча [героя], зразумець унутраных спружыны яго паводзін.Кучар.
•••
Як на спружынах — вельмі хутка, энергічна. Дзед, як па спружынах, падхапіўся (адкуль той і спрыт узяўся!) і пекануў у каршуна.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АТРЫБУ́ЦЫЯ,
1) устанаўленне аўтарства непадпісанага або псеўданімнага літ., навук., маст. твора, вызначэнне яго прыналежнасці да пэўнага гіст. часу, нац. школы; адна з важных праблем тэксталогіі і мастацтвазнаўства. У літаратуразнаўствевял. роля адводзіцца атрыбуцыі помнікаў стараж. пісьменства, якія распаўсюджваліся пераважна ананімна, і атрыбуцыі твораў бесцэнзурнай л-ры. Для бел.літ.-знаўства атрыбуцыя мае асаблівае значэнне ў сувязі са спецыфічнымі ўмовамі развіцця л-ры ў дасав. перыяд (афіцыйная забарона друкавання кніг на бел. мове, малалікасць нац. перыёдыкі, рукапіснае і вуснае бытаванне многіх твораў ці ананімнасць выданняў). Асн. кірункі навук. атрыбуцыі: аналіз дакумент. матэрыялаў (аўтографаў, перапіскі, дзённікаў, мемуараў аўтара і яго сучаснікаў); супастаўленне ідэйна-вобразнага зместу твора з ідэйнай пазіцыяй магчымага аўтара; аналіз мовы і стылю тэксту. Побач з тэрмінам «атрыбуцыя» ў навуцы карыстаюцца таксама тэрмінам эўрыстыка.
М.І.Мушынскі.
2) У археалогіі атрыбуцыя — выяўленне асноўных, істотных, вызначальных уласцівасцяў, прыкмет аб’екта даследавання, без якіх ён траціць сэнсавую нагрузку. Пры археал. і гіст. даследаваннях атрыбуцыю праводзяць з дапамогай параўнальна-гістарычнага, параўнальна-тыпалагічнага і інш. метадаў. Высвятленне атрыбутыўных рысаў патрабуе гіст. падыходу. У археалогіі выкарыстоўваецца атрыбуцыя стараж. рэчаў, археал. помнікаў, комплексаў, культур. Найвышэйшай ступені дасягае атрыбуцыя этнічнай прыналежнасці гіст. помнікаў, калі археал. крыніцы ператвараюцца ў гіст. факты і з’яўляецца магчымасць вывучаць гісторыю пэўнага этнасу (племянной групы, народнасці, нацыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕРАТЫ́ЎНАЕ КІРАВА́ННЕ,
сістэма кіравання вытворчымі, сацыяльнымі і інш. аб’ектамі для аператыўнага забеспячэння іх функцыянавання ў адпаведнасці з пастаўленай мэтай. Аб’екты аператыўнага кіравання — розныя бакі вытв. і сац. працэсаў: напр., работа зборачнага цэха, пастаўка сыравіны, збыт прадукцыі, вырашэнне жыллёва-бытавых праблем і інш. Яго сутнасць — мэтавае накіраванне працэсу прычынна-выніковых сувязяў і ўзаемадзеянне элементаў у аб’екце кіравання. Аператыўнае кіраванне ўключае: аператыўнае планаванне (распрацоўка аператыўных планаў, праграм, нормаў, нарматываў з давядзеннем заданняў да выканаўцаў), аператыўны ўлік (адлюстраванне вынікаў вытв. ці сац. працэсаў), аператыўны аналіз (своечасовае выяўленне і вымярэнне фактараў, якія выклікаюць адхіленні ад планавых заданняў, гл.Аналіз гаспадарчай дзейнасці), аператыўнае рэгуляванне (выпрацоўка кіраўніцкіх рашэнняў і арганізацыя іх выканання для ліквідацыі прычын адхілення працэсу ад запланаваных параметраў). Практычна аператыўнае кіраванне пачынаецца з аператыўнага планавання, затым на працягу кароткага часу (дэкады, тыдня, сутак, змены і інш.) фіксуюцца вынікі вытв. працэсу, на аснове якіх выяўляюцца прычыны збояў і адхілення ад планавых заданняў і прымаецца рашэнне па рэгуляванні вытв. ці сац. працэсаў у адпаведнасці з планам. У сістэму аператыўнага кіравання ўваходзяць функцыі, якія выконваюць дапаможную ролю ці стымулююць дзейнасць спецыялістаў (арганізацыя, каардынацыя, кантроль, матывацыя і інш.).
Літ.:
Стражев В.И. Оперативное управление предприятием, проблемы учета и анализа. Мн., 1973;
Саламатин Н.А., Фель А.В., Шишкина Е.Л. Оперативное управление производством. М., 1993.
тып лінгвістычнага апісання, у якім разглядаюцца дзве або некалькі моў з пункту гледжання наяўнасці агульных і спецыфічных рыс. Вылучаюць параўнальна-гістарычную граматыку (параўнальнае апісанне моў у дыяхранічным аспекце),
гал. мэта якой выяўленнегенет. блізкасці моў праз дыяхранічны аналіз іх агульных рыс, і параўнальна-супастаўляльную граматыку (параўнальнае апісанне моў у сінхранічным аспекце; наз. таксама кантрастыўнай, канфрантатыўнай ці супастаўляльнай граматыкай або параўнальнай тыпалогіяй моў), якая разглядае падабенства і асаблівасць моў, што параўноўваюць незалежна ад іх генет. адносін. Традыцыйна пад паняццем П.г. разглядаюць параўнанне не толькі ўласна грамат. ладу супастаўляемых моў, але і іх фанетыкі, марфалогіі, словаўтварэння і сінтаксісу. П.г. мае не толькі тэарэтычны, але і прыкладны характар (пераклад, выкладанне і навучанне мовам). Першыя навук. працы па П.г. з’явіліся ў канцы 18 — пач. 19 ст. і звязаны з узнікненнем параўнальна-гістарычнага мовазнаўства. У ліку першых параўнальных усх.-слав. даследаванняў былі «Параўнальная граматыка славянскіх моў» В.К.Паржазінскага і «Уводзіны ў параўнальную граматыку славянскіх моў» А.М.Сялішчава (абодва 1914).
Літ.:
Гурскі М.І. Параўнальная граматыка рускай і беларускай моў. 2 выд.Мн., 1972;
Нехай О.А., Поплавская Т.В. Сравнительная типология английского и белорусского языков. Мн., 1983;
Гл. таксама да арт.Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁТЭХНІ́ЧНЫЯ ВО́ЙСКІ,
род войск для вядзення радыёлакацыйнай разведкі паветраных цэлей, радыёлакацыйнага забеспячэння баявых дзеянняў часцей і злучэнняў проціпаветранай абароны і інш.
Узніклі ў пач. 1-й сусв. вайны, калі авіяцыя стала адным са сродкаў узбр. барацьбы. З 1932 у СССР ствараліся падраздзяленні паветр. назірання, апавяшчэння і сувязі (ПНАС). Пераўзбраенне войск ПНАС радыёлакацыйнымі сістэмамі выклікала неабходнасць фарміравання (1952) Р.в. ППА.
Складаюцца са злучэнняў, часцей і падраздзяленняў (у т. л. асобных) і ўтвараюць на тэр. краіны адзіную цэнтралізаваную сістэму. Гал. задачы Р.в.: выяўленнепаветр. аб’ектаў, вызначэнне каардынат, саставу і параметраў іх руху, кантроль за палётамі сваёй авіяцыі, апазнаванне і суправаджэнне розных класаў (тыпаў) цэлей праціўніка і забеспячэнне камандавання інфармацыяй. Р.в. выкарыстоўваюцца таксама для кіравання баявымі дзеяннямі, цэлеўказання зенітным ракетным комплексам, навядзення знішчальнікаў на паветр. цэлі і інш.Асн. сродкі выяўлення паветр. цэлей — радыёлакацыйныя станцыі і комплексы, а таксама сродкі аўтам. сістэм кіравання, перадачы даных, прыстасаванні адлюстравання інфармацыі і інш. На Беларусі Р.в. з’яўляюцца родам войск ППА; радыётэхн. часці і падраздзяленні існуюць і ў інш. відах Узбр. Сіл.
Літ.:
Дружинин В.В. Радиотехнические войска ПВО. М., 1968;
Лобанов М.М. Развитие советской радиолокационной техники. М., 1982;
Костенко В.В. ПВО. Взгляд в завтра // Армия. 2000. № 5.
І.М.Нераслаўскі.
Да арт.Радыётэхнічныя войскі. Радыёлакацыйная станцыя «Гама» для выяўлення паветраных цэлей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫВА,
адзін з двух (нараўне з полем фізічным) відаў матэрыі. Складаецца з элементарных часціц (у асн. электронаў, пратонаў і нейтронаў) з масай (энергіяй спакою), не роўнай нулю. У зямных умовах вядомы 4 станы Р.: газ, вадкасць, цвёрдае цела і плазма, у белых карліках і нейтронных зорках Р. знаходзіцца ў звышшчыльным стане. У хіміі Р. прынята падзяляць на простыя, утвораныя атамамі аднаго хім. элемента (гл.Простае рэчыва), і складаныя (гл.Злучэнне хімічнае). Разнастайнасць фіз. і хім. уласцівасцей Р. абумоўлена эл.-магн. узаемадзеяннем паміж электронамі і ядрамі атамаў, а таксама паміж атамамі і малекуламі.
У класічнай фізіцы фіз. поле, якое мае неперарыўную структуру, проціпастаўлялася Р., якое складаецца з дыскрэтных утварэнняў. У квантавай механіцы ўстаноўлена, што кожны мікрааб’ект мае дваістую прыроду. Напр., электрон (часціца Р.) характарызуецца як карпускулярнымі, так і хвалевымі, а фатон (квант эл.-магн. поля) — хвалевымі і карпускулярнымі ўласцівасцямі (гл.Карпускулярна-хвалевы дуалізм). Выяўленне дыялектычнай узаемасувязі паміж уласцівасцямі Р. і поля прывяло да больш глыбокага разумення структуры матэрыі і дазволіла размежаваць паняцці Р. і матэрыі, якія атаясамліваліся ў навуцы на працягу многіх стагоддзяў.
Літ.:
Вавилов С.И. Развитие идеи вещества // Собр. соч.М., 1956. Т. 3;
Эрдэи-Груз Т. Основы строения материи: Пер. с нем. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДО́ВЫЯ ПРАЦЭ́СЫ НАД ВАЕ́ННЫМІ НЯМЕ́ЦКА-ФАШЫ́СЦКІМІ ЗЛАЧЫ́НЦАМІ І ІХ ПАМАГА́ТЫМІ,
пакаранне асоб, вінаватых у зверствах і забойствах мірных жыхароў, ваеннапалонных і інш. цяжкіх злачынствах супраць чалавецтва ў Вял.Айч. вайну. Урад СССР праз дыпламат. каналы і ноты Наркамата замежных спраў з 25.11.1941 раскрываў усяму свету праўду пра палітыку генацыду, якую праводзіў германскі фашызм на акупіраванай тэрыторыі. Выяўленне звестак пра злачынствы ням.-фаш. захопнікаў праводзіла Надзвычайная дзяржаўная камісія. Першыя суд. працэсы над катамі з СД, СС, гестапа і здраднікамі Радзімы адбыліся ў 1943 у г. Краснадар, Краснадон, Харкаў. У жн. 1945 створаны Міжнар.ваен. трыбунал і аддадзены пад суд гал.ваен. злачынцы (гл.Нюрнбергскі працэс). На Беларусі суд. працэсы адбыліся: 15—29.1.1946 у Мінску (асуджаны 18 ваеннаслужачых ням. арміі), 13—20.12.1947 у Гомелі (16 ваеннаслужачых ням. арміі), 28.10—4.11.1947 у Бабруйску (21 ваеннаслужачы ням. арміі), у ліст. 1947 у Віцебску (10 ваеннаслужачых ням. арміі). Суд. працэсы над вінаватымі ў злачынствах на тэр. Беларусі адбыліся таксама ў 1945 у Бранску, у 1946 і 1961 у Рызе, у 1963 у Кобленцы (Германія) і інш. 26.11.1968 23-я сесія Ген. Асамблеі ААН прыняла канвенцыю аб непрымяненні тэрміну даўнасці да ваен. злачынцаў і злачынстваў супраць чалавецтва. Таму суд. працэсы праводзяцца ва ўсіх выпадках устанаўлення факта падобнага злачынства.