Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. пазяхаць, а таксама гук, які чуецца пры гэтым. І толькі была памкнулася [дзяўчына] выйсці з пакоя, як за спіною пачулася салодкае пазяханне.Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́плысці¹, -ыву, -ывеш, -ыве; -ыві; зак.
1. Плывучы, выйсці куды-н.
В. ў адкрытае мора.
2. Плывучы, з’явіцца адкуль-н.
В. з-за павароту.
3. Падняцца з глыбіні, усплыць.
Выплыла бервяно.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Нечакана выявіцца, стаць відавочным.
Выплыла недастача.
|| незак.выплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адыгра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. Выйграць пасля пройгрышу; адыграць (у 1 знач.).
Каманда хацела а.
2.перан. Умела выйсці з няёмкага становішча (разм.).
А. жартам.
3. Спагнаць злосць на кім-н.
Хацелі адыграцца на нас — але не ўдалося!
|| незак.ады́грывацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз.ады́грыш, -у, м. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лабіры́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. У Старажытнай Грэцыі і Егіпце — будынак з мноствам пакояў і складанымі, заблытанымі хадамі, з якога цяжка было выйсці.
3. Унутранае вуха чалавека і пазваночных жывёл (спец.).
|| прым.лабіры́нтавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ці́снуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; незак.
1. Прыціскацца, набліжацца да каго-, чаго-н.
Ц. адзін да аднаго, каб хутчэй выйсці.
2. Жыць у цеснаце.
Дзве сям’і ціснуліся ў адным пакойчыку.
3. Пасоўвацца, набліжацца цясней адзін да аднаго, каб вызваліць месца.
4.перан. Скупіцца, скнарнічаць (разм.).
Раскашэльвайся, не трэба так ц.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Рмаць ’надрывацца’, ’раззлавацца, выйсці з сябе’: не рмі́ся! (паўн.-усх., КЭС). Паводле Дабравольскага (Дабр., Этн., 4, 677), з рваць. Аднак гэта можна дапусціць толькі ў адносінах да лексемы з першым значэннем ’надрывацца’. Што ж тычыцца другога — да рус.рни́ться ’быць злым, злавацца’, ст.-рус.рняти ’злавацца, крыўдаваць’ (1539), рнитися ’тс’ (1517). Да рынуцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пазачыня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
1. Зачыніць усё, многае. Людзі пазачынялі аканіцы, пазавешвалі вокны, ніхто не асмельваўся выйсці з дому.Хомчанка.
2. Зачыніўшы, пакінуць у памяшканні ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ра́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
1. Невялікая рама (у 2 знач.). Партрэт жонкі Івана Ігнатавіча вісеў, нібы абраз, у чырвоным куце хаты, у рамцы пад шклом.Хомчанка.// Графічнае абрамленне тэксту, малюнка. Арнаментальная рамка. Жалобная рамка.// Пра тое, што з’яўляецца абрамленнем чаго‑н. Здалёк матава-срэбным люстрам у цёмна-кучаравых, мазаічных рамках блішчыць рака.Нікановіч.
2.толькімн. (ра́мкі, ‑мак); перан. Межы, у якіх павінна адбывацца, адбываецца што‑н. Жыццё ў ранейшых, дзедаўскіх, рамках здавалася цесным і сумным.Ракітны.Праўда, медыцынская практыка ва ўмовах партызанскага жыцця шмат чаму навучыла.. [Коўбеца], стала больш разнастайнай, выйшла з рамак ранейшай спецыяльнасці.М. Ткачоў.У рамках культурнай праграмы перад удзельнікамі свята выступілі творчыя калектывы, артысты і спартсмены.«Звязда».
3. Тое, што і рама (у 4 знач.). [Міхалка] адчыніў стрэшку вулля, рассунуў рамкі, каб быў вольны праход пчолам.Якімовіч.
4. Тэхнічнае прыстасаванне, знешне падобнае на невялікую раму (у 2 знач.). Прыцэльная рамка кулямёта.
•••
Выйсці за рамкігл.выйсці.
Выйсці з рамакгл.выйсці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАГРАНІ́ЧНАЯ СІТУА́ЦЫЯў філасофіі,
момант найглыбейшага ўзрушэння ў жыцці чалавека, калі ён асэнсоўвае сваю існасць, імкнецца да поўнай яе рэалізацыі і адчувае безумоўную свабоду выбару; катэгорыя экзістэнцыялізму. З’яўляецца аптымальным варыянтам для высвятлення сутнасці свабоды, якая ставіць індывіда на мяжу быцця і небыцця перад тварам смерці, пакуты, віны, клопату; пры гэтым чалавек здымае з сябе ўсе аб’ектыўныя абмежаванні свабоды (знешнія нормы, агульнапрызнаныя каштоўнасці, паліт. ўціск — усё, што складае яго асобны свет і дазваляе незалежны выбар). Дае асобе магчымасць пераадолець недасканаласць паўсядзённага існавання і выйсці за яго межы. Звязана з абвостраным самаадчуваннем асобы, якая знаходзіцца ў крызісных жыццёвых умовах і ўсведамляе сваю сутнасць, абапіраючыся толькі на свае сілы і магчымасці, і павінна рабіць адзіна правільны выбар. П.с. стымулюе актыўнасць асобы, як імкненне да рэфлексіі, аднак можа прывесці чалавека да неўрозаў, стрэсаў. Метад дасканалага высвятлення чалавечых перажыванняў — П. с. ў мастацтве. Як элемент экзістэнцыяльнага светаадчування П.с. з яе абвостранай дынамікай, непрадказальнай фабулай, праблемай выбару з’яўляецца атрыбутам эстэт. ўспрымання быцця. Феномен П.с. стаў сінтэзам філасофіі, тэалогіі, мастацтва, этыкі, псіхалогіі і г.д.