МІХЕ́ЕВА (Тамара Міхайлаўна) (н. 13.11.1938, в. Гарадзец Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідрабіялогіі і альгалогіі. Д-рбіял.н. (1992). Скончыла БДУ (1960), працуе ў ім. Навук. Працы па таксанамічнай разнастайнасці альгафлоры Беларусі, прадукцыйных магчымасцях фітапланктону ў водных экасістэмах, змене структуры і асаблівасцей функцыянавання фітапланктону пры эўтрафаванні вод.
Тв.:
Пико- и нанофитопланктон пресноводных экосистем. Мн., 1998 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЦІГО́Р’Е.
У Перадкаўказзі, паўн.ч. раёна Каўказскіх Мінеральных Вод (у наваколлі г.Пяцігорск). Пакатая раўніна (выш. да 600 м), сярод якой узнімаюцца 18 ізаляваных гор-лакалітаў, якія маюць купалападобную (Машук, Лысая, Залаты Курган), канічную (Юца) ці вычварную (Развалка, Вярблюд і інш.) формы. Пяцікупальная (адсюль назва) г. Бештау самая высокая (1400 м). Трапляюцца карставыя формы рэльефу (правалы, пячоры). На схілах — шыракалістыя лясы, месцамі яны ўкрываюць і раўніну. Шмат мінер. крыніц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ДНЫ ФОНД,
сукупнасць усіх вод (воды паверхневыя, падземныя і інш. водныя аб’екты), што знаходзяцца ў межах дзярж. граніц краіны. Паводле воднага заканадаўства Рэспублікі Беларусь усе воды ў краіне складаюць адзіны дзярж. водны фонд, іх выкарыстанне знаходзіцца пад прававым рэгуляваннем. У воднай гаспадарцы выкарыстоўваецца тая частка воднага фонду, якая складае водныя рэсурсы. Кантроль за водакарыстаннем і аховай водаў на тэр. Беларусі ўскладзены на Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і яго органы на месцах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЕР (Барыс Эмануілавіч) (н. 10.10.1926, Мінск),
бел. хімік. Д-ртэхн.н. (1966), праф. (1967). Скончыў Іванаўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1948). З 1984 у Магілёўскім тэхнал. ін-це. Навук. працы па фізіка-хіміі палімераў, хім. тэхналогіі валакністых матэрыялаў. Распрацаваў новы метад хім. мадыфікацыі валакністых матэрыялаў з выкарыстаннем рэакцыі рэкамбінацыйнага далучэння, метады атрымання кампазітных энтэрасарбентаў, хемасарбентаў для магіторынгу маніторынгу прыродных вод.
Тв.:
Бактериальные полиэфиры: Синтез, свойства, применение // Успехи химии. 1996. Т. 65. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСТЫСУ́,
бальнеалагічны і горнакліматычны курорт у Азербайджане. Размешчаны на паўн.-зах. схілах Карабахскага нагор’я, у глыбокай цясніне каля прытока Куры, на выш. амаль 2000 м.
Тэрмальныя мінер. воды (крыніцы вядомыя з 12 ст), горнае паветра, устойлівы мяккі клімат, інтэнсіўная сонечная радыяцыя ствараюць умовы для лячэння хвароб страўніка, кішэчніка, жоўцевых шляхоў, печані, нырак, парушэнняў абмену рэчываў і інш. Крыніцы халодных радонавых вод выкарыстоўваюць пры хваробах перыферычнай нерв. сістэмы, сасудаў і сэрца, органаў руху і апоры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЫЯНСКЕ-ЛА́ЗНЕ (Mariánské Láznĕ),
б.Марыенбад, бальнеалагічны курорт у Чэхіі. За 40 км на Пд ад г. Карлавы Вары. Развіваецца з 18 ст. Клімат умераны, з рысамі горнага. Асн.лек. фактар — каля 40 крыніц мінер.вод з высокім утрыманнем жалеза, што выкарыстоўваюцца для лячэння хвароб страўніка, жоўцевых і мочапалавых шляхоў, нырак, перыферычнай нерв. сістэмы, верхніх дыхальных шляхоў, парушэнняў абмену рэчываў, скурных хвароб. Торфагразелячэнне. Санаторыі, водагразелячэбніцы, пансіянаты, атэлі. Буйны цэнтр міжнар. турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́ДЗЕЖ, калодзезь,
1) гідратэхнічнае збудаванне ў выглядзе верт. шахты ці свідравіны для збору падземных або адводу паверхневых вод.
Шахтавыя К. — круглыя або квадратныя ў плане, дыям. (стараной) да 1,5, глыб. да 40 м і болей; трубчастыя — з абсадных труб (уваходзяць адна ў адну), дыям. да 30 см, глыб. да 100 м і больш. Выкарыстоўваюцца для водазабеспячэння і арашэння (артззіянскія калодзежы), для збору вады з асушальных каналаў (зумпфы), апаражнення трубаправодаў (скідныя К.), гашэння энергіі воднага патоку (вадабойныя К.), для назірання за работай абсталявання і ўзроўнем грунтавых вод (назіральныя К.) і інш.
Збудаванне для тэхн. абслугоўвання падземных камунікацый (назіральныя К. на водаправоднай сетцы, каналізацыйнай сетцы, на трасах цепла- і газазабеспячэння), а таксама для выканання работ у складаных грунтавых умовах (апускныя калодзежы). Будуюцца з бетону, жалезабетону, часам з цэглы, металу, дрэва. Унутры К. размяшчаецца розная арматура, помпы, лесвічныя маршы, драбінкі і інш., зверху — надземнае збудаванне або лаз (люк) з накрыўкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІФАРНІ́ЙСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
халоднае паверхневае цячэнне на Упаўн.ч. Ціхага ак.; паўд. адгалінаванне Паўночна-Ціхаакіянскага цячэння. З’яўляецца ўсх. перыферыяй паўн. субтрапічнага антыцыкланальнага кругавароту паверхневых вод, накіравана з Пн на Пд, уздоўж Каліфорніі. На Пд пераходзіць у Паўн. Пасатнае цячэнне. Шыр. 550—650 км. Скорасць 0,9 км/гадз. Сярэдняя т-ра вады ў лют. ад 12 °C на Пн да 25 °C на Пд, у жн. адпаведна ад 17 °C да 26 °C. Салёнасць на Пн 33—34‰.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЕНАБІЁТЫКІ (ад грэч. xenos чужы + ...біёз),
злучэнні, чужародныя для арганізмаў і біясферы: пестыцыды, прэпараты быт. хіміі, лек. сродкі, пластмасы і інш. Пры пападанні ў навакольнае асяроддзе ў значных колькасцях могуць выклікаць гібель арганізмаў, парушаць нармальны ход прыродных працэсаў у біясферы. Ператварэнні К. шляхам іх дэтаксікацыі і дэградацыі ў арганізмах і ў знешнім асяроддзі вывучаюць і выкарыстоўваюць для арганізацыі сан.-гігіенічных мерапрыемстваў, мер па ахове прыроды. Гл. таксама Забруджвальнікі, Забруджванне антрапагеннае, Забруджванне атмасферы, Забруджванне вод, Забруджванне глеб, Забруджванне навакольнага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЙТРАЛІЗА́ЦЫЯ (франц. neutralisation ад лац. neuter ні той, ні іншы),
1) рэакцыя нейтралізацыі, хім. рэакцыя паміж к-той і асновай, узятымі ў стэхіяметрычных суадносінах; адзін са спосабаў сінтэзу солей. У водных растворах прыводзіць да ўтварэння солі і малекул вады за кошт злучэння іонаў гідраксонію і гідраксільных груп (напр., 2KOH+H2SO4 = K2SO4+2H2O ці ў іонным выглядзе H++OH− = H2O). Ляжыць у аснове шэрагу метадаў цітраметрычнага аналізу. Выкарыстоўваюць пры ачыстцы сцёкавых вод.
2) Працэс абясшкоджвання небяспечных адходаў прам-сці.