род адна-, двух- і шматгадовых травяністых раслін сям. лебядовых. 6 відаў (па іншых звестках 15). Пашыраны ў Зах. Еўропе, Міжземнамор’і, Зах. Азіі, Індыі, вырошчваюць таксама ў Паўн. і Паўд. Амерыцы, Паўн. Афрыцы, Аўстраліі. У культуры двухгадовыя віды: буракі лісцевыя, ці мангольд, і буракі звычайныя караняплодныя (B. vulgaris), да якіх належаць групы разнавіднасцей цукр., сталовых і кармавых буракоў. Пачалі спажываць карані буракоў у 3—1 ст. да н.э. У канцы 12 ст. з’явіліся ў культуры кармавыя формы, у 18—19 ст. — цукровыя. На Беларусі буракі ў культуры з 1830-х г.
У 1-ы год буракі ўтвараюць сакаўны мясісты караняплод з разеткай лісця, на 2-і даюць кветаносы і насенне. Сцябло травяністае, прамастойнае, галінастае, паяўляецца на 2-і год. Лісце буйное, гладкае або хвалістае, прыкаранёвае на доўгіх чаранках, сцябловае амаль сядзячае. Кветкі двухполыя, зялёныя ці белаватыя. Плады пры выспяванні зрастаюцца, утвараючы суплоддзі — клубочкі.
Сталовыя буракі (агароднінныя) культывуюцца ў 2 формах: сталовыя караняплодныя (больш пашыраныя) і буракі лісцевыя (мангольд). Караняплоды масай 0,4—0,9 кг, цёмна-чырвоныя, бардовыя, чырвона-фіялетавыя, багатыя цукрам (9—16%), бялком (1,8—3%), мінер. солямі, арган. к-тамі, клятчаткай, вітамінамі C, групы B, P, PP. Спажываюцца караняплоды і лісце вараныя, кансерваваныя, сушаныя. Лепшыя для іх глебы на Беларусі — акультураныя дзярнова-падзолістыя і тарфяна-балотныя. Раянаваныя сарты: Бардо 237, Холадаўстойлівыя 19, Пушкінскія К-18. Кармавыя буракі багатыя вугляводамі, мінер. солямі, вітамінамі. Караняплоды масай да 10—12 кг, жоўтыя, белыя, чырвоныя. Скормліваюцца ўсім відам жывёлы, пераважна малочным. Бацвінне ідзе на корм свежае і сіласаванае. Сеюць на акультураных тарфяніках, на сугліністых і супясчаных мінер. глебах з нейтральнай рэакцыяй глебавага раствору. Раянаваныя сарты: Бел. чырвоныя, Экендорфскія жоўтыя і інш.Цукровыя буракі — найважнейшая тэхн. культура — сыравіна для цукр. прам-сці. Маюць белыя караняплоды масай 400—500 г, багатыя цукрам (19—20%, макс. да 23%). Цепла- і святлолюбівыя, вельмі патрабавальныя да ўмоў жыўлення і вільгаці, асабліва ў перыяд фарміравання лісця і караняплода (ліп.—жн.). Вырошчваюцца на добра ўгноеных сугліністых і супясчаных дзярнова-падзолістых глебах, на акультураных тарфяна-балотных. Бацвінне, жамерыны, патака ідуць на корм. Гл. таксама Буракаводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРА́Н (лац. Uranium),
U, радыеактыўны хім. элемент III групы перыяд. сістэмы, ат н. 92, ат. м. 238,028; адносіцца да актыноідаў. Прыродны У. — сумесь 3 ізатопаў, 238U (99,275%), 235U (0,720%) і 234U (0,005%; перыяд паўраспаду 2,454∙105 гадоў); 235U і 238U — роданачальнікі натуральных радыеактыўных радоў. У зямной кары 3∙10−4% па масе (гл.Уранавыя руды). Адкрыты ў выглядзе дыаксіду у 1789 ням. хімікам М.Клапратам; названы ў гонар планеты Уран.
Серабрыста-белы метал, tпл 1135 °C. Існуе ў 3 крышт. мадыфікацыях; ніжэй за 669 °C устойлівая рамбічная мадыфікацыя α-U) шчыльн. 19 120 кг/м³. Хімічна вельмі актыўны; у злучэннях мае ступень акіслення ад +3 да +6, найб. устойлівыя злучэнні U (IV) i U (VI), для якога характэрна ўтварэнне ураніліона UO22+. Кампактны У. у паветры павольна акісляецца; з кіслародам утварае дыаксід UO2 (у прыродзе мінерал уранініт), октааксід трыурану U3O8 (мінерал настуран) — асн. кампанент уранавых хім. канцэнтратаў, трыаксід UO3 і інш. Узаемадзейнічае з вадой, раствараецца ў мінер. к-тах з утварэннем солей уранілу [напр.; нітрат уранілу UO2(NO3)2], якія звычайна маюць жоўты колер і добра раствараюцца ў вадзе і мінер. к-тах. Пры награванні У. узаемадзейнічае з вадародам, галагенамі (найважн. з галагенідаў У. — гексафтарыд UF6 — крышт. рэчыва, пры 56,5 °C узганяецца; выкарыстоўваюць для раздзялення 235U і 238U), азотам, вугляродам і інш. неметаламі. З металамі ўтварае сплавы з лепшымі, чым у чыстага У., мех. ўласцівасцямі. Выкарыстоўваюць пераважна як ядзернае паліва, 235U як крыніцу энергіі ў ядз. зброі (крытычная маса 50—60 кт), 238 U для атрымання плутонію-239, 233U як другаснае ядз. паліва, збеднены уранам-235 238U як ахоўны матэрыял пры паглынанні рэнтгенаўскага і γ-выпрамянення і інш. У. і яго злучэнні — агульнаклетачныя яды, якія пашкоджваюць усе органы і тканкі, што абумоўлена хім. таксічнасцю і радыеактыўнасцю У.; ГДК для растваральных злучэнняў 0 015 мг/м³, для нерастваральных — 0,075 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
niewyraźny
niewyraźn|y
1. невыразны;
~e pismo — невыразны (неразборлівы; нечытэльны) почырк;
2. ненадзейны; сумніўны;
~a mina перан. няпэўная міна;
jest jakiś ~y, zmierz mu temperaturę — ён не вельмідобра выглядае, памерай яму тэмпературу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Пера- — прыстаўка дзеясловаў і іх вытворных з шырокай семантыкай (накіраванасць, паўтарэнне, паслядоўнасць, дасягненне выніку дзеяння і пад.): пераслаць, перабіць, перакласці, перачакаць і г. д. (ТСБМ). У якасці дзеяслоўнай прыстаўкі (якая з прасл.*per‑) пашырана ў адпаведных формах (> prě‑/pre‑/pere‑) па ўсёй слав. тэрыторыі ў асноўным значэнні ’праз’. У асобных дыялектах (мовах) ужываецца ў значэнні ’перад’: ст.-слав.прѣдѣдъ ’продак’, макед.предедо, пребаба, ст.-чэш.přiemluva ’уступ’, славац.priedomie ’дворык перад хатай, домам’. Шырока прадстаўленыя і іншыя значэнні дзеяслоўнай прыстаўкі: ’на другі бок’, ’перарваць’, ’перашкаджаць’, ’зрабіць нанава, зноў’ і інш. У назоўнікаў гэтая прыстаўка свайго значэння не мае. У прыметнікаў і прыслоўяў выступае ва ўзмацняльнай функцыі: ст.-слав.прѣбогатъ ’вельмі багаты’, прѣвеликъ ’вельмі вялікі’ і мае найбольш дакладныя і.-е. паралелі: літ.per‑dìdelis альбо per dìdelis ’тс’, permãžas ’вельмі малы’, лац.peramārus ’вельмі горкі, жудасны’, per‑bene ’вельмідобра, цудоўна’, ст.-грэч. (часціца) περ ’вельмі’, πέρι і περί ’тс’ (περικαλλής ’цудоўны’), ст.-інд.pari‑prī ’вельмі мілы’. У асноўным значэнні ’праз’ прасл. прэфіксу *per адпавядаюць: літ.per‑, дыял.par‑, лат.pār‑, авест.pairi, гальск.eri (ст.-ірл. ’з, для, з-за’), гоц.faír‑ (ням.ver‑), алб.për. Прыстаўка per‑ узыходзіць да прыназоўніка *per, які разам з *pro і *pri ўваходзіць у і.-е. групу прыназоўнікаў *p‑r‑, развіццё якіх паралельнае ў і.-е. мовах: гоц.faír‑/faúr/fra‑ адпавядае ст.-грэч.περί, παρά, πρό, ст.-інд.pári, purā, prā‑, авест.pairi, para‑, fra‑, лац.per, per‑ (por‑), pro, ст.-ірл.er‑ і ro‑. У аснове ўсіх іх ляжыць значэнне ’праніканне праз што-небудзь’ і ’да чаго-небудзь’ ці ’каля чаго-небудзь’ (Вальдэ-Гофман, 2, 283; Мее, Études, 155; Фасмер, 3, 236; ESSJ, 1, 162–169).
1. Уволю паглядзець. Дзяўчынцы вельмі хацелася пастаяць, добра нагледзецца на дзівосную кветку.Сіняўскі.[Стэпа:] — Хоць пасядзі на расстанні з мацерай. Бо калі мы ўжо ўгледзімся — хто можа сказаць... — Яна разгорнілася і заплакала. — Дай мне наглядзецца на цябе...Гартны./(задмоўем «не» абодзеясл. «магчы»). [Маці] — Не пушчу раней, не пушчу... Я яшчэ на вас, дзеткі, добра не нагледзелася.Пальчэўскі.Некалькі дзён .. [Галя і Зоя] не адыходзілі адна ад другой і не маглі наглядзецца адна на адну.Сяргейчык.
2. Паглядзець, убачыць многа чаго‑н.; убачыць не адзін раз што‑н. У хаце поўна кабет, яны пры ўваходзе Міці на хвіліну змоўклі, а потым зноў загаварылі пра сваё.. — чаго нагледзеліся яны, колькі набедаваліся...Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дарва́цца1, ‑рвецца; зак.
Разм. Канчаткова парвацца, знасіцца (пра адзенне, абутак і пад.).
Разм. Атрымаць доступ, дабрацца да чаго‑н. вельмі жаданага, патрэбнага. Пачынкаўцы добра ведалі Сцёпкаву прагу да кніг і, сустракаючы яго з такой ношкай, жартавалі: — Дарваўся ты, Сцёпка, да свайго!Пальчэўскі.Мы ўправіліся з машынай і, змораныя, павалакліся на кухню. Там дарваліся да вады і пілі, пілі і не маглі здаволіцца.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Баско́й ’прыгожы’ (калінк., Арх. ГУ, Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). Рус.дыял.ба́сый, баский, ба́ско́й добры; прыгожы; хуткі і г. д.’ Фасмер (1, 129–130) звязвае гэтыя словы з рус.дыял.бас, бась ’прыкраса, прыгажосць і да т. п.’ (паходжанне іх не вельмі яснае: лічыцца запазычаннем з сканд. моў або з комі; ставіцца пытанне аб сувязі з санскр.bhās‑ ’святло, бляск і г. д.’; але ўсе значэнні добра выводзяцца з рус.дыял.басить, басовать). Магчыма, сюды і ўкр.баский ’хуткі (пра каня)’. Але параўн. укр.басува́ти ’стаць на дыбы, ісці галопам’, рус.басова́ть ’бадзёрыцца, іржаць, таптаць і г. д.’
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чуллі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны ўспрымаць знешнія, фізічныя раздражненні. Чуллівыя нервы.// Які вызначаецца хваравіта павышанай здольнасцю ўспрымаць раздражненні. Адно вядома, што хвароба вельмі небяспечная, яна падкралася да самага чуллівага аргана — да мазгоў.Васілёнак.— У гэтых дваццаці яблынь мы наўмысна затрымліваем цвіценне, яны вельмі чуллівыя да замаразкаў.Стаховіч.
2. Кранальны, сардэчны, здольны выклікаць замілаванне, добрае пачуццё. Мы добра ведаем з біяграфіі У. І. Леніна аб яго вымушанай эміграцыі за мяжу, ведаем аб той чуллівай апошняй сустрэчы Уладзіміра Ільіча з маці ў Стакгольме.«ЛіМ».Вечарамі баян з пералівамі Ціха шэпча песні чуллівыя.Бураўкін.
3. Здольны тонка адчуваць, востра рэагаваць. На душы ў паэта, чуллівай заўжды, Кожны імпульс жыцця адгукнецца. Сэрца плача, смяецца, а трэба — тады І крывёю гарачай зальецца.А. Астапенка.Ад чуллівага дзіцячага сэрца не схаваеш фальшы.Краўчанка.Людзі з цяжкім лёсам ад гора не чарсцвеюць, а робяцца чуллівымі, вельмі спагадлівымі.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куда́нареч.
1. куды́;
куда́ он идёт? куды́ ён ідзе́?;
куда́ назна́чат, туда́ и пое́ду куды́ прызна́чаць, туды́ і пае́ду;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зру́чны, ‑ая, ‑ае.
1.Добра прыстасаваны для выкарыстання, такі, якім лёгка ці прыемна карыстацца. Гэта быў невялікі, лёгкі і вельмі зручны аўтамат; ложа яго была аздоблена перламутрам, механізм ніколі не даваў асечкі.Шчарбатаў.
2. Добры, падыходзячы; такі, які патрэбен. Зручны выпадак. □ [Тварыцкі] знайшоў зручны момант. Выйшаў з хаты, ляпнуў дзвярамі.Чорны.Хлопцы выбралі зручнае месца пад кустом ажыны, адкуль быў відаць увесь сад.Хомчанка.// Практычны, выгадны. — Мне чалавек зручны патрэбен. І я яго знайду, вядома, знайду.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)