Засн. ў 1949 у г. Бабруйск як школа дзесятнікаў-будаўнікоў, з 1953 школа бухгалтараў калгасаў, пераўтвораная ў 1957 у тэхнікум. Спецыяльнасці (1995/96 навуч.г.): бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва, правазнаўства. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГОМЕЛЬБУДПРАЕ́КТ», Дзяржаўны праектна-тэхналагічны інстытут «Гомельбудпраект» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1988 у Гомелі як «Дзіпрабуд» (Гомельскі філіял «Белдзіпрабуда»). З 1994 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: комплекснае праектаванне буд-ва, расшырэння і тэхнал., перааснашчэння збудаванняў і прадпрыемстваў будіндустрыі і інш. прызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
блок³, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Частка якой-н. пабудовы, машыны і пад., якая сама складаецца з дэталей.
Б. цыліндраў.
2. Штучна зроблены з бетоннай сумесі будаўнічы матэрыял у выглядзе вялікай цагліны.
Шлакабетонны б.
3. Комплекс будынкаў аднолькавага прызначэння.
Хірургічны б.
|| прым.бло́чны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Блочнае будаўніцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ríchtfestn -(e)s, -e свя́та з прычы́ны заканчэ́ння будаўні́цтва до́ма
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПАРЭ́ЧЫН (Рыгор Яўхімавіч) (8.3.1894, в. Задашчэнне Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 28.6.1938),
бел. правазнавец. Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1924). З 1921 у Паўнамоцным прадстаўніцтве БССР пры ўрадзе РСФСР (з 1923 Пастаяннае прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР). З 1924 нам. старшыні Камісіі заканад. меркаванняў пры СНКБССР. З 1931 у Ін-це сав.будаўніцтва і права АН Беларусі. Працаваў у Ін-це бел. культуры, Ін-це эканомікі АНБССР. Даследаваў пытанні сав. федэрацыі і нац.-дзярж.будаўніцтва ў БССР. 24.1.1937 арыштаваны і Ваен. калегіяй Вярх. Суда СССР у чэрв. 1938 асуджаны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв.:
Советские республики в их взаимоотношениях. Мн., 1922;
Наша Канстытуцыя. Мн., 1928;
Ідэя беларускае дзяржаўнасьці перад утварэньнем Савецкае Беларусі // Зап.Аддз.гуманіт.навук.Пр. кафедры сучаснага права БАН. Мн., 1929. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэкто́ніка
(гр. tektonike = майстэрства будаўніцтва)
1) раздзел геалогіі, які вывучае будову зямной кары, рух яе ўчасткаў, працэсы гораўтварэння;
2) тое, што і архітэктоніка 1.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
затра́ціць, ‑трачу, ‑траціш, ‑траціць; зак., што.
Зрасходаваць, патраціць (сродкі, сілу, час і пад.) для якой‑н. мэты. Затраціць грошы на рамонт. Затраціць сродкі на будаўніцтва. Затраціць многа часу на вучобу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сума́к ’бервяно ў прасценку зруба’ (Мат. Гом.; брагін., Шатал.), ’прасценак, міжаконне’ (Ян.). Укр.палес.сума́к ’бярвенні ў сцяне хаты ад вугла да акна’, польск.sumce ’бэлькі ў сценах будынку; драўляная калода для будаўніцтва’, sumik ’бэлька, якая ўкладаецца паміж двума слупамі’, славац.sumyk ’тс’. Прасл.*sъmъk, суадноснае са *smъknǫti/*smykati ’змыкаць’, гл. Куркіна, Этимология–1994–1996, 207. Гл. яшчэ самінец, сомінец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жвіро́ўня Месца, дзе бяруць для дарог і будаўніцтва жвір, пясок (Бельск.пав. вв. Стральцы і Трокі Вілен., Гродз.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
дабудава́ць, дабудо́ўваць
1. (закончыць будаўніцтва) den Bau vollénden; fértig báuen;