Створана ў 1967. Сярод першых творчых калектываў лектарска-камерная група і эстрадныя брыгады. У 1974—92 працаваў вак.-інстр. ансамбль «Сябры». На 1.1.1997 працуюць: камерны хор (маст. кіраўнік і дырыжор А.Сакалова), канцэртны аркестр (гал. дырыжор Ю.Васілеўскі), струнны квартэт, інстр. група, для дзяцей — «Тэатр гульняў і забаў», літ.-муз. лекторый. Сярод салістаў спявачкі Г.Паўлёнак, Т.Сапегіна, артыст-лялечнік М.Манец, ілюзіяніст Л.Грыцанюк. Філармонія арганізоўвае і праводзіць фестывалі «Музычнае Палессе», «Гомельская вясна», «Калядны фестываль», «Рэнесанс гітары», удзельнічае ў міжнар. фестывалі «Беларуская музычная восень». З 1980 пры філармоніі працуе Мазырскі філіял.
Створана ў 1991 у Маскве ў выніку зліцця Дзярж. камернага хору СССР (існаваў з 1971) і Дзярж. сімфанічнага аркестра Мін-ва культуры СССР (існаваў з 1957). Маст. кіраўнік і гал. дырыжор капэлы В.Палянскі. Капэла ўяўляе сабой арган. адзінства двух муз. арганізмаў, якія захоўваюць пэўную творчую самастойнасць (маюць уласныя канцэртныя праграмы, гастрольныя планы, здзяйсняюць запісы). Дзякуючы асаблівай сінт. структуры калектыў мае магчымасць выконваць узоры класічнай музыкі — месы і араторыі, рэквіемы і кантаты, прызначаныя для выканання салістамі, хорам і аркестрам, у т. л. «Глорыя» А.Вівальдзі, «Месія» Г.Ф.Гендэля, месы В.А.Моцарта і Ф.Шуберта, рэквіемы Л.Керубіні, Дж.Вердзі, Моцарта, І.Брамса, А.Брукнера, «Званы» С.Рахманінава, «Вяселейка» І.Стравінскага, многія оперы ў канцэртным выкананні. Капэла — першы выканаўца многіх твораў А.Шнітке, М.Сідзельнікава, С.Губайдулінай і інш. Выступленням капэлы ўласцівыя глыбіня інтэрпрэтатарскіх канцэпцый, высокая ансамблевая культура, бездакорнае пачуццё стылю, каларыстычнае багацце гукавой палітры. Аркестр быў створаны як оперна-сімф.аркестр Усесаюзнага радыё і тэлебачання (арганізатар і першы маст. кіраўнік С.Самасуд), з 1981 яго ўзначальваў Г.Раждзественскі, пад кіраўніцтвам якога калектыў на высокім узроўні выканаў у канцэртах і запісаў на радыё ўсе сімфоніі Брукнера, Дз.Шастаковіча, А.Анегера, Шнітке і інш. Хор (арганізатар і кіраўнік Палянскі) набыў найб. вядомасць пасля ўдзелу ў Міжнар. конкурсе поліфанічных хароў «Гвіда д’Арэца» ў Італіі, дзе стаў лаўрэатам. Яго рэпертуар вялікі і разнастайны, выкананне адметнае высокай вакальна-харавой тэхнікай, прыгожым роўным гучаннем, крышталёвай яснасцю і дакладнасцю інтанавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІ́НСКАЯ ВЯСНА́»,
міжнародны фестываль музыкі, які праводзіцца штогод з 1984 у Мінску ў пач. красавіка. Ініцыятар і арганізатар фестывалю Ю.Гільдзюк. Мае на мэце ўсебаковую падтрымку і прапаганду прафес.муз. мастацтва, выяўленне новых дасягненняў і імён у кампазітарскай і выканальніцкай творчасці. Канцэртныя праграмы ўключаюць музыку розных эпох і жанраў, новыя творы сучасных бел. і замежных кампазітараў. Многія фестывалі мелі пэўную тэматыку: «Год В.А.Моцарта» (1991), «Новыя імёны» (1992), «Год С.В.Рахманінава» (1993), «Велікоднае прынашэнне» (1994), «Да 40-годдзя Перамогі» (1995), «Ф.Шуберт і І.Брамс — нашы сучаснікі» (1997), «У святле скрыпкі» (1999). У рамках фестывалю праводзяцца аўтарскія канцэрты бел. кампазітараў. У фестывалі ўдзельнічалі вядомыя бел. калектывы, у т. л.Дзярж.акад.сімф.аркестр, Дзярж.акад. харавая капэла, Дзярж. камерны хор, Дзярж. камерны аркестр, ансамбль салістаў «Класік-Авангард», Мінскі абл. камерны хор «Санорус», ансамбль нар. музыкі «Свята», акад. хор Бел. тэлебачання і радыё, калектывы Бел. акадэміі музыкі; піяністы І.Алоўнікаў, Ю.Бліноў, Гільдзюк, А.Сікорскі; кларнетыст Г.Забара; трубач А.Кавалінскі, вакалісты С.Данілюк, М.Гулегіна, Н.Галеева, М.Жылюк, Н.Руднева, В.Скорабагатаў і інш., замежныя творчыя калектывы, кампазітары і асобныя выканаўцы з Расіі, Прыбалтыкі, Малдовы і інш., у т. л.рас. кампазітары С.Губайдуліна, Э.Дзянісаў, А.Шнітке, А.Эшпай; Дзярж. акадэмічная сімфанічная капэла Расіі, выканаўцы-інструменталісты Ю.Башмет, Э.Вірсаладзе, М.Пятроў, У.Співакоў, В.Траццякоў, дырыжор А.Янчанка, спявачкі І.Архіпава, М.Біешу і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пацячы́, ‑цячэ; ‑цякуць; пр. пацёк, ‑цякла, ‑цякло; зак.
Пачаць цячы. Пацяклі ручаі. □ Па маршчыністым твары пацяклі слёзы, буйныя, салёныя.Гурскі.Стары Банэдык згадзіўся даць .. [хлопцам] човен, нават заканапаціў яго і пасмаліў, каб не пацёк у дарозе.Чарнышэвіч.Пацяклі, паплылі за гадамі гады...Купала.Радасна грымнуў аркестр на хорах, і пацяклі павольныя гукі паланеза.Караткевіч.З прыходам вясны малочны статак прыбавіў малака, у касу пацёк .. свежы струменьчык грошай.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Спыніць якое‑н. дзеянне, выйсці з якога‑н. стану. Аркестр перастаў іграць, і пары пачалі выходзіць у парк.Скрыпка.Спіць хлопчык, як забіты, і кашляць перастаў.Гарэцкі.Камунізм перастаў быць толькі навуковай тэорыяй, ён выйшаў на прасторы рэвалюцыйнай практыкі.«Звязда».// Спыніцца, кончыцца (пра дождж, снег, вецер). Дождж перастаў на світанні, і хлопцы зараз жа пачалі рыхтавацца ў дарогу.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.перан. Аслабленне напружання. Аркестр, як навінка і вясёлая разрадка ў суровым партызанскім жыцці, карыстаўся доўгі час павышанай увагай.Шахавец.Гумар у апавяданні пра гераічнае або трагічнае часта служыць для разрадкі, аслаблення выключна напружанага дзеяння, вострых сітуацый.Дзюбайла.
3. Разрэджаная расстаноўка літар у слове для выдзялення яго ў тэксце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
серпанці́н, ‑у, м.
1. Скрутак доўгай вузкай стужкі з каляровай паперы, які кідаюць у публіку на балях, карнавалах і пад. Зайграў школьны духавы аркестр, моладзь пайшла танцаваць... Раптам веерам узляцела канфеці, абсыпаючы танцораў, пайшоў у ход серпанцін.Гурскі.
2.перан. Участкі звілістай горнай дарогі. Адхон, зарослы векавымі дрэвамі, цягнуўся з левага боку. У адным месцы на яго ўзбягалі звілістым серпанцінам мармуровыя сходы з шырокімі прыступкамі.Караткевіч.
[Фр. serpentin ад serpent — змяя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філармо́нія, ‑і, ж.
Установа, якая займаецца арганізацыяй канцэртаў і прапагандай музычнай культуры. Атрымаўшы права запрасіць у 1960 годзе адзін з лепшых калектываў СССР на святкаванне 950‑годдзя свайго горада, Яраслаўская філармонія запрасіла нашу капэлу.«Звязда».У 1932 годзе адкрыліся кансерваторыя, вялікі сімфанічны аркестр пры радыёкамітэце, філармонія і інш.«Беларусь».Доўга стаяў.. [танк] на Камароўскай развілцы, прыкладна насупраць таго месца, дзе цяпер узвышаецца будынак Дзяржаўнай філармоніі.Беразняк.
[Ад грэч. philos — сябар і harmonia — гармонія, музыка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
струна́, -ы́, мн. стру́ны і (з ліч. 2, 3, 4) струны́, струн, ж.
1. Пругкая нітка (з металу, капрону і пад.) у музычных інструментах, якая пры вібрацыі звініць.
Цымбальныя струны.
2. Нітка, вяроўка і пад., нацягнутыя на што-н. і выкарыстаныя ў розных прыстасаваннях (спец.).
Струны тэніснай ракеткі.
3.перан., чаго або якая. Асаблівасць, якасць характару.
Лепшыя струны душы.
◊
Слабая струна — найбольш чуллівая, уражлівая асаблівасць характару.
|| памянш.стру́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
◊
У струнку стаць або выцягнуцца (разм.) — прама, навыцяжку, апусціўшы рукі па швах.
|| прым.стру́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
С. аркестр.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ІНВАЛІ́ДАЎ ЗРО́КУ,
грамадская арг-цыя. Засн. ў 1924. Прымае асоб ва ўзросце ад 16 гадоў. Налічвае больш за 90 тыс. членаў (1995). Асн. мэта — сац.-прац. рэабілітацыя інвалідаў па зроку і іх інтэграцыя ў грамадстве. Цэнтр. праўленне ў Мінску. У складзе т-ва 6 абл. і больш за 130 раённых арг-цый; дзейнічаюць 17 навуч.-вытв. прадпрыемстваў (у Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мазыры, Маладзечне, Мінску, Навагрудку, Оршы, Полацку, Чэрвені і інш.); культ.-асв. цэнтр (цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, студыя гуказапісу, камерны хор «Кантус», эстрадны аркестр, клубы і дамы культуры). Друкаваны орган — «Цэнтральная газета», працуе радыёчасопіс «Таварыш».