Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАТО́ЛІЯ (грэч. Anatolē, тур. Anadolu),
у старажытнасці назва М. Азіі. Уваходзіла ў склад Хецкай дзяржавы, з 4 ст. да н.э. — у імперыю Аляксандра Македонскага, з 2 ст. да н.э. ў Рым. імперыі, потым да 11 ст. ў Візантыі, у 11—14 ст. у дзяржаве сельджукаў. У 14—15 ст. заваявана туркамі асманамі. У Асманскай імперыі Анатолія — правінцыя на З М. Азіі з цэнтрам у г. Кютах’я. З 1920-х г. Анатоліяй называецца ўся азіяцкая частка Турцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́БЛАСЦЬ УНУ́ТРАНАГА СЦЁКУ, бяссцёкавая вобласць,
частка сушы, пазбаўленая сувязі з Сусветным ак. праз рэкі. Займае 22% плошчы сушы. Прымеркавана да тэр. з арыдным кліматам, радзей з умераным кліматам і плоскім рэльефам (некаторыя водападзельныя прасторы). Рэкі вобласці ўнутранага сцёку ўпадаюць у бяссцёкавыя азёры ці перасыхаюць або вычэрпваюцца на арашэнне зямель. Самыя вялікія вобласці ўнутранага сцёку ў Афрыцы і Азіі. У Арала-Каспійскую вобласць ўнутранага сцёку, якая ахоплівае часткі тэр. Еўропы і Азіі, упадаюць рэкі Волга, Кура, Урал, Амудар’я і Сырдар’я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСТРАЛО́ІДНАЯ РА́СА,
група антрапалагічных тыпаў карэннага насельніцтва Аўстраліі, Паўд.Азіі і Акіяніі, якія маюць агульнае паходжанне і пэўнае марфалагічнае падабенства. У прадстаўнікоў расы буры колер скуры, цёмныя хвалістыя валасы, развітое трацічнае валасяное покрыва, цёмныя вочы, шырокі нос, тоўстыя губы, чэрап прадаўгаваты, вузкі, памеры твару сярэднія з добра развітымі надброўнымі дугамі, рост высокі. Блізка да іх стаяць веды Цэйлона і негроіды Паўд.-Усх.Азіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ры́кша, ‑ы.
1.ж. У некаторых краінах Усходняй і Паўднёвай Азіі і Афрыкі — невялікая двухколая каляска на рысорах, прызначаная для перавозкі пасажыраў і грузаў.
2.м. Чалавек, які, запрогшыся ў такую каляску, перавозіць пасажыраў і грузы. Стаю. Ужо трэці трамвай празвінеў, І вось падбягае з павозкаю рыкша, Павезці па вуліцы хоча мяне.Прыходзька.
[Япон.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вялікая група роднасных па паходжанню і блізкіх па мове і культуры народаў, якія жывуць у Еўропе і Азіі і складаюць тры адгалінаванні: усходнеславянскае (рускія, украінцы, беларусы), заходнеславянскае (палякі, чэхі, славакі, лужычане), паўднёваславянскае (балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НЕГРЫТО́СЫ (ісп. negritos памяншальнае ад negro негр),
азіяцкія пігмеі, назва некалькіх нізкарослых негроідных этнічных груп Паўд.-Усх.Азіі (андаманцы, аэта, семангі).