Пусцява́ць (pusciewaci) у формуле звороту пад час куцці: “gospodarz stuka w ścianę chaty і odwraca się do okna z wołaniem: Moroz, moróz, chodzi kuciu pusciewäci (a. kuciowaci)!” (Маш.). Няясна; відаць, вытворнае ад пусты (гл.), г. зн. ’апусташаць’; магчыма, у формуле захавалася архаічная семантыка *pusliti ’зрабіць пустым’, адпаведна, як вынік імперфектывацыі, асцябаць ’рабіць пустым’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́ўнік ‘капытнік, Calla palustris L.’ (івац., ЛА, 1). Хутчэй за ўсё, з траўнік — ад трава, параўн. тро́ўка ‘травінка’ (Сцяшк., Растарг.), дзе галосны ‑о‑ замест ‑а‑ выкліканы лабіялізацыяй пад уплывам наступнага ‑ў‑ (Карскі 1, 97). Значэнне ‘траўны’ = ‘лекавы’ адпаведна да тра́вы ‘зелле’ як агульнай назвы лекавых зёлак, параўн. травянік ‘лякарства з траў’ (Жд. 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wedle
1. каля; ля; поруч;
2.czego паводле чаго; адпаведначаму;
wedle stawu grobla — па Сеньку і шапка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БЕНГЕ́ЛЬСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
халоднае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак., каля зах. берагоў Паўд. Афрыкі. Паўн. галіна Заходніх Вятроў цячэння, накіравана з ПдУ на ПнЗ. Скорасць 1—2 км/гадз. Т-ра вады на паверхні летам ад 19 °C на Пд да 26 °C на Пн, зімой адпаведна ад 15 да 22 °C. Непасрэдна каля берагоў пад уплывам падняцця водаў з глыбіняў т-ра падае ніжэй за 15 °C зімой і ніжэй за 12 °C летам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТМАСФЕ́РНАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ, атмасферная радыяцыя,
цеплавое электрамагнітнае выпрамяненне атмасферы (інфрачырвоныя прамяні з даўж. хваляў 4—120 мкм); частка радыяцыйнага балансу атмасферы. Каля 70% яго падае на зямную паверхню (процівыпрамяненне атмасферы), каля 30% ідзе ў космас. Інтэнсіўнасць атмасфернага выпрамянення павялічваецца з павышэннем т-ры паветра, воблачнасці і забруджанасці атмасферы. Сярэднія значэнні процівыпрамянення атмасферы ў Мінску ад 627 у лютым да 971 Мдж на 1 м² у ліп., інтэнсіўнасць — адпаведна ад 0,26 да 0,34 кВт на 1 м².
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ТНЫХ АДНО́СІН ЗАКО́Н,
адзін з законаў стэхіяметрыі. калі 2 хім. элементы ўтвараюць паміж сабою некалькі злучэнняў, то масы аднаго элемента, што прыпадаюць на адзінку масы другога, адносяцца як цэлыя (звычайна невялікія) лікі. Напр., у аксідах азоту NO і NO2 на 1 масавую частку (мас. ч.) азоту прыпадае адпаведна 1,14 і 2,28 мас. ч. кіслароду; адносіны паказаных мас. ч. кіслароду роўныя 1:2. К.а.з. строга выконваецца для стабільных газападобных злучэнняў. Адкрыты Дж.Дальтанам у 1803.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПА́НАВА УНІВЕРСА́ЛЬНЫЯ СУАДНО́СІНЫ,
заканамернасць. паводле якой адносіны магутнасці люмінесцэнцыі складаных малекул да каэфіцыента паглынання імі святла той жа частаты выражаюцца універсальнай функцыяй частаты і т-ры. Устаноўлены Б.І.Сцяпанавым, выконваюцца пры раўнаважным размеркаванні малекул па вагальных узроўнях узбуджанага і асноўнага электронных станаў, у якіх малекулы адпаведна выпрамяняюць і паглынаюць святло. С.у.с. з’яўляюцца аналагам Кірхгофа закона выпрамянення пры адсутнасці раўнаважнага размеркавання малекул па электронных станах.
Літ.:
Степанов Б.И., Грибковский В.П. Введение в теорию люминесценции. Мн., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
and so
а) гэ́так жа; такса́ма
You are young and so am I — Вы малады́, і я такса́ма
б) адпаве́дначаму́, зго́дна з кі́м-чым
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Кракаво́ран ’груган’ (ТС). Магчыма, адзін са слядоў лакальнага гоцкага уплыву. Пра гоцкія назвы для Corvidae мы нічога не ведаем, але верагодна, што яны супадалі з паўночнагерманскімі, дзе krakr ’воран’, kraka ’варона’. Ясныя сляды германскага (гоцкага) уплыву мы знаходзім у кашубскім арэале. Параўн. адпаведнаславін.krak ’воран’, кашуб.kraka ’варона’ (Мартынаў, Бел.-польск. ізал., 96).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.
1.чым. Накіроўваць сваю дзейнасць, дзейнічаць адпаведна чаму‑н., у залежнасці ад чаго‑н. Кіравацца вучэннем марксізма-ленінізма. □ У краіне, якая кіруецца перадавымі ідэямі, літаратура павінна быць лепшай літаратурай у свеце.Купала.
2.Разм. Трымаць кірунак, рухацца куды‑н. — А вы кіруйцеся на Петрыкаў, і так во лясамі, — сказаў гаспадар.Лупсякоў.Кірмаш, куды кіраваўся Сцёпка, знаходзіўся на плошчы.Хомчанка.
3.Зал.да кіраваць (у 1, 2, 4 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)