пападвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падвязаць усё, многае. — Памідоры [Сымон] усе пападвязваў, зрабіў падпоркі для яблынь. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папра́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

1. і без дап. Пражыць некаторы час.

2. Пражачы, згатаваць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парабкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Разм. Працаваць, быць парабкам. Дома [Клеманс] ніколі не жыў, усё парабкаваў у маёнтках. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парапарава́ць, ‑парую, ‑паруеш, ‑паруе; зак., што.

Разм.

1. Рапараваць некаторы час.

2. Паправіць, адрамантаваць усё, многае. Парапараваць абутак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Рашыць усё, многае, перарашаць.

2. і без дап. Рашаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

1. Пакрэсліць, пакрэмзаць усё, многае.

2. і без дап. Рысаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасу́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Запэцкаць слінай усё, многае.

2. і без дап. Сусліць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагаблява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

1. Пагабляваць усё, многае. Перагабляваць усе дошкі.

2. Пагабляваць нанава, яшчэ раз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагаці́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; зак., што.

1. Зрабіць гаць упоперак чаго‑н. Перагаціць рачулку.

2. Загаціць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перала́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Залатаць, палатаць усё, многае. Пералатаць усю бялізну.

2. Залатаць нанава, іначай.