1. Пасяджэнні розных прадстаўнічых органаў і калегіяльных устаноў, якія адбываюцца перыядычна, а таксама перыяд такіх пасяджэнняў. Сесія Вярхоўнага Савета. Юбілейная сесія ААН. Навуковая сесія. □ Ды раз у сесію Міхася К сабе ляснічы заклікае. «Ну, гэта нешта азначае», Ў Міхала думка праняслася.Колас.Судзіла [Ваешку] выязная сесія лінейнага суда.Шынклер.
2. Экзамены ў вышэйшых і спецыяльных сярэдніх навучальных установах, а таксама перыяд здачы такіх экзаменаў. Вясна прыносіць і студэнтам многа клопату — прыходзіць экзаменацыйная сесія.Шахавец.[Андрыян Цітавіч] запытаўся, як Уладзік здаў экзамены, ці не цяжка было ў час сесіі, ці не адвык ад дому за год вучобы.Марціновіч.
[Ад лац. sessio — пасяджэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зварухнуць, зрушыць, загайдаць, захістаць. Лёгкі ветрык павеяў з поўдня, скалыхнуў трапяткое лісцё, і зашумела яно ціхімі галасамі, зліваючыся са звонам хвалі...Шахавец.Гром пракаціўся яшчэ раз і ціха скалыхнуў паветра.Колас.І хваля катэр скалыхне, Ачнецца ён — і ўдаль, як чайка, кінецца.Лось.// Гайдануць з боку ў бок або зверху ўніз; злёгку калыхнуць. Скалыхнуць калыску.
2.перан. Усхваляваць, узрушыць; парушыць спакой, цішыню. Бо, як песню заспяваю, Жаль вам душу скалыхне.Колас.Ёсць слава ў яго [хлопца], аж да Брэста Яна скалыхнула ўвесь край.Калачынскі.Вераснёвы вецер песціцца, скалыхнуў начную ціш.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сло́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да слова, які складаецца са слоў. Слоўны матэрыял. Слоўнае багацце народа. □ Між песень, зафіксаваных на Беларусі М. Федароўскім, можна сустрэць нямала твораў украінскага паходжання, што шырока бытавалі на беларускіх землях у самабытным слаўным афармленні.Саламевіч.
2. Які ажыццяўляецца пры дапамозе слоў; вусны. Кожны раз у самай гарачцы слоўнага турніру між рэжысёрам і драматургам, калі, здаецца, во-во вайна дойдзе да самага свайго найвышэйшага пункту і ад слоўнага яна прыме кулачны выгляд, — пан Вашамірскі стрымліваў іх імпэт.Бядуля.
3.Уст. Які мае адносіны да славеснасці. Важна адзначыць, што Кандрату Крапіве падуладны розныя слоўныя жанры.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́ты1, ‑аў; адз.няма.
Ячэйкі з воску, якія робяць пчолы і восы для захоўвання мёду і адкладвання яец. Рупная пчала Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак.Багдановіч.[Чалавек] наглядаў.., як напаўняюцца янтарным мёдам тысячы васковых каморак-сотаў.Паслядовіч.
со́ты2, ‑ая, ‑ае.
1.Ліч.парадк.да сто. Соты дзень. Соты вылет.// Шматлікі, незлічона. «І што яно будзе?» — у соты, у тысячны раз пытае сябе Пракоп і не знаходзіць адказу.Колас.
2. Які атрымліваецца пры дзяленні на сто. Сотая частка кіламетра.// Малы, нязначны. Не зроблена і сотай долі... А сіл ужо бракуе... крыўдна, горка!Гарбук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спакусі́цца, ‑кушуся, ‑кусішся, ‑кусіцца; зак.
1.нашто, чым і без дап. Быць прывабленым чым‑н. спакуслівым. — Фёдар Арцёмавіч, нам трэба мяняць замок у склепе, а то нехта спакусіўся на мае агуркі і капусту, — сказаў Грушка пры сустрэчы.Пестрак.[Віцюк:] — Ды от жа, каб яму спрахнуць, спакусіўся ўчора бочкавым півам.Васілёнак.
2.зінф. і без дап. Схіліцца на якое‑н. дзеянне, справу, не ўстаяць перад якім‑н. жаданнем, спакусай. Цяпер на дварэ стаяў кастрычнік, але было цёпла, і заўзятыя старыя мясцовыя рыбакі маглі спакусіцца і выйсці на рыбалку.Шашкоў.А ў гэтай справе [красці] так: спакусіўся раз, не ўтрымаешся другі.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сюд-ту́д, прысл.
Разм.
1.Раз-пораз, вельмі часта. Шэрая вязаная хустка з пушком абдымала яе плечы. Жанчына сюд-туд папраўляла хустку, нацягваючы яе ўверх.Пестрак.Гарасім сюд-туд кідаў вокам на маю работу.Якімовіч.
2. Узад і ўперад, з аднаго боку ў другі. Мы з рэдактарам шпацыравалі сюд-туд па калідоры.Сабаленка.На досвітку цягач з важкім трохвугольнікам двойчы прайшоў сюд-туд і прабіў дарогу з аэрадрома ў Міхалі.Алешка.// З аднаго месца ў другое. Я хацеў зноў прылегчы і пачаў папраўляць ватоўку. «Дзе ж рэчавы мяшок?» — махнуў я рукою сюд-туд. Няма.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узнаві́цца, ‑новіцца; зак.
1. Стварыцца нанава, ізноў. Узнавіўся капітал.
2. Вярнуцца да ранейшага стану, выгляду; аднавіцца. Падобная развяжа не знімае супярэчлівасцей, а толькі сунімае іх, таму канфліктная сітуацыя павінна будзе ўзнавіцца.У. Калеснік.Паэзія Лучыны .. рашуча адмаўляла натуралістычна-бурлескную традыцыю ў беларускай літаратуры, якая ўзнавілася ў творчасці Ф. Тапчэўскага.Лазарук.
3. Пачацца зноў пасля пэўнага перапынку. На самым світанні кананада за лесам узнавілася і гадзіны дзве грымела яшчэ больш моцна, чым учора.Шамякін.Стук у дзверы ўзнавіўся, на гэты раз мацней і больш настойліва.Гамолка.
4.перан. Зноў узнікнуць у памяці; прыпомніцца. Усё мінулае ўзнавілася ў памяці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
Разм.
1. Рваць на шматы, кавалкі; шкуматаць. Вецер хапаў за полы, засыпаў сухім калючым снегам вочы, кідаўся ўбок і шматаваў палотнішчы афіш.Васілевіч.Гэтак было і са мною: колькі разоў я пачынаў пісаць, і кожны раз напісанае шматаваў на кавалачкі і кідаў у кошык.Сабаленка.То там, то тут наваколле ўздрыгвала ад моцных абвальных выбухаў бомб, якія шматавалі паркую веснавую зямлю.Мележ.
2.перан. Бязлітасна прыгнятаць каго‑н., здзекавацца над кім‑н. [Война:] — Гарнастай — подлы і хцівы звер, але з яго робяць бялюткую мантыю, і яе гаспадар чамусьці атрымлівае правы шматаваць свой народ і процьму другіх.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
hinadv
1) туды́; прэч, у напра́мку да…;
geh ~! ідзі́ туды́!;
wo willst du ~? куды́ ты?;
~ und her уза́д і ўпе́рад;
~ und wíederраз-по́раз, ча́сам;
~ und zurück туды́ і сюды́
2) для ўзмацнення:
~ bis zur Tür да са́мых дзвярэ́й;
álles ist ~ усё прапа́ла
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
seitdém
1.adv з той [тае́] пары́, з таго́ ча́су;
~ sind Jáhre vergángen з той пары́ прайшло́ мно́га гадо́ў
2.cj з той [тае́] пары́, як;
es ist lánge her, ~ wir uns geséhen háben міну́ла мно́га ча́су з той пары, як мы ба́чыліся ў апо́шні раз
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)