Resume reading where we left off — чыта́й дале́й ад ме́сца, дзе мы спыні́ліся
2) ізно́ў заня́ць (ме́сца)
Those standing may resume their seats — Хто стаі́ць, мо́жа ізно́ў се́сьці
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
бі́тва, ‑ы, ж.
Бой, барацьба паміж варожымі сіламі. Бітва пад Масквой. Бітва на рэйках. Поле бітвы.//зашто. Змаганне, барацьба. Бітва за ўраджай. □ [Ладынін:] — Трэба зразумець, таварышы, добра сабе ўсвядоміць, што мы пачалі вялікую бітву за поўны дастатак.Шамякін.//Разм. Бойка, сутычка. Бабы смяюцца, жартуюць і гавораць аб учарашняй бітве Драздоў і Дзятлоў.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адзвіне́ць, ‑ніць; зак.
1. Празвінець; перастаць звінець, заціхнуць. Яшчэ не адзвінеў званок у калідоры, а мы імчаліся з другога паверха ў раздзявалку..Хадкевіч.// Адгучаць, перастаць гучаць. Даўно за лесам — ціхім борам — Адзвінела песня ў жытніх хвалях.Вітка.
2.перан. Мінуць, прайсці (аб часе). Без пары адцвілі, адзвінелі гады, І цябе [Багдановіча] падкасіла нядоля.Васілёк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адно́лькавы, ‑ая, ‑ае.
Такі, які нічым не адрозніваецца ад іншых, такі самы. [Полаг:] — У аднолькавым мы становішчы былі пасля акупацыі. Адны галавешкі ды каміны засталіся.Шамякін.І аднолькавае гора У нас некалі было, І адзін і той жа вораг, І адно і тое ж зло.Астрэйка.// Які ніколькі не змяніўся; такі, як заўсёды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віск, ‑у, м.
Пранізлівы крык. Ціхан кінуўся наўцёкі, дзяўчаты з віскам за ім.Дуброўскі.Раптам збоку, у невялічкай.. затоцы, мы пачулі жаласны віск і ўбачылі, як нешта заварушылася ў густой асацэ.Краўчанка.// Высокі пранізлівы гук, утвораны якім‑н. прадметам. Віск пілы. □ Сцены дробна ўздрыгвалі ад несціханага грукату, .. віску, што напаўнялі цэх.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абараніцца ад нападу, засцерагчыся ад чыіх‑н. непрыхільных, варожых дзеянняў. Дамець хоць крыкам памагаў яму, бо ведаў: не можа быць, каб Ларывон не адбараніўся.Сабаленка.[Гаспадары:] — Ой, добры чалавек, у нас мышэй і пацукоў поўна — мы ад іх адбараніцца не можам. А цябе, свежага, яны і зусім з’ядуць.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
1. Прывесці да ладу; агледзець, адрамантаваць. [Хлопец:] — Пакуль ты ўправішся, дык я воз абладжу.Чорны.[Праксэда:] — Пераселімся ў Варацец, у маю старую хату. Агледзім, абладзім яе дый жыць будзем.Сабаленка.
2.Разм. Уладзіць якую‑н. справу; арганізаваць. [Доніс:] — Спакойны будзь: мы ўсё абладзім, Хоць на таварны, а пасадзім.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кнот, ‑а, М кноце; мн. кнаты, ‑оў; м.
Спецыяльная стужка або скручаная ніць, якая служыць для гарэння ў газавай лямпе, свечцы і пад. Нехта падняўся і падкруціў кнот у лямпе.Кавалёў.// Шнур для перадачы агню на адлегласць (пры падпальванні, узрыванні чаго‑н.). «Хлопцы! Трымайцеся моцна, браточкі! Кнот запалілі, паклалі мы ў бочку!..».Дубоўка.
[Ням. Knoten — вузел.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капе́ечны, ‑ая, ‑ае.
1. Вартасцю або цаной у адпу капейку. Капеечная манета.// Які дае малую выгаду, невялікі прыбытак. [Вінгель] меў недзе паблізу тут прыгарадную хату, нейкае капеечнае рамяство ў руках.Чорны.
2.перан. Вельмі дробязны; нікчэмны. Капеечная хітрасць. □ Калі мы падраслі, — Не давала Радзіма заседзецца, Да ўтульных пярын, Да капеечных спраў прысуседзіцца.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наўза́хапкі, прысл.
Разм.
1. Стараючыся зрабіць што‑н. першым, пераганяючы адзін аднаго ў чым‑н.; наперабой. Да груш было яшчэ з кіламетр, а мы, сарваўшыся з месца, як спуджаныя вераб’і, пускаліся навыперадкі і наўзахапкі падбіралі смачныя паданкі, разграбаючы апалае лісце.Ракітны.
2. Перабіваючы, перарываючы адзін аднаго. Хлапчукі нешта наўзахапкі расказвалі адзін аднаму.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)